Закон і парадак

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДАІ будзе праводзіць спрошчаную рэгістрацыю мапедаў і іншай мотатэхнікі

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавка 2011 года №443 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў" рэгістрацыі належаць мапеды, квадрацыклы, іншыя механічныя транспартныя сродкі з рабочым аб'ёмам рухавіка ўнутранага згарання 50 і больш кубичных сантыметраў або максімальнай магутнасцю электрарухавіка больш за 4 кілаваты, а таксама максімальнай канструкцыйнай хуткасцю руху больш за 50 кіламетраў у гадзіну, і прычэпы да іх, прызначаныя для руху па дарогах.



Зарплата "ў канвертах" - парушэнне закона

У сферы выплаты зарплаты адбываецца нямала парушэнняў заканадаўства, сярод якіх значная частка - выплата заработнай платы "ў канвертах". У большасці выпадкаў просты работнік, якому выплачваюць зарплату "ў канвертах", звычайна не звяртае на гэтыя факты ўвагі да тага моманту, пакуль яго ўсё задавальняе. Аднак, як толькі адбываецца канфлікт з адміністрацыяй, які закранае выплату зарплаты або ўнясенне запісу пра фактычна адпрацаваны час у працоўную кніжку, вось тут работнік шкадуе аб тым, што атрымліваў свае законна заробленыя грошы неафіцыйна.

Зразумела, ён мае права звярнуцца па дапамогу ў кампетэнтныя органы (пракуратуру, падатковую службу), але што можа падаць работнік у якасці доказу сваей работы, калі працаваў без афіцыйнага афармлення. Работадаўца ж любымі спосабамі паспрабуе пераканаць кантралюючыя органы ў тым, што гэты работнік ніколі ў яго не працаваў. Неабходна ведаць, што работа без заключэння прадугледжаных заканадаўствам працоўных дагавораў азначае поўную адсутнасць гарантый адносна памеру заработнай платы, бяспекі працы, абароны ад незаконнага звальнення.



Сем'я ў небяспецы

Пад такой назвай у Дзятлаўскім раёне праводзілася прафілактычная акцыя, мэта якой — абарона непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, папярэджанне злачынстваў у адносінах да малалетніх і непаўналетніх дзяцей.

У час акцыі супрацоўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з зацікаўленымі ведамствамі (сацыяльна-педагагічным цэнтрам) праверана 12 сем'яў з ліку тых, у якія вернуты дзеці ў сувязі з лаляпшэннем сямейнага становішча, адна абавязаная асоба, якая знята з уліку ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, 4 сям'і абавязаных асобаў, у якіх выхоўвакзцца непаўналетнія дзеці.



Райспажыўтаварыства - на шлях барацьбы с крадзяжамі з гандлёвых кропак

У 2010 годзе ў раёне зарэгістраваны 109 крадзяжоў, 46 з іх засталіся нераскрытымі. У бягучым годзе ўчынены 19 крадзяжоў, па 9 фактах злачынцы не ўстаноўлены. Занепакоенасць выклікаюць крадзяжы з аб'ектаў райспажыўтаварыства. Летась на Дзятлаўшчыне "пацярпелі" тры магазіны.



Закон і права для бацькоў

Мерапрыемства пад такой назвай ладзілася ў Яварскай сярэдняй школе. Сустрэча з прадстаўнікамі розных службаў соцыума прайшла ў форме прзс-канферэнцыі.

На прэс-канферэнцыю пад знакавай назван "Закон і права для бацькоў" сабраліся амаль усе законныя прадстаўнікі вучняў школы. Спецыяльна запрошанымі гасцямі сталі прадстаўнік МНС, супрацоўнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Віктаравіч Шыгатаў, інспектар ІСН Міхаіл Міхайлавіч Чырко, старшыня Вензавецкага сельскага савета Алег Іванавіч Шымко і фельчар Яварскага ФАПа Валянціна Мікалаеўна Каракулька. Напярэдадні мерапрыемства бацькамі былі падрыхтаваны пытанні па рознай тэматыцы.



Чужыя рэчы

  • Пераклад(перевод, translate): RU

Што рабіць, калі вы знайшлі чужую рэч і як правільна паступіць у такім выпадку?

У жыцці бывае ўсялякае. Людзі губляюць, забываюць самыя розныя рэчы, ад асабістых дакументаў, парасонаў, пальчатак да мабільных тэлефонаў, фотаапаратаў, залатых вырабаў... Факт знаходкі чужой рэчы нясе да падабраўшага яе чалавека прававыя вынікі, і гэты чалавек нясе пэўныя абавязкі. Па-першае, калі асоба, якая згубіла рэч, вам вядомая, то трэба паведаміць ёй аб знаходцы і вярнуць. Калі ўладальнік рэчы ці месца яго знаходжання невядомыя, то трэба аб знаходцы заявіць у аддзел унутраных спраў ці ў органы мясцовага кіравання. Трэба памятаць, што калі ўладальнік знойдзенай рэчы пашкодзіць яе ці згубіць, ён павінен будзе кампенсаваць законнаму ўладальніку страту. Таму, калі знойдзена ў якім-небудзь памяшканні рэч (рэстаране, магазіне, транспартным сродку і г. д.), то трэба знаходку здаць у адміністрацыю ці вадзіцелю. Невыкананне вышэйпералічаных абавязкаў можа прыцягнуць устаноўленую заканадаўствам адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць.



Акция "Благовесть"

Стали традиционными в отделе внутренних дел Дятловского райисполкома встречи представителей органов власти, прокуратуры, милиции, центра занятости населения, работодателей с бывшими осужденными, гражданами с неснятой и непогашенной судимостью. Очередная встреча прошла в рамках акции "Благовесть", в которой приняли участие заместитель председателя Дятловского райисполкома П.Чирко, прокурор Дятловского района советник юстиции К.Змитревич, начальник отдела внутренних дел Дятловского райисполкома А.Жолнерчик.