З Адзінага дня інфармавання

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Эканамічнае развіццё і інтарэсы моладзі: Адзіны дзень інфармавання ў Казлоўшчыне

Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўнымі калектывамі КСУП "Слава працы", Казлоўшчынскага дома-інтэрната, мясцовых РУП ЖКГ, Дома культуры, бальніцы, бібліятэкі, іншых арганізацый.



СКАРДЗІЛІСЯ НА ДРЭННЫ СТАН ДАРОГ

У студзені 2014 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Жыхары вёскі Погіры скардзіліся на дрэнны стан дарог у іх вёсцы, у прыватнасці вуліц Дварчаніна і Пясчанай.

У дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні №119 г. Дзятлава адказалі, што пры зімовым утрыманні аўтадарогі пад’езд да в. Погіры ад аўтадарогі Ліда-Слонім-Быцень (вул. Дварчаніна) і аўтадарогі Норцавічы-Погіры (вул. Пясчаная) ачыстка пакрыцця ад снегу і апрацоўка супрацьгалалёднымі матэрыяламі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці, згодна з 5 узроўнем утрымання аўтадарог.



ЦІ БУДУЦЬ АДРАМАНТАВАНЫ ДАРОГІ

У кастрычніку 2013 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіў Адзіны дзень інфармавання. На зададзеныя пытанні кіраўнікі раённых службаў далі адказы.

Жыхары г. Дзятлава, якія жывуць па вул. Чкалава, звярнуліся з просьбай адрамантаваць вуліцу Чкалава.

Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ С. Луня паведаміў, што Дзятлаўскім РУП ЖКГ была праведзена падсыпка пясчана-гравійнай сумессю і зроблена прафілактыка на названай вуліцы.

На пытанне аб дрэнным стане ўчастка дарогі Войневічы – Ёцавічы галоўны інжынер Дзятлаўскага ДРБУ-119 паведаміў, што выканана рамонтнае прафіліраванне а/д Н-6673 Войневічы – Талявічы – Пруд.



ЦІ БУДЗЕ ЗАКРЫТА АПТЭКА Ў ДВАРЦЫ?

У верасні 2013 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіў Адзіны дзень інфармавання. Было зададзена шмат пытанняў, на якія кіраўнікі раённых службаў далі адказы і тлумачэнні.

Жыхары раёна цікавіліся, ці можна павялічыць колькасць ложкаў-месцаў у неўралагічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы; чаму так праблематычна запісацца на прыём да акуліста і ЛОР-доктара?

Намеснік галоўнага доктара раённай бальніцы І. Гусева дала наступныя адказы на гэтыя пытанні: павелічэння колькасці неўралагічных ложкаў у тэрапеўтычным аддзяленні Дзятлаўскай ЦРБ не будзе, паколькі існуючая колькасць ложкаў адпавядае сацыяльным стандартам.



ПРАЙШОЎ АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

15 жніўня ў працоўных калектывах раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустрэліся з работнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" па Дзятлаўскім раёне, банкаўскімі работнікамі, калектывамі Дзятлаўскай сельгастэхнікі, СВК “Хвінявічы”.

Кіраўнік абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы А. Гаук, які выконвае абавязкі начальніка ўпраўлення гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама, на сустрэчы з працаўнікамі сацыяльнай сферы горада засяродзіў увагу прысутных на некалькіх надзённых праблемах.



ПРАСІЛІ НАЛАДЗІЦЬ ПАДАЧУ ВАДЫ

У ліпені 2013 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіў Адзіны дзень інфармавання. Былі зададзены шэсць пытанняў, на якія кіраўнікі раённых службаў далі адказы і тлумачэнні.

На просьбу аб неабходнасці газіфікацыі вёскі Хадзяўляны было дадзена тлумачэнне дырэктара ВУ “Дзятлаварайгаз” У. А. Сіняка: згодна з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, у 2013 годзе запланавана падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю на газіфікацыю жыллёвага фонду вёскі Хадзяўляны.

