Залатыя рукі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Анатоль Уласевіч: "У людзях цаню дабрыню"

Акуратны, працавіты, нераўнадушны, уважлівы да людзей, сур'ёзны — так адклікаюцца пра Анатоля Мікалаевіча Уласевіча на прадпрыемстве "Наваельнянская міжрайсельгасхімія".

Яго працоўны стаж у гэтай арганізацыі складае амаль тры дзясяткі гадоў. Яшчэ на пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці, калі працаваў трактарыстам, заслужыў ганаровае званне "Ударнік камуністычнай працы". Калегі кажуць, што ён — лепшы вадзіцель аўтапагрузчыка ў арганізацыі: "на вока" можа загрузіць патрэбную колькасць мінеральных удабрэнняў, робіць усё спрытна і акуратна.

— Да работы стаўлюся адказна. Ад таго, што раблю, залежыць хуткасць выканання заказаў. Таму ў мяне атрымліваецца працаваць хутка, — кажа Анатоль Мікалаевіч. — А каб работа спорылася, не трэба ленавацца, і ўсё тады будзе атрымлівацца.



Мэблевых спраў майстры

Два стрыечныя браты — Яўген Лабарэвіч і Дзмітрый Антончык займаюцца вырабам і рэстаўрацыяй мяккай мэблі. Абодва ў дзяцінстве марылі стаць медыкамі, праўда, вывучыліся на тэхнікаў-электрыкаў. Але гэта ніколькі не перашкаджае ім, наадварот, усе электрапрыборы, якія ўбудоўваюцца ў мэблю, якую вырабляюць, устанаўліваюць сваімі рукамі.

Займацца ж менавіта мэблевай справай вырашылі, дзякуючы свайму сябру, які раней займаўся рэстаўрацыяй мэблі. Калі наведваліся да яго, глядзелі, што ды як, у чымсьці дапамагалі. Неўзабаве "заразіліся" гэтай работай. I першым, у 2004 годзе, распачаў уласную справу Яўген, а два гады таму атрымаў ліцэнзію і Дзмітрый.



Рукам Гасподзь дапамагае

Прадпрымальнік Дзмітрый Пятліцкі займаецца сантэхнічнымі работамі. Лічыць, што да гэтай справы ён прыйшоў невыпадкова. Да гэтага больш за два дзясяткі гадоў працаваў электрагазазваршчыкам на гродзенскіх прадпрыемствах і ў іншых фірмах.

Спачатку хацеў заняцца рамонтам аўтамабіляў, але аднойчы Дзмітрыю ў мінскай бальніцы №5 прапанавалі зрабіць сістэму водаправоду. Атрымалася. Потым ён наладзіў водаправод сваякам. Таму і вырашыў адкрыць сваю справу ў гэтай сферы, што і ажыццявіў у 2008 годзе.



І зацвітае сакура

Есць людзі, непахісныя ні перад якімі выпрабаваннямі лесу. Яны не цураюцца ніякай работы, аптымісты па жыцці і ўвогуле — проста добрыя людзі. Да гэтай катэгорыі адносіцца і Ларыса Уладзіміраўна Філідовіч, якая працуе маляром ва ўпраўленні спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ "Будкомплекс".

Ларыса Уладзіміраўна пачынала працаваць швачкай у Доме быту, які быў раней у вёсцы Дзям'янаўцы, куды трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча па спецыяльнасці "Закройшчык лёгкага жаночага адзення", якое, дарэчы, скончыла з чырвоным дыпломам.



Рамантык дарогі

Кожны дзень чымсьці незвычайны для яго, бо кожны раз — гэта новая вандроўка. I няхай гэта толькі дарогі Дзятлаўшчыны, для Аляксандра Іванавіча Ёдчыка гэта заўсёды цікава, хаця яго працоўны дзень пачынаецца яшчэ на досвітку, а заканчваецца з заходам сонца.



Валерый Гульнік: "Свая зямля дапамагае"

У вёсцы Явар нарадзіўся і вырас Валерый Міхайлавіч Гульнік. Сям'я, у якой ён гадаваўся, была даволі вялікай: бацькі гадавалі чатырох сыноў, Валерый быў другім сынам. Калі падрос, дапамагаў бацькам гадаваць братоў. Тут хадзіў у школу. Тут, на Дзятлаўшчыне, і застаўся жыць з сям'ёю, і працаваць на гэтай зямлі.

— Раней заставаліся жыць побач з бацькамі, жылі, дзе нарадзіліся, не выязджалі далека ад родных мясцін. Некалькі дзясяткаў гадоў таму моладзь пачала выязджаць з вёскі, далей ад бацькоў. А я лічу, што родная зямля ва ўсім дапамагае, — гаворыць Валерый Міхайлавіч.

У дзяцінстве ў яго была мара — стаць кінамеханікам. У той час кіно было вельмі папулярным, у кіназалах не было месцаў, фільмы глядзець хадзілі ўсёй вёскай. Таму, калі скончыў школу, атрымаў гэтую прафесію. Год працаваў кінамеханікам, ездзіў па вёсках, паказваў фільмы. У час работы ўрэшце зразумеў, што занятак не яго. Таму вывучыўся на курсах на вадзіцеля.



Формула шчасця

Калі я запыталася ў Васіля Мікалаевіча Мацюка, ці мае ён сваю формулу шчасця, то ён усміхнуўся, паглядзеў на мяне з цікавасцю і сказаў, што мае. На маю просьбу прадэкламаваць яе, ён працытаваў Марка Аўрэлія: "Прыстаўляць адну добрую справу да другой так, каб паміж імі не было прамежку—вось што я называю шчаслівым жыццём".

Васіль Мікалаевіч Мацюк ужо 28 год працуе на ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка" токарам. Мяне здзівіла тое, што чалавек, які адзін спраўляецца з пяццю станкамі, паспявае не толькі жартаваць са мною, але яшчэ і з вялікім захапленнем распавядаць пра сваё жыццё.



Жыццё ў далонях

Усё ў яго жыцці, яшчэ з маленства, гарманічна пераплялося ў адно непарушнае цэлае. Бадай, нішто так не вабіла яго, як родная зямля, на якой нарадзіўся, і нікуды ў горад, як большасць равеснікаў, не хацеў паехаць адсюль, з роднай Дзятлаўшчыны, тутзастаўся са сваёю сям'ёю.

А галоўнае — на сваей дарагой зямлі, працы на якой прысвяціў ужо амаль сорак гадоў. Усё гэта ў яго сэрцы — сэрцы Віктара Мікалаевіча Пятчыца.

ПРАЦАВІТАСЦЬ I ЛЮБОЎ ДА ЗЯМЛІ 3 МАЛЕНСТВА

Маленькі хлопчык Віця, які жыў на Вензавецкім хутары, а потым у вёсцы Кашкалы, вельмі любіў бавіць час у шумнай кампаніі сваіх сяброў. Нават у пачатковую школу ў вёсцы Лудзічы, а потым і ў базавую школу ў Гірычах усе хадзілі шумным натоўпам.