З Адзінага дня інфармавання

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Гаспадаркі раёна павінны развівацца

19 студзеня Дзятлаўшчыну наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў складзе намесніка старшыні аблвыканкама А.Г. Русанава, начальніка аддзела жывёлагадоўлі і племянной работы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама А.В. Вайцяховіча, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка аддзела па архівах і справаводстваў галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Я.М. Жабруна, дырэктара рэспубліканскага даччынага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" П.I. Турка.

Я.М. Жабрун выступіў з дакладам па тэмах "Тэрытарыяльная абарона ў сістэме нацыянальнай бяспекі" і "Падрыхтоўчы этап да будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь". Ён расказаў пра асаблівасці вядзення сучасных войнаў, калі ў першую чаргу аб'ектамі паражэння становяцца інфраструктура дзяржавы і людскія рэсурсы, а небяспеку могуць уяўляць крымінальныя і экстрэмісцкія арганізацыі. Першымі на барацьбу з імі накіроўваюцца тэрытарыяльныя войскі, якія сёння ёсць у многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.



Не хапае таннага малака!

У час правядзення Дня інфармавання ў снежні мінулага года ў працоўных калектывах і перад насельніцтвам па месцы жыхарства выступілі шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама.

У ходзе іх выступления кіраўнікам раёна паступілі пытанні, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы на месцах, што задаволілі шкавасць слухачоў, або былі вырашаны на месцы. Некалькі пытанняў
патрабавалі больш афіцыйнага дакументальнага адказу з арганізацый і ўстановаў раённага цэнтра.

Варта адзначыць, што некаторыя пытанні, якія задавалі слухачы, паўтараліся. На іх ужо даваліся адказы ў раённай газеце, а яны ізноў узнімаюцца ў другіх калектывах. Гэта гаворыць аб тым, што людзі не заўсёды ўважліва чытаюць раённую газету або не чытаюць увогуле.



Калі адрамантуюць фізкабінет?

У час выступлення інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама 17 лістапада ў працоўных калектывах і перад насельніцтвам па месцы жыхарства былі ўзняты пытанні, якія патрабуюць рэагавання і вырашэння. У некаторыя службы і арганізацыі былі адпраўлены запыты і атрыманы адказы работнікаў службаў і ведамстваў раёна.

Работнікі СВК "Жукоўшчына", жыхары вёсак Жукоўшчынскага сельсавета выказалі просьбу аб змене маршрута аўтобуса праз Жукоўшчыну ў Дзятлава, бо ён не вельмі зручны для некаторых грамадзян.



Пытаюцца людзі: чаму абутак рамантуюць доўга?

Адказы на пытанні, якія паступілі ад грамадзян раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў у час правядзення Адзінага дня інфармавання ў кастрычніку 2011 года.

Пытанні работнікаў АСП "Парэцкі спіртавы завод".
Якія прафесіі можна атрымаць пры перакваліфікацыі або пры набыцці другой прафесіі ў цэнтры занятасці Дзятлаускага раёна. На якія прафесіі існуе найбольшы попыт?

Адказ Л. Ф. Васюкевіч, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама: падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны праводзіцца па 78 прафесіях і спецыяльнасцях (вадзіцель катэгорыі "В, С", вадзіцель катэгорыі "Е", вадзіцель катэгорыі "Д", вальшчык лесу, муляр (каменщик), маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык, плітачнік, аператар кацельні (газавай), цырульнік, майстар па манікюры, пячнік, цясляр, прадавец, повар, кандытар, сталяр, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, швачка, электрагазазваршчык і іншыя).