Здароўе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАФЕСІЙНЫЯ ЗАХВОРВАННІ. ЦІ МОЖНА ІХ ПАЗБЕГНУЦЬ?

У жыцці кожнага сучаснага чалавека работа займае сваё асаблівае месца, бо менавіта на ёй мы праводзім большую частку часу, таму яна ўплывае не толькі на наш характар, але і на здароўе.

У сучасным грамадстве даволі востра стаіць пытанне аб прафесійных хваробах, якія ўзнікаюць з-за ўздзеяння на арганізм неспрыяльных фактараў вытворчага асяроддзя. Клінічныя праяўленні часта не маюць спецыфічных сімптомаў, і толькі звесткі аб умовах працы хворага дазваляюць устанавіць прыналежнасць выяўленай паталогіі да катэгорыі прафесійных хваробаў.

Адрозніваюць вострыя і хранічныя прафесійныя захворванні. Вострае прафесійнае захворванне (інтаксікацыя) узнікае раптоўна, пасля аднаразовага (на працягу не больш за адну рабочую змену) уздзеяння адносна высокіх канцэнтрацый хімічных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў паветры рабочай зоны, а таксама ўзроўняў і дозаў іншых неспрыяльных фактараў. Хранічнае прафесійнае захворванне ўзнікае ў выніку доўгага сістэматычнага ўздзеяння на арганізм неспрыяльных фактараў.



БРАНХІЯЛЬНАЯ АСТМА: ПАПЯРЭДЖАННЕ I ПРАФІЛАКТЫКА

Існуе цэлы шэраг фактараў рызыкі, якія садзейнічаюць узнікненню і развіццю бранхіяльнай астмы: спадчыннасць, прафесійныя фактары, экалагічныя фактары, харчаванне, мыючыя сродкі, мікраарганізмы, алергены.

Першасная прафілактыка астмы. У першую чаргу, гэта папярэджанне развіцця алергіі і хранічных хваробаў дыхальных шляхоў. У развіцці алергіі ў дзяцей асноўную ролю іграе няправільнае харчаванне ў першыя гады жыцця і неспрыяльныя ўмовы жыцця. Дзеці, якія кантактуюць з тытунёвым дымам або раздражняльнымі хімічнымі рэчывамі, нашмат часцей пакутуюць ад алергіі і часцей хварэюць на бранхіяльную астму.



ТУБЕРКУЛЁЗ: ПРЫКМЕТЫ І ПАПЯРЭДЖАННЕ

Туберкулёз – гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнік якога мікабактэрыі. На нашай планеце на туберкулёз хварэе 10% насельніцтва. У Дзятлаўскім раёне за 10 месяцаў 2013 года ўпершыню захварэлі 14 чалавек (у 2012 годзе – 11 чалавек).

Узбуджальнік туберкулёзу вельмі ўстойлівы да многіх фактараў знешняга асяроддзя: у глебе, вадзе, прадуктах харчавання мікабактэрыі могуць захоўвацца да 1 года. Але прамыя сонечныя промні забіваюць іх на працягу некалькіх хвілін, кіпячэнне – на працягу 5 хвілін.

Крыніца інфекцыі – хворы на актыўны туберкулёз лёгкіх. Туберкулёзная палачка распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам пры кашлі, чханні, размове.



1 снежня -- Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

"ПЯЦЬ КРОКАЎ"

Так называецца сацыяльны праект, які рэалізуецца прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ў Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя. Асноўная мэта мерапрыемства -- данесці да насельніцтва інфармацыю аб тым, што ўсе людзі звязаны між сабою і праблема прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі датычыцца кожнага.

У рамках праекта пяці дабраахвотнікам было ўручана спецыяльнае пісьмо з пасланнем. Яго неабходна перадаць з Мінска незнаёмаму адрасату ў адзін з абласных цэнтраў. Пісьмо трэба перадаваць толькі з рук у рукі праз пецярых знаёмых, сяброў або родных. Такім чынам, удзельнікі мерапрыемства даносяць думку аб тым, што кожнага можа закрануць праблема ВІЧ-інфекцыі.



ЯК НЕ ЗАРАЗІЦЦА ТРЫХІНЕЛЁЗАМ

У Дзятлаўскім раёне ў 2010 годзе была зарэгістравана групавая ўспышка трыхінелёзу, 8 чалавек пацярпелі. Прычынай захворвання стала ўжыванне ў ежу сыравяленай каўбасы, прыгатаванай з мяса дзіка.

Трыхінелёз – захворванне, якое выклікаюць у мышачнай тканцы многіх відаў драпежных жывёлін і чалавека лічынкі дробнага гельмінта – трыхінелы. Часцей за ўсё заражэнне людзей адбываецца пры ўжыванні ў ежу заражанага лічынкамі паразіта мяса дзікоў або хатніх свіней.

Лічынкі трыхінел вельмі ўстойлівыя да неспрыяльных фактараў уздзеяння (смажанне, вэнджанне, варка, саленне поўнасцю мясапрадукты ад іх не вызваляюць). Захворванне звычайна праяўляецца праз 2-4 тыдні з моманту заражэння – павышаецца тэмпература цела да 38 градусаў і вышэй, адчуваецца слабасць, боль у мышцах, з’яўляюцца ацёкі павекаў, твару, скурныя высыпанні, кішэчныя расстройствы.



