Захапленні



Школьны праект паспрыяў добраму ўраджаю

Жыхар вёскі Хвінявічы Вацлаў Браніслававіч Залеўскі — аграном са шматгадовым стажам, эксперыментатар. Ён прайшоў працоўны шлях ад агранома ў калгасе да намесніка старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні, быў старшынёй Парэцкага сельскага Cавета, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але слова "адпачынак" цяжка суаднесці з актыўнай натурай Вацлава Браніслававіча, які шмат часу праводзіць на прысядзібным участку. За сезон ён стараецца атрымаць як мага большы ўраджай з найменшымі затратамі. У гэтым яму дапамагаюць прафесійныя веды, спецыяльная літаратура, жаданне эксперыментаваць і жонка, якая таксама шмат часу праводзіць на агародзе.



АД ВЫЦІНАНКІ ДА КІКБОКСІНГА

Мудрыя людзі кажуць: "Toe, што ўмееш, за плячыма не насіць". Вельмі важна яшчэ ў дзяцінстве пачаць вучыцца карыснаму рамяству або заняцца спортам, а можна плённа сумяшчаць тое і другое. Дзе знайсці дастойных майстроў і трэнераў? Гэта можна зрабіць ва ўстанове дадатковай адукацыі, такой, як, напрыклад, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Менавіта яго наведала карэспандэнтка газеты, каб даведацца ў гурткоўцаў, чым карысным і цікавым яны тут займаюцца.

Спачатку пагутарылі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія летам былі самымі актыўнымі наведвальнікамі ўстановы, а цяпер вырашылі прадоўжыць заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах. Арцём Ціхан, Вольга Гульнік, Юлія Гульнік, Настасся Губко, Павел Жадзейка ні разу не пашкадавалі, што ў час летніх канікулаў сустракаліся з педагогамі дадатковай адукацыі. Разам з дарослымі дзеці паспелі стварыць калекцыю бранзалетаў з бісеру, навучыліся працаваць з салёным цестам, гіпсам, паперай, упрыгожваць бутэлькі, ператвараючы іх у сапраўдныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Хлопцы, што ні дзіўна, займаліся барацьбой. Напрыклад, Павел. Жадзейка, які сёлета пайшоў у 11 клас, ужо год наведвае секцыю кікбоксінга і ўпэўнены, што пастаянныя трэніроўкі і добрая фізічная форма дапамогуць яму паступіць у адну з установаў МНС, бо Павел Марыць стаць ратаўніком.



У РУКАХ АЖЫВАЕ ГІСТОРЫЯ

У час чарговага сельскага сходу, які праходзіў у Раклевічахг граматай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і сувенірам быў узнагароджаны вучань 9 класа мясцовай школы Сяргей Язерскі. Юнак перамог у абласным этапе агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Ратаўнікі вачыма дзяцей" у намінацыі "Мадэль пажарнай тэхнікі".

Конкурс "Ратаўнікі вачыма дзяцей" ужо стаў традыцыйным: сёлета на Гродзеншчыне ён прайшоў ужо 18-ты раз з ініцыятывы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускай моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, Доораахвотнага пажарнага таварыства, Таварыства ратавання на водах, а таксама аб'яднанай рэдакцыі часопісаў "Служба ратавання" і "Юны ратаўнік", сабраўшы каля 500 работ з усёй вобласці. Галоўнай тэмай сёлета былі пажары і надзвычайныя сітуацыі, бяспека людзей на вадзе, таксама канкурсанты маглі выбраць для сваёй работы ўласны сюжэт.



Майстар. Паэт. Жанчына

Святлана Далжэнка — бухгалтер па спецыяльнасці. Працуе ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Калегі ведаюць
яе яшчэ і як творчага чалавека, майстра на ўсе рукі. Канзашы, дэкупаж, саломапляценне — з усімі гэтымі тэхнікамі Святлана на "ты".

Вырабы жанчыны можна пабачыць на гарадскіх кірмашах, якія праводзяцца на Дзятлаўшчыне ў час масавых мерапрыемстваў. Апошняе з іх — Дзень Незалежнасці. У час свята карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з майстрам аб творчасці і натхненні.

— Святлана, напачатку раскажыце крыху пра сябе. Адкуль вы родам?
— Я нарадзілася на Украіне, у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці. Мой тата — беларус, мама — руская. Пазнаёміліся яны ў 1964 годзе ў Карэліі. Мама была поварам, тата працаваў на трактары, валіў лес.
У сям'і нарадзІлася трое дзяцей. Я — самая старэйшая. На Украіне мама і тата працавалі на заводзе, дзе выраблялі вогнетрывалую цэглу, пазменна. Клопат пра малодшага брата і сястру ўзяла я. Памятаю, калі я вадзіла малодшага брата ў яслі-сад, выхавальнікі заўжды казалі: "Наша маленькая мама прыйшла".



