З рэдакцыйнай пошты



Магнітныя буры правакуюцца радонам

Пры адхіленнях на Сонцы ў касмічную прастору выкідваецца вялікая колькасць рэчываў, частка якіх за 2-3 дні дасягае зямной атмасферы. I гэты паток парушае магнітнае поле Зямлі, мяняе яго характарыстыкі і выклікае магнітныя буры. Наступныя адмоўна ўплываюць на самаадчуванне людзей - пагаршаецца сардэчна-сасудзістая дзейнасць, "скача" крывяны ціск, павялічваецца аварыйнасць на дарогах. Але тут ёсць цікавая дэталь, якая можа сарыентаваць людзей па-іншаму ўспрымаць магнітныя буры.

Пры актыўным абурэнні магнітнага поля Зямлі папераменнаму сцісканню і расцяжэнню падвяргаюцца горныя пароды літасферы, з якіх пачынае інтэнсіўна выдзяляцца інертны радыеактыўны газ радон.



Чым карысны і шкодны радон?

Радыёактыўны газ радон з'яўляецца хімічным элементам VIII групы перыядычнай сістэмы Д. Мендзелеева і разам з геліем, неонам, аргонам, крыптонам і ксенонам адносіцца да сямейства інертных газаў.

Радон - аднаатамны газ без паху, смаку і колеру са шчыльнасцю 9,73 т/л, тэмпературай кіпення 61,9 градуса і тэмпературай плаўлення - 71 градус. Хімічна малаактыўны. Мае 25 натуральных і 16 штучных ізатопаў.



"Вас вітаць мы сёння рады"

Пад такой назвай у Казлоўшчынскім яслі-садзе прайшло мерапрыемства, прымеркаванаеда Дня настаўніка. На яго былі запрошаны педагагічныя работнікі дашкольнай установы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У прыгожа аформленай зале сабраліся выхаванцы дзіцячага сада, выхавальнікі, памочнікі выхавальнікаў.

Вечар-сустрэчу адкрыла загадчыца сада Алена Вячаславаўна Гомзікава. Спачатку яна павітала ўсіх прысутных, затым крыху спынілася на гісторыі ўстановы. Загадчыца расказала пра свой невялікі, але згуртаваны калектыў — усе работнікі сада па-сапраўднаму любяць дзяцей, аддаюць ім цяпло сваіх шчодрых сэрцаў.



Мой нябесны анёл-ахоўнік

Світальная зорка імгненна ўспыхнула і ўрачыста абвясціла аб самай цудоўнай любові на свеце — любові Маці.

У час нараджэння новага дня я адкрываю свае вочы, якія імкнуцца злавіць светлы, бліскучы прамень світанку. Здаецца, што ў ім захоўваюцца неабдымная дабрыня і любоў матулінага сэрца. Абмыю свой твар ранішнімі росамі, што так напамінаюць мне яшчэ з дзяцінства аб тваіх пяшчотных руках — мая Матуля.

Удыхаю салодкі водар чаромхі — і бачу перад сабой тваю адкрытую усмешку, Мама. Углядаюся ў люстэрка возера — і думаю аб празрыстых вачах, мая родная Матуля. А сэрца тваё — гэта ўся Беларусь, напоўненая блакітам васількоў, чысцінёй ручаёў, дзівамі свежых і лёгкіх нябёсаў...



Лепшы сябар - матуля

У кожнага ёсць самы дарагі чалавек— гэта мама. Кожны скажа, што яго мама — самая лепшая, прыгожая, добрая, што яна зразумее заўсёды. I гэта сапраўды так.

Мая матуля вельмі прыгожая. У яе іскрыстыя вочы, цёмныя валасы. Мая мама мяне і пашкадуе, і падтрымае, а калі трэба, то і паўшчувае. Мы з матуляй — лепшыя сябры. Яна цікавіцца маімі праблемамі, падзяляе мае захапленні, карэктуе мой густ. Калі мама можа дапамагчы мне, то абавязкова дапаможа.



Пра самага дарагога чалавека

Побач з родным чалавекам табе ўтульна, добра, спакойна, ёсць пра што пагаварыць, можна даверыцца. Менавіта такія пачуцці ўзнікаюць, калі я прыходжу да сваей бабулі, Ліліі Іванаўны Мілейка, якая калісьці працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ №2 (сённяшняй гімназіі), а цяпер на заслужаным адпачынку, займаецца хатнімі справамі.

