Здароўе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЯК ХУТКА САГРЭЦЦА Ў ХАЛОДНАЕ НАДВОР'Е?

Мерзнуць і хварэць -- не вельмі прыемны занятак. Каб гэтага пазбегнуць і захаваць здароўе, выкарыстоўвайце некалькі правераных спосабаў, як хутка сагрэцца.

Перад тым, як выйсці на вуліцу ў халоднае надвор'е, выпіце кубак гарачага чаю. Можна яго ўзмацніць, дадаўшы дробна нарэзаны корань імбіру і выціснуўшы трохі соку лімона. Імбір знішчае ўсе мікробы ўжо ў поласці роту, а сок утрымлівае вітамін С, якога часта не хапае ў халодны час.

Выпіўшы такога чаю, вы адчуеце, як цяпло расцякаецца па ўсім целе. Пасля гэтага можна адразу выходзіць на вуліцу. Цяпло забяспечана! Гэты спосаб дзейнічае і пасля вяртання дадому. Калі яшчэ ахінуцца коўдрай, то холад знікне ў лічаныя секунды. Алкаголь лепш не выкарыстоўваць. Ён часова пашырае сасуды, за кошт чаго ствараецца адчуванне цяпла, але пры гэтым цепластратаў становіцца больш. Таксама не варта выходзіць на вуліцу з галодным страўнікам, энергія ў халоднае надвор'е будзе вельмі патрэбна.



Прафілактыка вострых кішэчных інфекцый

Вострыя кішэчныя інфекцыі (ВКІ) - гэта шматлікая група вострых інфекцыйных захворванняў, якія выклікаюць розныя мікраарганізмы, бактэрыі, вірусы з пераважным паражэннем страўнікава-кішачнага тракта.

Узбуджальнікі ВКІ ў арганізм чалавека трапляюць з ежай, вадой, у маленькіх дзяцей — праз брудныя рукі, цацкі. Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты, якія хутка псуюцца, а таксама стравы, прыгатаваныя без тэрмічнай апрацоўкі і якія ўжываюц-ца ў халодным выглядзе. Узбуджальнікі ВКІ ў іх могуць не толькі накоплівацца, але і размнажацца.

Пасля пападання ўзбуджальніка ў арганізм хвароба праяўляецца не адразу. Скрыты перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3-7 дзён. Да канца гэтага перыяду ў хворых павышаецца тэмпература, пагаршаецца апетыт, з'яўляюцца слабасць, болі ў жываце, рвота. Некаторыя захворванні працякаюць у лёгкай форме, таму хворыя займаюцца самалячэннем, але гэта можа прывесці да непажаданых наступстваў. Абавязкова звярніцеся да доктара пры першых сімптомах захворвання.



Праверыў мяса і еш на здароўе

Трыхінелёз - гэта захворванне, выкліканае лічынкай дробнага гельмінта трыхінаў, якая паразітуе ў палаваспелай форме ў тонкім кішэчніку, у лічыначнай — у папярочнапаласатых мышцах свіней, платаядных, грызуноў і ў чалавека.

Самкі трыхінаў жывародзячыя. Лічынкі трыхінаў з кішэчніка пранікаюць у кроў і разносяцца па арганізме, затрымліваючыся ў папярочнапаласатых мышцах (акрамя сэрца). Вакол лічынак утвараюцца капсулы, дзе яны жыццяздольныя да 25 гадоў. Жывёлы заражаюцца пры пападанні заражанага лічынкамі трыхінаў мяса, трупаў загінуўшых ад трыхінелёзу жывёлаў. Лічынкі трыхінаў устойлівыя да высокай тэмпературы, не гінуць пры прасолцы і капчэнні мяса, працяглы час захоўваюцца ў мясе, якое гніе.



У кожнага пацыента свая праграма рэабілітацыі

Аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі — адно са структурных падраздзяленняў Дзятлаўскай раённай паліклінікі. Аддзяленне шматпрофільнае, аднак галоўная задача дзейнасці — дапамагчы пацыентам аднавіць сваё здароўе, парушаныя пасля хваробаў і траўмаў функцыі арганізма, захаваць працаздольнасць.

Немалаважным з'яўляецца і правядзенне сярод насельніцтва прафілактычнай тлумачальнай работы аб спосабах умацавання арганізма, падтрымання здароўя.

Аддзяленнем медыцынскай рэабілітацыі загадвае Вольга Іванаўна Калодка. Свой шлях на ніве захавання здароўя людзей яна пачынала з навучання ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пасля яго заканчэння працавала загадчыцай амбулаторыі ў Магілёўскай вобласці. 3 1993 года — фізіятэрапеўтам у Дзятлаўскай раённай паліклініцы.



Сезон грыпу садзейнічае менінгіту

Менінгакокавая інфекцыя па-ранейшаму працягвае заставацца актуальнай для Беларусі. У чым небяспека хваробы? Якія асноўныя шляхі заражэння, меры прафілактыкі? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказвае загадчык аддзела эпідэміялогіі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч:

— У першую чаргу небяспека менінгіту заключаецца ў тым, што хвароба можа развівацца за лічаныя гадзіны і нават хвіліны. I выратаваць хворага атрымліваецца не заўсёды. Адметна інфекцыя і тым, што часцей за ўсё носьбітамі вірусу менінгіту, нават і не падазраваючы аб гэтым, з'яўляюцца дарослыя. А вось хварэюць пераважна дзеці.