На просьбу пашырыць асартымент мясной прадукцыі ў гандлёвай сетцы г. Дзятлава і раёна за кошт прадукцыі каўбаснага цэха СВК “Слава працы” Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства адказаў, што на адрас СВК “Слава працы” была адпраўлена заяўка на завоз мясной прадукцыі мясаперапрацоўчага цэха СВК.
Спецыялісты цэха паведамілі, што мясная прадукцыя будзе пастаўляцца ў гандлёвую сетку філіяла па аўторках.



ШМАТ ПЫТАННЯЎ – ПРА РАМОНТ ДАРОГ

У жніўні 2012 года прайшоў Адзіны дзень інфармавання, на якім выступілі 6 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкая група Гродзенскага аблвыканкама, якая выступіла ў калектыве ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” ў Міроўшчыне. Пры сустрэчы групаў з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах было зададзена 16 пытанняў, на некаторыя з іх адказалі на месцы, а на шэраг пытанняў далі пісьмовыя адказы кіраўнікі раённых службаў.
Шмат пытанняў было адрасавана Дзятлаўскаму раённаму ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На іх даў адказы дырэктар РУП ЖКГ Сяргей Міхайлавіч Луня.

Пытанне: чаму ў начны час не асвятляецца вуліца Чырвонаармейская і іншыя вуліцы ў г. Дзятлаве?
Адказ: асвятленне вуліц у Дзятлаве ноччу, згодна з рэкамендацыямі Гродзенскага аблвыканкама, з мэтай эканоміі электраэнергіі ажыццяўляецца з 22.00 да 01.00. У астатні час, да раніцы, асвятленне адключаецца.



Калі заасфальтуюць вуліцы?

У ліпені праходзіў Адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйным групам райвыканкама паступіла шмат
пытанняў, на большасць якіх былі дадзены адказы на месцы. Некаторыя адказы патрабавалі больш дэталёвага і грунтоўнага разгляду, пісьмовых адказаў ад кіраўнікоўтых установаў і службаў, якім былі дасланы запыты пасля правядзення Дня інфармавання.

Так, у час сустрэчы інфармацыйнай групы на чале са старшынёй райвыканкама I. Крахмальчыкам з жыхарамі пасёлка Казлоўшчына і прадстаўнікамі працоўных калектываў было ўзнята нямала пытанняў, на якія былі дадзены поўныя адказы. На некаторыя пытанні кіраўнікі раённых службаў адказалі крыху пазней.



Прасілі ўстанавіць дарожныя знакі

У красавіку і маі раённым інфармацыйным групам, якія выступалі перад насельніцтвам па месцы жыхарства,
былі зададзены некалькі пытанняў, якія патрабавалі адказу кіраўнікоў некаторых раённых службаў.

Так, педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і жыхары вёскі Хвінявічы прасілі ўстанавіць знакі "Напрамак павароту" перад уездам у вёску Агароднікі і на перакрыжаванні каля вёскі Разважжа (пры павароце на вёску Хвінявічы).
Адказ начальніка аддзела ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама Д. Рахаткі: у пачатку красавіка гэтага года спецыялістамі КУП "Гроднадарпраект" была вывучана арганізацыя дарожнага руху на аўтастрадзе Н-6083 "Дзятлава-Разважжа-Хвінявічы" і распрацаваны праект арганізацыі дарожнага руху (схема дыслакацыі дарожных знакаў і разметкі) на аўтадарозе, якую абслугоўвае ДРБУ-119. Згодна з гэтым праектам небяспечныя павароты на ўездзе ў вёску Агароднікі былі абазначаны знакамі "Небяспечныя павароты". У вёсцы Разважжа змены ў дыслакацыю дарожных знакаў не ўносіліся.



Надзённыя праблемы людзей

У студзені з працоўных калектываў інфармацыйным групам паступілі некаторыя пытанні, якія патрабавалі больш дэталёвага і грунтоўнага разгляду, пісьмовых адказаў ад кіраўнікоў тых установаў і службаў, якім былі дасланы запыты пасля Дня інфармавання.

Так, работнікі СВК "Слава працы" і жыхары гарпасёлка Казлоўшчына выказалі просьбу апублікаваць у раённай газеце "Перамога" графік завозу у магазіны малака: калі, у якія дні тыдня, адкуль яно завозіцца.