Здароўе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МЕНІНГІТ: ЯК НЕ ЗАРАЗІЦЦА

За 5 месяцаў 2013 года ў Беларусі адзначаны рост захворванняў на энтэравірусныя інфекцыі (на 23% у параўнанні з мінулым годам). У Гродзенскай вобласці за гэты перыяд зарэгістраваны 25 выпадкаў.

У чэрвені гэтага года ў Растове-на-Доне зарэгістравана ўспышка энтэравіруснага менінгіту ў дзіцячым садку, пацярпелі 100 дзяцей, адзін выпадак з лятальным зыходам.

Энтэравірусныя інфекцыі чалавека – хваробы, выклікаемыя кішэчнымі вірусамі. Вядома больш за 70 відаў гэтых вірусаў.



ПРАКАНСУЛЬТУЕМ АНАНІМНА

4 ліпеня -- Дзень прафілактыкі алкагалізму

Штогод наркалагічная служба Рэспублікі Беларусь выяўляе тысячы хворых на алкагольную залежнасць. На жаль, усведамленне самім пацыентам таго, што ён хворы адбываецца занадта позна. У практыцы назіраецца і ўтойванне калегамі па рабоце, роднымі хворага чалавека фактаў злоўжывання алкаголем. Гэта звязана са страхам, што ён страціць работу, будзе пастаўлены на наркалагічны ўлік. Магчыма, гэты страх узнікае з-за таго, што грамадзяне недастаткова інфармаваны аб метадах барацьбы з алкагалізмам.



ЗАЛЕЖНАСЦЬ ПАЧЫНАЕЦЦА З ПІВА

4 ліпеня -- Дзень прафілактыкі алкагалізму

Колькасць хворых на алкагалізм, як сведчыць статыстыка, з кожным годам расце. Здараецца, толькі зазірнуўшы ў чарку, чалавек праз некаторы час становіцца яе "заложнікам".

-- На жаль, -- адзначае Людміла Лазоўская, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзялення Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, -- сёння на алкагалізм хварэюць не толькі мужчыны, але і жанчыны. Ва ўсе часы жанчына лічылася сімвалам прыгажосці, мацярынства, захавальніцай сямейнага ачагу. Вельмі шкада, што ёсць прадстаўніцы слабога полу, якія згубілі або паступова губляюць гэтыя якасці з-за сваёй згубнай звычкі -- піць.

Апошнім часам яе набываюць нават адукаваныя жанчыны, якія многа працуюць. Яны разглядаюць спіртное як выдатны спосаб зняць стомленасць і псіхалагічную напружанасць. У многіх выпадках такое рашэнне становіцца першым крокам да развіцця залежнасці, паколькі ўплыў алкаголю на жанчыну мае свае спецыфічныя рысы: у прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва алкагалізм развіваецца ў разы хутчэй, чым у мужчын. Страшна і тое, што жаночы алкагалізм цяжэй паддаецца лячэнню.



"У ЗНАК САЛІДАРНАСЦІ"

19 мая -- Дзень памяці памерлых ад СНІДу

Гэты слоган з'яўляецца тэмай 30-га Міжнароднага дня памяці памерлых ад СНІДу. Яго арганізуюць 1200 грамадскіх арганізацый у 115 краінах. На МІжнародным узроўні каардынатарам правядзення Дня памяці выстпае Глабальная сетка людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Мерапрыемствы, якія пройдуць 19 мая, яшчэ раз нагадаюць грамадскасці аб неабходнасці аб'яднання намаганняў у барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй.

Упершыню Міжнародны дзень памяці памерлых ад СНІДу быў праведзены ў 1983 годзе. Тады ніхто не мог прадказаць, якія глабальныя маштабы прыме эпідэмія ВІЧ-інфекцыі. Сёння ўзровень захваральнасці на яе складае каля 33 мільёнаў чалавек ў свеце.



