Здарэнні

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У САЧЫЎЛЯНАХ ЗГАРЭЎ ХЛЕЎ, ПАШКОДЖАНЫ ДОМ

Пра тое, што гарыць хлеў у вёсцы Сачыўляны па вуліцы Цэнтральнай, паведаміла суседка. Жанчына першай заўважыла, што з-пад даху суседняга хлява ідзе дым.

Адчыніўшы дзверы ў памяшканне, яна ўбачыла, што гарыць сена ўнутры гаспадарчай пабудовы. Спачатку суседзі спрабавалі самастойна патушыць узгаранне, аднак зразумеўшы, што з агнём справіцца ўжо немагчыма, выклікалі ратаўнікоў. Да іх прыезду аднавяскоўцы вывелі з хаты, якая размешчана побач з хлявом, састарэлую жанчыну. Яна жыла разам з дачкой і зяцем. Гаспадар хаты памёр. Пазней з дому вынеслі і газавы балон.



РАСТЛУМАЧЦЕ ДЗЕЦЯМ АБ НЕБЯСПЕЦЫ ТОНКАГА ЛЁДУ

26 лютага ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў акваторыі Чыжоўскага вадасховішча дзіця правалілася пад лёд. Калі ратаўнікі прыбылі на месца выкліку, хлопчык паступова апускаўся пад ваду. Работнікі МНС выратавалі дзіця з вады, якое знаходзілася ўжо за 30 метраў ад берага, і да прыезду брыгады дактароў аказалі яму медыцынскую дапамогу. З дыягназам “агульнае пераахаладжэнне” ён быў шпіталізаваны.



СМЯРОТНЫЯ СУТКІ

З 6 гадзін 11 снежня да 6 гадзін 12 снежня ў Беларусі адбыліся 24 пажары. У іх загінулі 12 чалавек, 4 атрымалі траўмы. 6 загінуўшых былі беспрацоўнымі, 6 -- пенсіянеры.

Адразу тры чалавекі загінулі ў агні ў час пажару, які адбыўся ў вёсцы Праскурня Жлобінскага раёна. Напярэдадні трагедыі суседзі бачылі гаспадара дома п'яным. Разам з ім жыў стрыечны брат, пенсіянер па інваліднасці. Вечарам да іх у госці завітаў знаёмы. Сустрэча праходзіла традыцыйна: выпівалі, курылі, заснулі. Непатушаная цыгарэта і стала прычынай пажару.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 85

ЗАСТАЎСЯ БЕЗ ДАХУ НАД ГАЛАВОЙ

Пажар у жылым доме з-за непатушанай цыгарэты адбыўся вечарам 16 кастрычніка ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна. Гаспадар дома, нідзе не працуючы грамадзянін, 1963 года нараджэння, закурыў і заснуў. Калі прачнуўся, убачыў, што канапа, на якой сядзеў, гарыць. Сам ён не змог справіцца з агнём, суседка выклікала пажарных, аднак агонь вельмі хутка распаўсюджваўся па доме, і да моманту прыезду ратаўнікоў дом быў поўнасцю ахоплены агнём. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыццё, часткова пашкоджаны сцены і маёмасць.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што курэнне ў ложку вельмі часта заканчваецца трагедыяй. Гэта дрэнная звычка за 9 месяцаў бягучага года загубіла ўжо 37 жыхароў нашай вобласці.



ГІСТОРЫЯ СА ШЧАСЛІВЫМ ФІНАЛАМ

12 снежня бягучага года жыхар горада Дзятлава накіраваўся на рыбалку на возера, якое знаходзіцца ля вёскі Селівонкі. Праз некаторы час ён праваліўся пад лёд. Апынуўшыся па плечы ў вадзе, самастойна выбрацца мужчына не мог.

Так склаліся абставіны, што ў гэты час на возера, каб праверыць трываласць лёду, прыехаў жыхар гарпасёлка Наваельня Аляксей Клімец. Малады хлопец не разгубіўся, выцягнуў пацярпелага з вады, выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу. Пацярпелы атрымаў моцнае пераахалоджанне, быў змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне.



Навальніца нарабіла бяды

15 ліпеня з-за шквалістага ветру (15м/сек) на Дзятлаўшчыне пацярпелі будынкі і сельскагаспадарчыя палеткі. Найбольшая шкода нанесена СВК "Войневічы", "Дварэц-Агра", "Вензавец".

У вёсках Малыя Шастакі, Лядзіны, Войневічы, Ёцавічы, "Горка", СВК "Войневічы" пашкоджаны дахі фуражнага склада, склада грубых кармоў, збожжасклада, навеса для захоўвання тэхнікі, малочнатаварнай фермы, майстэрняў, арачнага склада. Парывамі ветру сарваны 168 лістоў шыферу. Каля вёскі Ёцавічы пашкоджаны 215 гектараў азімага рапсу.

У вёсках Раготна і Яхноўшчына СВК "Дварэц-Агра" пашкоджаны дахі малочнатаварнай фермы, цялятніка, збожжасклада, майстэрняў, склада грубых кармоў. Ля вёскі Яхноўшчына пашкоджаны 95 гектараў азімага рапсу. Вецер паклаў пшаніцу на 60 гектарах. Ля вёскі Сачыўляны СВК "Вензавец" пашкоджаны 190 гектараў азімага рапсу.



Пяць дзіцячых ахвяр на вадзе

Міністэрства аховы здароўя выказвае занепакоенасць у сувязі з павелічэннем выпадкаў гібелі дзяцей на вадзе. У краіне за мінулы тыдзень патанулі 5 дзяцей ва ўзросце 10-11 гадоў. Выпадкі адбыліся ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Выпадковыя ўтапленні як прычына смерці лідзіруюць сярод няшчасных выпадкаў, траўмаў і атручэнняў у дзяцей да 17 гадоў і складаюць 22-24% сярод знешніх прычын смерці.