На чарговым пасяджэнні кaмicii па справах непаўналетніх райвыканкама былі разгледжаны два адміністрацыйныя пратаколы, па якіх вынесены адпаведныя рашэнні.
Непаўналетні жыхар нашага раёна, які цяпер вучыцца ў Лідзе, вырашыў пад'ехаць адзін прыпынак на гарадскім трансларце без білета. Планы хлопца парушылі кантралёры. Яны склалі на безбілетніка адміністрацыйны пратакол.
Бруд, беспарадак пануе ў хаце гэтай жанчыны. Яна жыве разам з сужыцелем, выхоўвае дачку ад першага шлюбу. Хаця словам "выхаванне" такія ўзаемаадносіны маці з родным дзіцём цяжка назваць. Вельмі часта жанчына не начуе дома, злоўжывае алкаголем. У час адсутнасці маці ў доме збіраюцца сябры сужыцеля, якія таксама выпіваюць.
Захопленыя гэтай страшнай згубай, гэтым падманным задавальненнем, ні родная маці, ні яе сужыцель не бачаць, што адчувае маленькая дзяўчынка. А ў яе душы пануе страх. Калі збіраюцца вось такія п'яныя кампаніі, яна ўцякае з роднага дома, хаваецца. Гэты страх ужо накладвае адбітак на здароўе дзяўчынкі. А што будзе далей, калі сямейная сітуацыя не выправіцца?
Гэтаму падлетку надоўга запомніцца позняя вечаровая прагулка па цэнтральнаи плошчы Дзятлава. Здзейсніў ён яе ў стане алкагольнага ап'янення. "Градус" надаў юнаку смеласці і нахабства: ён моцна выкрыкваў нецензурную лаянку.