За здаровы лад жыцця



Дзятлаўчане - пераможцы абласнога турысцкога злёту

3 6 па 8 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі "Здаровы я - здаровая краіна!", прысвечаны Году навукі.



Працоўную моладзь сабраў турыстычны злёт

Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах.

На адкрыцці турыстычнага злёту перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Аляксандр Дубовік. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы.

Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: паласа перашкодаў, валейбол, перацягванне каната, "Гарады", дартс, конкурсы песні і турыстычнага быту.



ПА ЗДАРОЎЕ У КАЗКУ

Нягледзячы на пераменлівае надвор'е і сезон прастуды, выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава не здаюцца, не сумуюць, а загартоўваюцца. Нядаўна тут прайшоў чарговы зімовы Дзень здароўя. У госці да дзяцей прыйшлі Карлсан, доктар Айбаліт і Снегавік, якога выхаванцы садка напярэдадні вылепілі на сваім участку. Малеча і дашкольнікі сустракаліся з казачнымі героямі, разам з якімі замацоўвалі правілы здаровага ладу жыцця, адпрацоўвалі іх на практыцы, займаліся фізкультурай і загартоўкай.

На працягу цэлага дня дзяцей чакалі цікавыя тэматычныя заняткі, рухомыя гульні і, вядома, карысныя для здароўя пачастункі — свежая садавіна.



Зіма, лёд, рыбалка

Выдатная магчымасць выпрабаваць удачу ў лоўлі рыбы выпала рыбаловам-аматарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства падрыхтавалі для калектыву конкурс выхаднога дня, які перарос у сапраўднае свята з падарункамі, анекдотамі, дэгустацыяй юшкі.

Спаборніцтвы ладзіліся ў апошнюю суботу студзеня на возеры ў Нямковічах. У барацьбу за лідарства ўступілі чатыры каманды па чатыры чалавекі ў кожнай: "Матыль", "Мармышкі", "Шчупакі", "Юнацтва". Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая, багатая на выпрабаванні праграма, якая ўлічвала самыя папулярныя традыцыі рыбнай лоўлі.



ЗІМОВАЯ РЫБАЛКА

На вадасховішчы "Наваельнянскае" пад эгідай Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі з лёду на мармышку.

Спаборніцтвы сабралі каля 50 аматараў рыбалкі, якія спаборнічалі ў камандным і асабістым першынстве. У рыбалцы ўдзельнічалі каманды Дзятлаўскай, Карэліцкай, Навагрудскай арганізацыйных структураў таварыства паляўнічых і рыбаловаў, а таксама мясцовае ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў".



ЧЭМПІЯНАТ НАВАГРУДСКАЙ ЕПАРХІІ ПА МІНІ-ФУТБОЛЕ

У спартыўнай зале гарадскога пасёлка Казлоўшчына адбыўся чэмпіянат Навагрудскай епархіі па міні-футболе сярод юнацкіх каманд. Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай садзейнічання дыялогу маладых людзей і Беларускай Праваслаўнай Царквы.



ПАЎМАРАФОН НІКОГА НЕ ПАКІНУЎ РАЎНАДУШНЫМ

Адной з яркіх падзей верасня стаў другі мінскі паўмарафон, які сёлета сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў. Другі год запар былі сярод іх і нашы землякі. Як і летась, падтрымлівалі бегуноў іх родныя і блізкія. Адна з галоўных балельшчыц нашай маленькай зборнай Лілія Бельская расказала пра поспехі дзятлаўскіх спартсменаў-аматараў, падзялілася сваімі ўражаннямі ад падзеі:
- Як і ў мінулым годзе, сёлета ў забегу ўдзельнічалі тры таварышы па захапленні здаровым ладам жыцця - Юрый Васільевіч Скрабец, Міхаіл Іванавіч Бельскі і Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі. Спадзяваліся, што да іх далучацца маладыя аднадумцы, але моладзь пакуль не наважылася. 3 прапанаваных трох дыстанцый на 5, 10 або 21,1 кіламетра нашы бегуны выбралі класічны паўмарафон.



Кубак чэмпіёнаў застаецца на Дзятлаўшчыне

Абласны турысцкі злёт, прысвечаны Году культуры, пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прайшоў ва ўрочышчы Рыбакі на Дзятлаўшчыне. Другі год запар пераможцай турзлёту і ўладальніцай кубка стала каманда СВК "Хвінявічы".

7 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Ад гаспадароў зямлі, якая трэці год запар прымае абласны турысці злёт, прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён пажадаў турыстам удачы на этапах спаборніцтваў і добрага баўлення часу, запрасіў бываць на Дзятлаўшчыне часцей.



СПАРТАКІЯДА ШКОЛЬНІКАЎ

У чэрвені дзятлаўскія лёгкаатлеты-школьнікі ўдзельнічалі ў трох турнірах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Вярнуліся з медалямі.



МОЛАДЗЕВЫ ТУРЗЛЕТ НА МАЎЧАДЦЫ

Ва ўрочышчы Рыбакі, на беразе ракі Моўчадзь, 24-26 чэрвеня адбыўся XIX штогадовы раённы турысцкі злёт працоўнай моладзі.

У сёлетніім турзлёце паўдзельнічалі 15 каманд — прадстаўнікі сельскiх гаспадарак раёна, арганізацый, прадпрыемстваў. Яны змагаліся за перамогу ў 11 відах спаборніцтваў, сярод якіх — валейбол, гульня ў "гарады", падцягванне на высокай перакладзіне, конкурс "Візітка", турыстычная паласа перашкодаў і іншыя.