КАЛІ БАЛІЦЬ СЭРЦА

У кожнага чалавека толькі адно сэрца, вельмі важна, каб яно заставалася здаровае як мага даўжэй. Правільны лад жыцця, высокаэфектыўныя прэпараты змяншаюць рызыку ўскладненняў такіх хваробаў як стэнакардыя, інфаркт міякарда, інсульт.

Стэнакардыя -- адна з праяваў ішэмічнай хваробы сэрца, абумоўленая парушэннем балансу між каранарным крыватокам і патрэбнасцямі міякарда. Ішэмічная хвароба можа працякаць безсімптомна або праяўляцца ў выглядзе стэнакардыі. Аб ёй нагадвае давячы боль, які нібыта апальвае сэрца, сціскае горла. Боль аддае ў левую руку, пад лапатку. Аднак нярэдка боль адчуваецца ў вобласці сэрца. Прыступы стэнакардыі доўжацца ад 2 да 5 хвілін, часцей за ўсё іх правацыруе фізічная нагрузка.

Пры прыступе стэнакардыі трэба пакласці хворага, забяспечыць пакой, даць таблетку нітрагліцэрыну пад язык. На вобласць сэрца можна паставіць гарчычнік. Калі прыступ працягваецца, праз 5 хвілінаў дайце другую таблетку нітрагліцэрына. Калі і пасля гэтага прыступ не пройдзе, трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу: варта помніць, што працяглы прыступ стэнакардыі можа перарасці ў інфаркт міякарда.



ХВАРОБА -- У ПЫТАННЯХ І АДКАЗАХ

На пытанні па прафілактыцы туберкулёзу адказваюць доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч і загадчыца тэрапеўтычнага кабінета раённай паліклінікі Алена Куцко.

-- Якая сітуацыя з туберкулёзам у Дзятлаўскім раёне?
-- Назіраецца тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на туберкулёз. Калі ў 2011 годзе былі выяўлены 13 хворых, то ў мінулым годзе -- 11. Тым не менш, сітуацыя ў раёне застаецца складаная, паколькі на ўліку знаходзяцца 35 ачагоў актыўнага туберкулёзу, у якіх жыве 56 чалавек, у тым ліку -- 12 дзяцей.

-- Як чалавек можа заразіцца туберкулёзам?
-- Часцей за ўсё -- паветрана-кропельным шляхам ад хворага, які выдзяляе мікрабактэрыі пры кашлі, чханні, размове. Магчыма заражэнне паветрана-палавым шляхам: мікробы, якія знаходзяцца ў кропельках макроты, што выдзяляе хворы пры кашлі, могуць захоўвацца ў высахлым стане ў пыле некалькі тыдняў.



ПЕРШАЯ ДАПАМОГА ПРЫ АБМАРАЖЭННЯХ

Абмаражэнні здараюцца пры доўгім уздзеянні холада на які-небудзь участак цела. Садзейнічаюць узнікненню абмаражэнняў моцны вецер, высокая вільготнасць, хваравіты стан чалавека, маларухомасць, алкагольнае ап’яненне.

Спачатку пацярпелы адчувае холад, які змяняецца аняменнем -- пры ім знікае боль, а затым і адчувальнасць. Абмарожаная скура бледна-сінюшная, халодная. Пры расціранні і саграванні пашкоджанай часткі цела з’яўляецца моцны боль.

Першая медыцынская дапамога заключаецца ў неадкладным саграванні пацярпелага і асабліва абмарожанай часткі. Для гэтага чалавека ўносяць ці ўводзяць у цёплае памяшканне, знімаюць абутак і пальчаткі. Абмарожаную частку цела спачатку расціраюць сухой тканінай, затым змяшчаюць у таз з цёплай вадой (30-32 градусы). За 20-30 хвілін тэмпературу вады паступова даводзяць да 40-45 градусаў. Канечнасць добра адмываюць з мылам ад забруджвання. Пры неглыбокіх абмаражэннях канечнасць можна сагрэць з дапамогай грэлкі або нават цяпла рук.



