З рэдакцыйнай пошты



КРУЦІЛАВІЦКІЯ "СУСЕДАЧКІ"

Знаёмцеся: вас вітаюць "Суседачкі" -- менавіта так прадставіла на суд гледачоў фальклорны гурт Данілавіцкага сельскага дома культуры Т. Буча -- вядучая канцэрта, які нядаўна адбыўся ў вёсцы Зарой. На пачатку праграмы ў выкананні "Суседачак" прагучала вядомая песня "Сёння ў нашай хаце свята", якая ўзняла настрой і падбадзёрыла гледачоў.

Цёплымі і шчырымі апладысментамі яны віталі кожны нумар "Суседачак" -- шасці жанчын, якія прысвяцілі свой вольны час песні. Гэта -- А. К. Карповіч, Т. Л. Жых, Н. А. Лашкоўская, В. Д. Харошка, І. Ф. Майсеенка, Л. В. Бакей. Кіруе гуртом С.Грос, а вось акампануе жанчынам І. Анушкевіч.

Калектыў створаны адносна нядаўна. Аднак ужо за такі кароткі перыяд "Суседачкі" змаглі заваяваць любоў гледачоў. З поспехам свой талент калектыў дэманстраваў у час сёлетніх раённых "Дажынак".
У час канцэрта ў Зароі апладысментамі сустракалі Н. А. Лашкоўскую, якая чытала народныя гумарэскі.



СУСТРЭЧА ДЛЯ ДУШЫ

Увагу, добры настрой, пазітыў у першы дзень кастрычніка атрымалі былыя работнікі Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мы былі запрошаны на святочнае мерапрыемства да Дня пажылых людзей.

Вітаючы нас, Сяргей Міхайлавіч Луня -- цяперашні кіраўнік арганізацыі, расказаў аб тым, што зроблена па добраўпарадкаванні горада і раёна, што плануецца зрабіць, адказаў на пытанні, якія цікавяць нас. Кожны з былых работнікаў быў адзначаны грашовай прэміяй.



Дзеці - адлюстраванне бацькоў

Шмат што сёння ўспамінаецца з дзяцінства. Я, тады вучань трэцяга класа, сядзеў за дровам!, зваленымі ля плота ў двары, ужо другую гадзіну. Рукі і ногі пакалелі — зіма ўсё ж такі зіма, і вельмі хацелася есці. Вокны нашай хаты свяціліся такім цёплым аранжавым святлом, што, здавалася, яно нават пахне чымсьці смачным. Але я ўпарта сядзеў, спадзеючыся, што хто-небудзь выйдзе ў двор і знойдзе мяне.

Так і здарылася. Маме спатрэбілася пару паленаў для печкі, і яна знайшла свае замерзлае дзіця. Мой разлік аказаўся дакладным: нікому не прыйшло ў галаву лаяць мяне за двойку. Праўда, мерзнуць так доўга мне не спадабалася, і больш я да такога спосабу пазбегнуць бацькоўскага гневу не звяртаўся.



Памяць аб Спадчыне

Родны кут. Як многа значыць для кожнага чалавека тая мясціна, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе вучыўся хадзіць, размаўляць. Для мяне такой мясцінай з'яўляецца веска Кулікоўшчына.

Яе ўжо няма на карце Дзятлаўшчыны. Няма сядзібаў і садоў, прыгожых дрэваў, кустоў бэзу і язміну, якія некалі аздаблялі падворкі. Пуста. Толькі пагоркі і палі, зарослыя травой, ды разгалісты дуб, ля якога мы, былыя жыхары Кулікоўшчыны, штогод збіраемся.

Мясціны, дзе некалі была веска, прыцягваюць нас, яе ураджэнцаў. Наведваючы іх, адчуваем розныя пачуцці: шкадаванне, што былое пайшло ў нябыт, што не засталося ніводнай сядзібы, куды можна было б завітаць. Адначасова — разумение, што так сталася з-за пэўных абставінаў часу. А яшчэ — задавальненне, што ёсць людзі, якія берагуць памяць аб сваім родным куточку, штогод імкнуцца яго наведаць.



Побач са мной - спагадлівыя людзі

У гэтым допісе я хачу расказачь аб добрых і сумленных людзях, якія жывуць у вёсцы Ахонава.
Я жыву тут ужо 55 гадоў — менавіта столькі прайшло з таго часу, калі я прыехала сюды 14-гадовай дзяўчынай. Рана засталася без бацькоў, жыла ў чужых людзей. У 18 гадоў выйшла замуж. 3 мужам мы выгадавалі траіх дзяцей.

Паўгода таму мужа не стала. Яго ў мяне забрала хвароба. Толькі тры месяцы муж не дажыў да нашага 50-годдзя сумеснага жыцця. Калі пахавала роднага чалавека, здароўе зусім аслабла. Вельмі баляць ногі, нават не магу схадзіць у магазін, на пошту, каб заплаціць за паслугі, на ФАП. У гэтай складанай сітуацыі мне дапамагаюць добрыя, не раўнадушныя да чужой бяды людзі.



