Здароўе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Артэрыяльная гіпертэнзія

Вельмі распаўсюджаная ў наш час хвароба — артэрыяльная гіпертэнзія. Асноўным яе праяўленнем з'яўляецца павышэнне артэрыяльнага ціску (у норме ціск павінен быць не вышэй за 140/90 мм.рт.сл.).

Выявіць гэтую хваробу можна шляхам вымярэння артэрыяльнага ціску з дапамогай танометра і фанендаскопа. Але пры вымярэнні неабходна ўлічваць наступныя фактары, якія ўплываюць на артэрыяльны ціск: эмацыянальнае перанапружанне (перад вымярэннем неабходны пяціхвілінны перапынак), курэнне (на працягу дзвюх гадзін перад вымярэннем ціску не кураць), за 30 хвілін да вымярэння ціску не ўжываюць ежу, моцную каву, чай, танізуючыя напоі.



Прафілактыка хваробаў сэрца

У Рэспубліцы Беларусь адно з першых месцаў у структуры захворвання, смяротнасці і інваліднасці насельніцтва, як і ў папярэднія гады, займаюць хваробы сістэмы кровазвароту. Актуальнасць праблемы хваробаў сістэмы кровазвароту абумоўлена высокай распаўсюджанасцю дадзенай паталогіі, якая прыводзіць да часовай страты працаздольнасці.

Сярод асноўных прычын павелічэння смяротнасці ў працаздольным узросце з'яўляюцца неадэкватныя адносіны пацыентау да свайго здароўя, адсутнасць матывацыі да лячэння (58% выпадкаў), дрэннае сацыяльнае становішча, у прыватнасці, злоўжыванне алкаголем (да 50%), несвоечасовы зварот па медыцынскую дапамогу (каля 14%), наяўнясць спадарожнай паталогіі, якая ўскладняе прагноз (10%), найбольш часта — цукровага дыябету другога тыпу і цыроза печані.



Лекі для наступных пакаленняў

Сёлетні Сусветны дзень здароўя акцэнтуе ўвагу на праблеме ўстойлівасці арганізма чалавека да лекавых прэпаратаў. Дадзеная тэма абумоўлена актуальнай для сучаснай аховы здароўя сітуацыяй, калі многія супрацьмікробныя лекі, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекцыйных хваробаў, страчваюць сваю эфектыўнасць.

Супрацьмікробныя прэпараты — гэта лека-выя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекцый. Да гэтых лекаў адносяцца антыбіётыкі, хіміятэрапеўтычныя сродкі, супрацьгрыбковыя, супрацьпаразітарныя і супрацьвірусныя прэпараты.



Актуальная праблема

Праблема распаўсюджвання тытунёвай эпідэміі па-ранейшаму актуальная. У Еўропе кураць 38% мужчын і 23% жанчын. У Беларусі — каля 64% мужчын і 20% жанчын ва ўзросце больш за 15 гадоў. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце тытунь забівае 5 мільёнаў людзей (11 тысяч кожны дзень). У Беларусі ад хваробаў, звязаных з курэннем, штогод памірае каля 15,5 тысячы чалавек.