З рэдакцыйнай пошты



Не будзьце раўнадушнымі

Абараняць і падтрымліваць належны ўзровень бяспекі адзінокіх пенсіянераў — задача праваахоўных службаў нашай рэспублікі. Усё ж, супрацьпрауныя дзеянні ў адносінах да састарэлых людзей у нашым грамадстве нярэдкасць.

На маю думку, скараціць колькасць такіх злачынстваў можна, калі кожны з нас будзе паведамляць у міліцыю пра вядомыя яму ліхадзействы ў адносінах безабаронных людзей. Галоўнае — не быць раўнадушнымі.

Яшчэ пажадана было б ахоўнікам правапарадку часцей наведвацца да старых людзей, якія маюць суседзяў-выпівохаў. На жаль, колькасць спажываемага і вырабляемага алкаголю расце, суседзі з асацыяльнымі паводзінамі сёння нярэдкасць. Людзі, якія пакутуюць ад алкагалізму, часта спрабуюць здабыць грошы на новую порцыю спіртнога, нягледзячы ні на што.



Няўдачная рыбалка

Пачатак лета, цёплае надвор'е і наяўнасць вольнага часу далі магчымасць выехаць на рыбалку з начлегам. Я і мая памочніца вырашылі ехаць на Неман каля вёскі Ганчары. Дарога туды няпростая — асфальт пераходзіць у гравійку, а тая мяняецца прасёлачнай. Не на любой іншамарцы туды даедзеш, але ў нас надзейны "Масквіч-412", каторы з лёгкасцю пераадольвае пясок і выбоіны.

Аднак якія ўражанні мы атрымалі ад паездкі. Рыбалка адразу не ўдалася. Рыба не клявала ні на гарох, ні на бульбу, ні на чарвяка. Як кажуць, "июнь — на рыбу плюнь". Я так і зрабіў і пайшоў аглядаць тэрыторыю.



Не змаглі спыніць акт вандалізму

Нядаўна давялося суправаджаць у навуковай экспедыцыі па Дзятлаўшчыне доктара біялагічных навук, прафесара Анатоля Тарасавіча Федарука, вядомага даследчыка старажытных дваранскіх паркавых сядзібаў Беларусі.

Першым населеным пунктам, які мы наведалі, была Казлоўшчына. Адна са старажытных сядзібаў размяшчаецца на тэрыторыі цяперашняй Казлоўшчынскай бальніцы. Як толькі мы зайшлі на тэрыторыю ўстановы аховы здароўя, увагу прафесара прыцягнуў дзівоснай прыгажосці граб, пасаджаны яшчэ апошнім уладальнікам маёнтка. Аказалася, што гэты граб унікальны па сваіх селекцыйных і відавых якасцях.



Мы ўдзячныя за ўвагу і клопат

Школьны настаўнік. Былым вучням гэтае слова нагадвае аб гадах дзяцінства і юнацтва, а людзям гэтай прафесіі — аб гадах працы ў школе, вучэбных планах і канспектах, уроках. А вось пайшоўшы на пенсію, многія настаўнікі адчайваюцца, лічаць, што на гэтым іх жыццё закончана, яны нікому не патрэбны.

Гэтага нельга сказаць пра настаўнікаў-пенсіянераў сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Пра нас клапоцяцца цяперашні педагагічны калектыў гэтай навучальнай установы адукацыі. I за гэта мы шчыра дзякуем калектыву, дырэкцыі школы, прафсаюзнаму камітэту на чале з А. М. Абрамчык.

Нас запрашаюць на школьныя лінейкі, на Дзень настаўніка, Новы год, 8 Сакавіка, вечар сустрэчы з выпускнікамі. Нярэдка, каб павіншаваць, настаўнікі разам з вучнямі прыходзяць да нас дахаты. Кожны раз, вітаючы гэтых гасцей, адчуваеш радасць, адыходзіць смутак.



Жывём, вучымся, ствараем

У навучэнцаў Казлоўшчынскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя за спіной засталося першае паўгоддзе навучання. За гэты час адбылося шмат цікавых, важных падзеяў. Ліцэісты займаліся тэарэтычным навучаннем, наведвалі лабараторныя заняткі, праходзілі вытворчае навучанне па абраных спецыяльнасцях, ездзілі на экскурсіі, сустракаліся з цікавымі людзьмі, удзельнічалі ў валанцёрскім руху.