Рукадзельных справаў майстар

Калі заходзіш у кабінет працоўнага навучання Наваельнянскай сярэдняй школы да Галіны Арсеньеўны Сянатар, адчуваеш, нібыта трапіў у казку. Столькі тут прыгажосці, створанай руплівымі рукамі педагога і яе вучняў. Штучныя букеты, вышываныя сурвэткі, арыгамі, шкатулкі, еыкананыя ў розных тэхніках, лялькі і дамавічкі з лёну, тапіарыі. Карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў гаспадыні кабінета, ці легка навучыцца ствараць сапраўдныя цуды сваімі рукамі.

- Галіна Арсеньеўна, як даўно вы працуеце ў школе? 3 чаго пачыналася ваша захапленне рамествамі?
— У школе працую 28 гадоў, 25 з іх — настауніцай працоўнага навучання. За гэты час асвоіла шмат розных тэхнік. Першай была інкрустацыя саломкай, якой займаліся з гурткоўцамі.



УЗРОСТ - НЕ ПЕРАШКОДА

— Раней я была зусім не "спартыўнай" дзяўчынай. Аднак, калі ў Дзятлаве з'явілася студыя цыркавога майстэрства "Марсі", вырашыла паспрабаваць сябе менавіта ў гэтай галіне. I гэта нягледзячы на даволі "позні" для акрабатыкі ўзрост, — 12 гадоў, — расказвае пра сябе юная гімнастка з Дзятлава Дар'я Ёдчык.



МАРЫ ПРА АКРАБАТЫКУ

Юную артыстку студыі цыркавога майстэрства "Марсі" Анастасію Вакуліч сёння часта можна ўбачыць на раённай сцэне. Нумары ў яе выкананні — запамінальныя, яркія, не пакідаюць гледача раўнадушным За няпоўныя два гады, якія Анастасія займаецца ў студыі, яна дасягнула пэўнага ўзроўню майстэрства.

У сёлетніх раённых спаборніцтвах па спартыўнай акрабатыцы Анастасія заняла першае месца, атрымала 3-ці разрад. На гэтым дзяўчына
не спыняецца, кажа, што акрабатыка стала часткай яе жыцця.



ШАХМАТНА-ШАШАЧНЫЯ СТРАТЭГІ

У вучняў пачатковых класаў Дварэцкай школы Вікторыі Сямашка і Уладзіслава Кашко захапленне даволі сур'ёзнае — шахматы і шашкі. Гэта і гульня, і выдатны спосаб развіцця інтэлектуальных здольнасцяў.

Шахматна-шашачную стратэгію Вікторыя і Уладзіслаў разам з іншымі юнымі аматарамі гэтага віду спаборніцтваў асвойваюць пад кіраўніцтвам Святланы Аляксееўны Мацюкевіч.

Дзеці знаёмяцца з тэорыяй шахматнай і шашачнай гульняў, рашаюць адпаведныя задачы. Менавіта яны, як адзначае Святлана Аляксееўна, і дазваляюць вызначыць найбольш таленавітых і здольных дзяцей. Уладзіслаў і Вікторыя — у гэтым пераліку. Яны актыўна ўдзельнічаюць у школьных шахматна-шашачных турнірах, а таксама ў раённых спаборніцтвах.



ЛЯЛЬКІ МАРЫНЫ ЛАШКОЎСКАЙ

Вырабы гэтай жанчыны я ўбачыла на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014", які праходзіў у Слоніме. Зробленыя яе рукамі лялькі прыцягвалі ўвагу - напэўна, сваёй непаўторнасцю і якойсьці добразычлівасцю, калі так можна сказаць пра гэтыя дэкаратыўныя вырабы. У чым іх сакрэт? Ці ёсць у лялек сімвалічнае значэнне? Аб гэтым я даведалася ўжо непасрэдна ў час сустрэчы з майстрам - Марынай Лашкоўскай, работнікам раённага Дома рамёстваў.

- Любоў да рукадзелля мне прывіла Ларыса Васільеўна Ненартовіч. У свой час яна працавала ў Доме рамёстваў, а я тады яшчэ толькі наведвала гурток, які яна вяла. Яе саламяныя рэчы былі зроблены з густам, і мы захапляліся яе майстэрствам. Цяпер жанчына вядзе ў школе ўрокі па працоўным навучанні, на якія дзеці заўжды ходзяць з задавальненнем.



СТВАРАЛЬНІК ШКЛЯНОЙ МАРЫ

"Шкло — цудоўны нейтральны матэрыял, яго празрыстасць прымушае нават сумнявацца ў яго рэальнасці, яно прызначана, каб утрымліваць у сабе мару", - лічыць Фаб'ен Паўя, аўтар кнігі “Чароўны свет духоў". Работа са шклом настолькі няпростая і далікатная, што ўсё менш людзей сёння адважваюцца стаць у гэтай справе сапраўднымі майстрамі. Ён не чараўнік, ён яшчэ толькі вучыцца, можна сказаць пра Яўгена Латушку, які змог ператварыць шкло ў творы мастацтва.

На летнія канікулы ў бацькоўскі дом у Парэчча студэнт трэцяга курса Акадэміі мастацтваў Беларусі вярнуўся не з пустымі рукамі. Ён прывёз дыплом лаўрэата XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску".