З гісторыі вытворчасцяў

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАРЭЦКІ СПІРТЗАВОД

Гістарычную архітэктурную спадчыну Дзятлаўшчыны складаюць пераважна культавыя будынкі. Але ёсць у гэтым шэрагу і некалькі прамысловых аб'ектаў. 3 іхняга ліку - Парэцкі спіртзавод.

Першыя звесткі пра яго стасуюцца з 1908 годам, калі мясцовы памешчык Ян Фларыян Стравінскі заснаваў у вёсцы Парэчча Пацаўскай воласці Слонімскага ўезда Гродзенскай губерні бровар для вытворчасці спірту. У Парэччы мясціўся і памешчыцкі маёнтак з паркам.