Пасля падвядзення вынікаў першага паўгоддзя лепшыя ліцэісты былі ўзнагароджаны паездкай у Жыровічы.
Цяпер навучэнцы ўсіх групаў ліцэя актыўна рыхтуюцца да абласной выставы дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці сярод ліцэяў вобласці. У сувязі з гэтым для творчых навучэнцаў кіраўніцтва навучальнай установы арганізавала паездку ў Дом-музей да народных умельцаў — сям'і Салейка. Надзея Пятроўна правяла для гасцей майстар-клас, азнаёміла з тэхнікай лепкі з гліны, выступіла з невялікім канцэртам.



Рыцарскі турнір

Ён адбыўся ў Гезгалаўскай гімназіі. Мерапрыемства для хлопчыкаў 5-7 класаў падрыхтавалі вучаніцы 7 класа.

У турніры ўдзельнічалі тры каманды хлопчыкаў. Ім неабходна было прадэманстраваць майстэрства камплімента, валодання "зброяй", як трэба аказваць першую медыцынскую дапамогу. Конкурсы чаргаваліся з музычнымі нумарамі і розыгрышамі.

Мерапрыемства падарыла нам добры настрой. А ўсе хлопчыкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, паказалі сябе сапраўднымі рыцарамі.



Ганаруся сваею матуляю

Мама ў мяне самая лепшая. Завуць яе Алена Анатольеўна Баковіч. Яна працуе настаўніцай пачатковых класаў у Наваельнянскай сярэдняй школе. Мама любіць сваю прафесію, аб якой марыла, пра якую ведала з самага дзяцінства, з якой была знаёма з самага дзяцінства: яна нарадзілася ў сям'і педагогаў.

Любяць маму дзеці. Не раз я назірала, як яна адносіцца да іх, як умее іх зацікавіць. Яна вучыць не толькі так, як патрабуе праграма, як напісана ў планах, схемах, а так, як гэта ўяўляе. Вучачы дзяцей, яна шмат вучыцца сама: займаецца самаадукацыяй, шмат чытае, дзеліцца вопытам з калегамі.



Памяці земляка

У Дварэцкай СШ прайшоў традыцыйны валейбольны турнір, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Перад пачаткам мерапрыемства памяць загінуўшага земляка была ўшанавана хвілінай маўчання, на яго магілу ўскладзены кветкі.

У сёлетніх валейбольных спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 камандаў — Дварэцкай СШ, СВК "Дварэц-Агра" і "Граніт-Агра", Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, зборная вёскі Палонка, каманда выпускнікоў Дварэцкай сярэдняй школы. Перамаглі прадстаўнікі СВК "Граніт-Агра".

За дапамогу ў набыцці прызоў для ўдзельнікаў спаборніцтваў іх арганізатары выказваюць падзяку дырэктару ААТ "Белтэрміз" В. А. Манчуку і індывідуальнаму прадпрымальніку В. М. Жыху.



Радасць сустрэчы праз гады

Нядаўна ў сярэдняй школе № 1 г. Дзятлава адбыўся вечар-сустрэча з выпускнікамі. На яго сабраліся як нядаўнія выпускнікі гэтай установы адукацыі, так і тыя, якія скончылі яе 20, 30, 40 гадоў таму.

Дзякуючы цікавай праграме, былыя вучні школы атрымалі магчымасць на нейкі час вярнуцца назад, у шчаслівую школьную пару, прыгадаць яе яскравыя падзеі, падзякаваць настаўнікам, пакінуць свае пажаданні цяперашнім школьнікам.



Мая школа - мой лёс

У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыўся традыцыйны вечар-сустрэча з выпускнікамі. Меркаваннем аб гадах вучобы яны, а таксама цяперашнія вучні школы падзяліліся з юнымі карэспандэнтамі школьнай газеты.

Рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне: якую ролю адыграла школа ў вашым жыцці?

Ганна Іванаўна Франюк, дырэктар Вензавецкай школы:
— Прыгадваю выпускны баль 1980 года. Выпускнікі вясёлыя, шчаслівыя, і ў той жа час, крыху разгубленыя. Скончылася. дзяцінства, наперадзе чакае дарослае жыццё. Хвалюе пытанне: якім шляхам пайсці, якой справе сябе прысвяціць. Паколькі нездарма народная мудрасць гаворыць: "Да-рог у свеце многа, а ты між іх знайдзі сваю". Я яе знайшла. Мой лёс — гэта не толькі мае блізкія і родныя людзі, але і мае вучні, увогуле — школа. Яна як вялікая сям'я, у якой пануюць насычанае і радаснае жыццё, атмасфера цяпла, дзе паважаюць адзін ад-наго. Упэўнена, што вучні нашай установы будуць вартымі высокага звання — чалавек.