Якая ж песня без баяна

I баян быў. I песня была. Дакладней, песні, якія спявалі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў. Толькі не на сцэне, а ў кватэры Марыі Васільеўны Ільюшэнкі - першага арганізатара і мастацкага кіраўніка гэтага калектыву.

Яна - імянінніца, юбіляр, віноўніца ўрачыстасці. 90 гадоў жыцця - узрост салідны. Я спецыяльна не засакрэціла гэтую лічбу. Няхай зайздросцяць усе, бо не кожнаму ўдаецца дасягнуць такой мяжы.

Яшчэ на лесвіцы музычны кіраўнік хору Таццяна Шостка расцягнула мяхі баяна, і ўсе мы дружна падхапілі песню "У дзень нараджэння". Марыя Васільеўна расчулілася, узрадавалася такой сустрэчы. Вельмі хутка ўзяла сябе ў рукі і стала дырыжыраваць, як калісьці, некалькі дзясяткаў гадоў таму, калі з першымі ўдзельнікамі хору пачала пісаць старонкі яго гісторыі. Вочы загарэліся, з твару не сыходзіла усмешка, спявала душа. I вось яна, любімая песня "Дзень Перамогі". Невыпадкова заспявалі яе ўдзельнікі хору. Ведалі, што яна вельмі дарагая для юбіляркі.



Паважаюць старасць

Старому чалавеку неабходна дапамога. Сілы ўжо не тыя, каб справіцца па гаспадарцы, штосьці падрамантаваць у хаце. I прыемна, што ёсць людзі, якія гэта разумеюць, ставяцца з павагай да сталасці, не адказваюць раўнадушшам на просьбу.

Гэта я магу сказаць пра калектыў рабочых, які працуе на участку жыллёва-камунальнай гаспадаркі пасёлка Казлоўшчына. Узначальвае ўчастак В. В. Цярэшка, майстрамі працуюць У. В. Гародка, Л. Л. Роўба. Кожны з іх — адказны за сваю работу чалавек.



Невычэрпны "Родник" санаторыя "Радон"

Лячэбна-аздараўленчыя працэдуры і добра арганізаваная культурна-забаўляльная праграма ствараюць
у санаторыі "Радон" камфортную атмасферу і садзейнічаюць актыўнаму адпачынку і лячэнню.

Усю культурна-забаўляльную праграму ў санаторыі здзяйсняе эстрадны калектыў "Родник", які створаны аддзелам культуры. У склад яго ўваходзяць не толькі работнікі санаторыя, але і тыя, хто прыехаў сюды папраўляць сваё здароўе.

Сярод іх заўсёды знаходзяцца і спевакі, і чытачы, і танцоры, якія з задавальненнем выступаюць у штотыднёвай канцэртнай праграме "Песня збірае сяброў". Галоўнае, што гэта даўно стала добрай традыцыяй у санаторыі "Радон". Тут заўсёды адзначаюць "Дзень імянінніка" ў гонар тых, хто ў час адпачынку святкуе свой Дзень нараджэння.



Яе лёс - яе шчасце

У Явары — позняя восемь: сухая, з прымаразкам уначы, з чыстым небам. 3 ночы выпадае іней, раніцай і вёску, і лес, і школу ахутвае туман, густы, сіні. Пахне дымам з комінаў ад сухіх яловых дроў, як зімой. Доўга вісіць туман над зямлёй, затым выплывае сонца, бяжыць на Ліпавец за яварскім возерам і з'ядае рэшткі туману над Яварам.

Неба становщца чыстым. Сонца на ўсходзе і захадзе доўга гарыць чырвоным агнём. Раніца свежая, з пахам сухой травы, журчаннем крынічнай вады, той крынічкі, што знаходзіцца каля школы ў Явары. Легка ўдыхаць водар свежага, чыстага паветра. Цешыць душу цішыня і спакой яварскай зямлі.



Жыццёвая перабудова

У народзе часта гавораць: "Не паспеў аглянуцца, а жыццё праляцела". Так разважае і мая добрая знаёмая Ганна Рыгораўна Калеснік. Хоць і пражыла яна больш за 80 гадоў, а доўгім гэты час не здаўся, і сама не верыць, што дажыла да такога шаноўнага ўзросту.

У свой час была Ганна прыгожай жанчынай, дбайнай гаспадыняй, клапатлівай матуляй для сваіх траіх дзяцей. Доўга працавала звеннявой на вырошчванні лёну ў калгасе. Муж яе, Аляксандр Іосіфавіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, таксама быў добрым, працавітым, гаспадарлівым чалавекам. Ён меў баявыя ўзнагароды. У мірны час працаваў на зямлі. 3 Калеснікамі сябравалі ўсе суседзі, ішлі да іх параіцца, пагаварыць пра надзённыя клопаты. А жыла сям'я ў вёсцы Івязянка.