Брасам па здароўе

Скончыўся купальны сезон на азёрах і рэчках Дзятлаўшчыны, затое адкрыўся купальны сезон у басейне, які знаходзіцца ў будынку лазне-аздараўленчага камбіната горада Дзятлава па вуліцы Навагрудскай, 4.

Для ўсіх жадаючых паплаваць басейн будзе адкрыты для наведвання да сярэдзіны красавіка наступнага года. Плаванне з'яўляецца адным з тых відаў спорту, за кошт якога можна не толькі набыць выдатную фізічную форму, але і нядрэнна паправіць свае здароўе. Тым больш, што проціпаказанняў да плавания амаль няма.



Курэнне і анкалогія

Яшчэ ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя выказваліся меркаванні аб сувязі курэння з анкалагічнымі хваробамі. Было даказана, што цыгарэтны дым утрымлівае канцэрагены, якія дзейнічаюць як стымулятары росту пухлін.

Згодна з дадзенымі даследаванняў, больш за 90% смяротных выпадкаў ад раку лёгкага і каля 30% усіх смяротных выпадкаў ад раку выклікана ўжываннем тытуню. Ад раку лёгкага памірае ў свеце больш людзей, чым ад іншых відаў раку. На ранніх стадыях, а часам нават і пазней, рак лёгкага можа ніяк не праяўляцца. Але калі выяўляюцца яго прыкметы, то хвароба часцей аказваецца моцна запушчанай, таму звычайна прыводзіць да смерці.



Дыябет: Хваробу трэба кантраляваць

Штогод 14 лістапада праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з дыябетам, мэта якога — павысіць узровень інфармавання насельніцтва аб гэтай хваробе і звязаных з ею ўскладненнях.

Цяпер колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам перавышае 260 мільёнаў чалавек, прычым, асноўную частку складаюць хворыя на дыябет другога тылу. Згодна з прагнозамі, пры захаванні такіх тэмпаў росту, да 2025 года колькасць хворых на цукровы дыябет дасягне 300 мільёнаў чалавек.

У Дзятлаўскім раёне на 1 кастрычніка 2011 года зарэгістраваны 452 хворых на дыябет. 411 з іх хварэюць на дыябет другога тыпу. Гэтая хвароба ў асноўным выяўляецца ў людзей ласля 40 гадоў. Фактарамі рызыкі з'яўляюцца генетычная схільнасць, уздзеянне знешняга асяроддзя, няправільнае харчаваннё, зніжэнне фізічнай актыўнасці, лішняя вага цела і атлусценне, наяўнасць хранічных стрэсаў, курэнне і празмернае ўжыванне алкаголю.



Камп'ютар для дзяцей: карысць ці шкода?

За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў у нашым жыцці з'явілася вялікая колькасць прадметаў ужытку са свету тэхнікі. Гэта, вядома ж, розныя навінкі: сотавыя тэлефоны, плазменные тэлевізары, персанальныя і нават развіваючыя камп'ютары для дзяцей.

I ў сувязі з такім багаццем навінак у нашым побыце нярэдка ўзнікае пытанне: а наколькі бяспечныя гэтыя предметы для нас і нашых дзяцей? Што ж, давайце разгледзім гэтае пытанне на прыкладзе такога цуда тэхнікі, усталяванага ў нашым побыце, як персанальны камп'ютар.

Па-першае, пачнём з таго, што ў навуковых працах сучасных карыфеяў, якія асвятляюць пытанне развіцця і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, вы знойдзеце тэарэтычнае абгрунтаванне і прыклады таго, як персанальны камп'ютар зможа дапамагчы у развіцці інтэлектуальных здольнасцяў дзіцяці. Дастаткова пазнаёміцца з працамі Л.А. Вегнера.



Інфекцыя баіцца чысціні

Штогод у Беларусі рэгіструюцца ад 10 да 16 тысяч выпадкаў заражэння на вострыя кішэчныя інфекцыі.

Асабліва "актуальныя" гэтыя хваробы летам: са зменай надвор'я ўзнікае верагоднасць парушэння тэмпературных умоваў захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў, што і можа выклікаць вострую вірусную інфекцыю. Яе ўзнікненню спрыяе парушэнне правілаў асабістай гігіены пры прыгатаванні, кулінарнай і тэрмічнай апрацоўцы прадуктаў, правілаў і тэрмінаў транспарціроўкі, рэалізацыі харчовых прадуктаў.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць харчовыя прадукты, якія хутка псуюцца, а таксама стравы, якія прыгатаваны без тэрмічнай апрацоўкі і якія спажываюцца ў халодным выглядзе. Узбуджальнікі вострых вірусных інфекцый могуць не толькі накаплівацца ў іх, але і размнажацца.