Яна любіць прыгадаць школьнае жыццё і кожны раз расказвае нейкі новы цікавы эпізод. Успамінае прозвішчы вучняў, расказвае пра іх, нават ведае, кім хто стаў у жыцці. Ёсць дактары, навукоўцы, настаўнікі, інжынеры. Вось і нядаўна ўспомніла, як аднойчы на уроку матэматыкі ў яе класе хлопчык усё глядзеў і глядзеў пад парту. Калі настаўніца запытала, што здарылася, то высветлілася, што пад партай на лістку паперы ляжалі чарвякі, якіх ён накапаў на перапынку і хацеў занесу сваім куранятам, бо тыя іх вельмі любілі. Шчырасць і дабрыня хлопчыка запомніліся на ўсё жыццё.



Памятная сустрэча

Вось і надышла восемь — па-свойму прыгожая і чароўная пара года, якую нездарма ў сваіх творах усхвалялі пісьменнікі, паэты, кампазітары. Па-свойму адметны кожны месяц восені. Кастрычнік — непаўторнай прыгажосцю дрэваў, з якіх павольна на зямлю ападае лісце, утвараючы рознакаляровы дыван. Шорах апалага лісця пад нагамі нагадвае ціхі шэпат, у якім нібыта чуецца аповед аб прыгажосці ўсяго навакольнага свету. Кастрычнік — гэта яшчэ і месяц, багаты на святы — Дзень пажылых людзей, Дзень настаўніка, Пакроў Божай Маці.

Шэраг кастрычніцкіх святаў распачынае Дзень пажылых людзей, які можна назваць Днём мудрасці. Ён нагадвае аб жыццёвым вопыце, старонках перажытага, настройвае душу на настальгічны лад, прымушае прыгадаць мінулае. Нядаўна прыгадала яго і я.



Хачу параіць

Здаецца, ужо даўно адбылася трагедыя на Чарнобыльскай АЭС, але, на жаль, мы і сёння не застрахаваны ад яе наступстваў. Статыстыка захворванняў, прама ці ўскосна звязаных з аварыяй у забруджаных зонах, трывожная.

Як правільна харчавацца, як засцерагчыся самому і зберагчы сваіх дзяцей ад уздзеяння радыеактыўных элементаў — плутонія, цэзія, стронцыя, палонія, амерыцыя, радыеактыўнага ёду? Яны нябачныя, але, на жаль, «жывуць» у нас і сярод нас ... А тут яшчэ сумны японскі «вопыт» нядаўніх падзей!

Трэба ведаць: паступленне радыенуклідаў у арганізм чалавека звязана з рознымі прадуктамі харчавання, вадой, паветрам і залежыць ад суадносін раслінных і жывёльных прадуктау пры іх ужыванні. У наш арганізм радыенукліды паступаюць, у асноўным, за кошт мясных і малочных прадуктаў, таму ў рацыёне павінна пераважаць раслінная ежа.



У "Радон" з радасцю?

Гэты беларускі санаторый можна без перабольшвання паставіць у адзін шэраг са знакамітымі здраўніцамі іншых краін.

Да таго ж у яго ёсць нямала перавагаў. Аб санаторыі "Радон", які знаходзіцца ў маляўнічыс сасновым лесе ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, чулі нават тыя, хто ў ім ні разу не быў. Сюды даўно "пратапталі сцежку" не толькі жыхары Беларусі, але і іншых краін. Тут паспяхова лечаць хваробы апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістай сістэмы, шчытападобнай залозы.

АСАБІСТЫ ДОСВЕД

Асабіста я праходзіў курс лячэння ў "Радоне" ўжо восем разоў і праз год абавязкова зноў прыеду ў гэты санаторый. Ва ўсялякім выпадку дактары настойліва рэкамендуюць мне падлечваць там раз у год зраненыя геалагічнымі паходамі ногі на працягу 10-12 курсаў. Аднак пачну не з хвалебных одаў экалагічна чыстай тэрыторыі, цудоўнай прыродзе і людзям, а з крытыкі таго, што перашкаджала паўнавартасна адпачываць і лячыцца.



Сумная восень - гэта не час для дэпрэсіі

Дэпрэсія — гэта не толькі эмацыйны стан, але і пэўны лад думак і пачуццяў.

У чалавека зніжаецца цікавасць да працы, жыцця. Нярэдка бывае стомленасць і страта энергіі, якія не залежаць ад інтэнсіўнасці дзейнасці. Характэрны таксама адчуванне бездапаможнасці і сваёй нізкай каштоўнасці, неапраўданае пачуццё віны і думкі тыпу «я нічога не варты». Зніжаецца здольнасць засяродзіцца і прыняць рашэнне.

Калі восеньская непагадзь дзейнічае на вас залішне гнятліва і вы ўпэўнены, што нічога добрага ад гэтай восені чакаць не даводзіцца, то самае лепшае — на час змяніць становішча: узяць адпачынак і з'ехаць куды-небудзь да цёплага мора. Калі ж гэта немагчыма, то паспрабуйце дапамагчы сабе іншымі спосабамі.