У ЛЕС -- ПА ЗДАРОЎЕ І НАСТРОЙ

Пра тое, што "лес -- наша багацце", ведаюць усе. Але пад багаццем часцей за ўсё разумеюць кубаметры драўніны, грыбы, ягады ды лекавыя травы. А пра тое, што лес здольны лячыць душу і дарыць здароўе, неяк забываюць. Для таго, каб палепшыць свой стан і з найбольшым эфектам правесці лячэнне з дапамогай дрэваў, неабходна ведаць не толькі дрэва, якое падыходзіць вам, але і час, у які можна выкарыстоўваць яго энергію, а калі рабіць гэтага нельга.

Бяроза. Спакой з 3 да 4 гадзін, актыўнасць з 5 да 9 гадзін. Энергія ў бярозы мяккая, заспакаяльная. Прытуліцеся, паплачце, вырвецца стрэс, і чалавек супакоіцца.

Дуб. Спакой з 15 да 17 гадзін, актыўнасць з 21 да 3 гадзін. Энергія магутная. Да дуба падыдзеш не ў любым стане. Ва ўзбуджаным, усхваляваным настроі лепш не падыходзіць.

Сасна. Як і ва ўсіх іглічных, актыўнасць у яе пастаянная. Але энергія сасны магутная: знімае дэпрэсіі, бярэ псіхаэмацыйныя ўдары чалавека на сябе.



ЯК СПАКОЙНА ЗАСНУЦЬ

Калі вы кожную ноч пакутуеце ад бяссоніцы, а сон прыходзіць толькі пад раніцу, не спяшайце глытаць снатворнае, існуе многа арыгінальных і, як лічаць спецыялісты, эфектыўных спосабаў наладзіць сон без шкоды для арганізма. Урэшце, усё новае -- гэта добра забытае старое, і сучасныя даследванні ў галіне сну ў многім грунтуюцца на вопыце народнай медыцыны.

Як паказваюць вынікі медыцынскіх даследаванняў, прыкладна трэцяя частка дарослых людзей час ад часу пазбаўляецца сну. З узростам схільнасць да бяссоніцы павялічваецца. Напрыклад, у жанчын пасля сарака гадоў у сувязі з гарманальнымі зменамі ў арганізме верагоднасць бяссоніцы павышаецца да 40%.
Самыя распаўсюджаныя прычыны бяссонніцы -- гэта стрэс і нявырашаныя псіхалагічныя праблемы. Калі гэта адносіцца і да вас, падумайце, ці з'явіцца ў вас, напрыклад, неабходная колькасць грошай або прыхільнасць начальства, калі вы будзеце думаць пра гэта ўсю ноч напралёт замест сну? Калі ж вам не ўдаецца пераканаць сябе ў тым, што для вырашэння ўсіх праблем у вас наперадзе цэлы дзень, то паспрабуйце прымяніць адзін з наступных правераных сродкаў ад бяссонніцы.



ШКОДНЫЯ ЗВЫЧКI, ЗА ЯКIЯ НЕ ВАРТА СЯБЕ ДАКАРАЦЬ

Позна вячэраць

"Вячэру аддай ворагу" -- гэтага пастулата прытрымліваюцца многія, думаючы, што ўсё з'едзенае "пасля шасці" ператвараецца ў тлушч. На самой справе ноччу страўнікава-кішачны тракт працягвае працаваць. Калі чалавек хоча есці, наўрад ці яго сон будзе паўнацэнным. Спецыялісты раяць вячэраць за некалькі гадзін да сну. А перад самым сном можна выпіць шклянку кефіру, сыроваткі, з'есці ёгурт або якую-небудзь садавіну.

Сядзець нага на нагу

Лічыцца, што сядзенне нага на нагу правакуе развіццё варыкознага пашырэння вен. Так сядзець зручна, гэтая звычка ёсць у многіх. Але калі няма іншых перадумоваў -- спадчынных або прафесійных (напрыклад, калі вы працуеце стоячы, як прадавец, настаўнік, цырульнік), -- само па сабе сядзенне нага на нагу развіццё варыкозу не выкліча.