"ЗАСТАВАЙСЯ НА ЛІНІІ ЖЫЦЦЯ"

Пад такім дэвізам сёлета праходзіць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэтая праблема працягвае заставацца актуальнай ужо больш за трыццаць гадоў.
З 1981 года ад сіндрому набытага імунадэфіцыту ў свеце памерлі больш за 25 мільёнаў чалавек. Нягледзячы на прынятыя меры па барацьбе з эпідэміяй, палепшаны доступ да антырэтравіруснай тэрапіі, толькі ў 2012 годзе СНІД забраў жыццё 3,1 мільён чалавек.

Агульная колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй, дасягнула самага высокага ўзроўню. Па ацэнках спецыялістаў, гэтая лічба складае 40,3 мільёна чалавек. Амаль 5 мільёнаў былі інфіцыраваны ў 2012 годзе.



ЯК ЗАХАВАЦЬ ЗДАРОЎЕ ШКОЛЬНІКА

Медыкі склалі рэйтынг школьных напасцяў і суправадзілі парадамі, як гэтых напасцяў пазбегнуць.

НАПАСЦЬ ПЕРШАЯ. ГАСТРАНАМІЧНАЯ

“Школьная ежа вінаватая”, — думаюць бацькі, гледзячы, як іх дзіця мучыцца жыватом. Хранічныя гастрыты (гэта значыць, запаленне слізістай абалонкі страўніка) выклікае не сапсаваная ежа дрэнных сталовых, а цэлы комплекс розных фактараў: стрэсы, якіх у школьнікаў звышдастаткова, нерэгулярнае харчаванне, нездаровая ежа (любімыя дзецьмі газаваныя напоі, прадукты з кансервантамі, фарбавальнікамі, рознымі харчовымі дабаўкамі).
Часцей за ўсё гастрыты ўзнікаюць у дзяцей у той час, калі яны пачынаюць хадзіць у школу, і ў 14—15 гадоў, у перыяд гарманальнай перабудовы, якая “збівае” работу многіх сістэм арганізма: можа прывесці да парушэння кіслотнасці ў страўніку або да функцыянальных парушэнняў страўнікава-кішачнага тракту.



ШТО ВАШ ВЫГЛЯД КАЖА ПРА ЗДАРОЎЕ?

Ацёклыя ступні — гэта можа быць сігнал не толькі таго, што ў вас цесныя чаравікі, але і пачатку сардэчнай недастатковасці.

Мяшкі пад вачыма — не толькі ад недахопу сну, але і знак таго, што ў вашай дыеце зашмат солі.

Сухая скура — у вас магчымы дыябет, зніжэнне актыўнасці шчытападобнай залозы або атэрасклероз.

Зморшчыны — могуць быць не толькі ад старасці, але і ад порыстасці касцей.

Выпаданне валасоў — у жанчын гэта можа быць звязана з недахопам або празмернасцю гармону шчытападобнай залозы.



ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД ШАЛЕНСТВА

Шаленства – смяротнае захворванне. Лячэння няма. Адзінай мерай папярэджання шаленства з’яўляецца правядзенне лячэбна-прафілактычных прышчэпак. На шаленства могуць заразіцца ўсе свойскія і дзікія жывёліны, а таксама птушкі. Заразіцца магчыма праз укус, драпіну ці асліненне ад хворай жывёліны.

У 2011 годзе былі зарэгістраваны 17 выпадкаў шаленства: 14 лісаў, 2 каровы, 1 тхор. У 2012 годзе зарэгістраваны 5 выпадкаў лабараторна пацверджанага шаленства: 4 лісы, 1 каза. У 2013 годзе шаленства выяўлена ў 2 лісаў.

У 2012 годзе па антырабічную дапамогу звярнуўся 51 чалавек (57 – у 2011 годзе), у тым ліку 13 дзяцей да 18-гадовага ўзросту. Лячэбна-прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства прызначаны 40 чалавекам.



КАЛІ НЕПАКОЯЦЬ НЫРКІ

Пытанне: якія прычыны вядуць да ўзнікненне піеланефрыта?

Адказ Н. Венскай, доктара-тэрапеўта Дзятлаўскай раённай паліклінікі:
-- Піеланефрыт ўзнікае, калі ныркі атакуюць мікробы. Крыніцы бактэрый могуць быць розныя. Гэта і нездаровыя зубы, і недалечаныя хваробы. Да ўскладненняў на ныркі могуць прывесці недалечаны насмарк, бранхіт і цыстыт. Абарончыя сілы арганізма падрываюць пераахаладжэнне і стрэс.

Адзначу, што мікробы спачатку атакуюць вонкавыя тканкі нырак. Чалавек адчувае боль у паясніцы, дыскамфорт пры мочаспусканні, слабасць. Адчуўшы такія сімптомы, трэба адразу ж звяртацца да доктара, паколькі піеланефрыт можа перайсці ў хранічную форму. Такое захворванне будзе турбаваць усё жыццё.