Юрыдычная кансультацыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БЫЛОГА МУЖА, ЖОНКУ МОЖНА ВЫСЕЛІЦЬ

Пытанне: ці можа ўласнік жылога памяшкання выселіць з яго былога мужа, жонку?

Адказ: з 2 сакавіка 2014 года ўступіў у сілу пункт 5 артыкула 221 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які дае права ўласніку жылога памяшкання з гэтай даты выселіць былога мужа, жонку.

Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 2 сакавіка 2013 года, у адрозненні ад раней дзеючага Жыллёвага кодэкса, у пункце 2 артыкула 95 прадугледзеў, што цяпер уласнік жылога памяшкання мае права выселіць без прадастаўлення іншага жылога памяшкання былога мужа, жонку, якія жывуць пасля скасавання шлюбу ў адным жылым памяшканні.



ЧЫМ АДРОЗНІВАЕЦЦА ЗАВЯШЧАННЕ АД ДАРЭННЯ

Дарэнне або завяшчанне — што лепш?

Над гэтым пытаннем часта задумваюцца і спадчыннікі і спадчынадавальнікі. У кожнага з дакументаў ёсць свае вартасці і недахопы. Але важна вельмі выразна разбірацца ў іх, калі ёсць цвёрдае жаданне і намер пакінуць сваю маёмасць пэўнай асобе і нікому іншаму.

Сутнасць дзеяння, якое выконваюць абодва гэтыя дакументы, аднолькавая. I дарэнне, і завяшчанне маюць за мэту перадаць маёмасць аднаго чалавека ў карыстанне другога, выключыўшы трэціх асобаў. Аднак часам пры складанні таго або іншага дакумента можа вынікаць неразуменне як з боку кліента, так і з боку натарыуса, які афармляе дакумент. I каб гэтага пазбегнуць, лепш загадзя вызначыць для сябе, якую форму перадачы маёмасці вы жадаеце выбраць.



ПРА ДАГАВОРЫ, АЛІМЕНТЫ, ЗАВЯШЧАННІ

На пытанні, з якімі найчасцей звяртаюцца ў натарыяльную кантору наведвальнікі, адказвае натарыус Жанна Мікалаеўна Сёмуха.

Пытанне: ці можа быць забяспечаны папярэдні дагавор куплі-продажу кватэры дагаворам задатку?
Адказ: папярэдні дагавор – гэта адзін з відаў грамадзянска-прававых дагавораў, які прадугледжвае абавязацельствы бакоў. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне аб магчымасці яго забеспячэння. Выкананне абавязацельстваў у сілу прадпісанняў артыкула 310 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГК) можа забяспечвацца няўстойкай, залогам, спагнаннем маёмасці даўжніка, паручальніцтвам, гарантыяй, задаткам і іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам і дагаворам.



ДАПАМОГА ПА ДОГЛЯДЗЕ ДЗІЦЯЦІ ДЛЯ ІП

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў для індывідуальных прадпрымальнікаў

Ці маюць індывідуальныя прадпрымальнікі права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў?

Маюць. У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона ад 29 снежня 2012 года № 7-3 "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці незалежна ад віду дзейнасці. Іншыя члены сям'і або сваякі дзіцяці маюць права на такую дапамогу ў выпадку знаходжання іх у водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў таксама незалежна ад роду дзейнасці.



ЗЯМЕЛЬНЫ ПАДАТАК

На пытанні карэспандэнткі газеты адказвае начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірык.

— Іван Баляслававіч, каму трэба плаціць зямельны падатак, а таксама падатак на нерухомасць?
— Названыя падаткі павінны заплаціць грамадзяне, якія маюць ва ўласнасці зямельныя ўчасткі, жьілыя дамы, садовыя домікі, гаражы, а таксама дзве кватэры.

— Калі гэта трэба зрабіць?
— У бліжэйшы час. I не варта чакаць апошняга тэрміну іх уплаты.



Калі адкрываць разліковы рахунак

Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны адкрываць у банках бягучыя (разліковыя) рахункі ў наступных выпалках.

Калі штомесячны памер выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслугаў), акрамя выручкі, атрыманай ад ажыццяўлення відаў дзейнасці, па якіх гэтыя прадпрымальнікі плацяць адзіны падатак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, перавышае суму, эквівалентную 1000 базавых велічыняў, на першае чысло месяца, з якім адбывалася рэалізацыя тавараў (работ, паслугаў). Таксама яны абавязаны гэта рабіць, калі прыём наяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца імі з выкарыстоўваннем касавых рахунковых апаратаў або спецыяльных камп'ютарных сістэм.



Займайцеся рэпетытарствам легальна

Для настаўнікаў аказанне паслугаў рэпетытарства з'яўляецца дадатковай крыніцай даходаў: зразумела, што за навучанне бярэцца пэўная плата. Але хтосьці, магчыма, па няведанні, а хтосьці наўмысна ігнаруе заканадаўства і трапляе ў кагорту правапарушальнікаў. Справа ў тым, што пры аказанні фізічнымі асобамі паслугаў рэпетытарства (незалежна ад памеру атрымліваемага даходу) прадугледжана уплата імі адзінага падатку. Пры гэтым рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка не патрабуецца.

Цяпер створана максімальна простая і даступная сістэма падаткаабкладання рэпетытарскай дзейнасці. Для гэтага неабходна толькі да пачатку аказання рэпетытарскіх паслугаў звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з заявай пра ажыццяўленне такой дзейнасці. Затым неабходна стаць на ўлік у падатковым органе і заплаціць адзіны падатак за тыя месяцы, у якія займаецеся рэпетытарствам.



Закрытае завяшчанне: што варта ведаць?

Закрытае завяшчанне ў спадчынным праве з'яўляецца новаўвядзеннем. Закрытым называецца завяшчанне, якое па жаданні завяшчальніка засведчваецца натарыусам без азнаямлення з яго зместам іншых асобаў, уключаючы самога натарыуса. Хоць і рэдка, але ў практыцы натарыуса сустракаюцца такія завяшчанні. Пра іх асаблівасці расказвае загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Жанна Сёмуха.

— Закрытае завяшчанне павінен завяшчальнік напісаць сам, сваёю рукой, затым яго запячатаць у канверт і перадаць дзяржаўнаму натарыусу. Неабходна прысутнасць двух сведак, якія ставяць на канверце свае подпісы. Пры гэтым устанаўліваецца асоба, правяраецца дзеяздольнасць і завяшчальніка, і сведак.



Аб рэгістрацыі часовага знаходжання замежных грамадзян ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь усё большае значэнне надаюць кантролю за выкананнем замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правілаў знаходжання ў рэспубліцы і правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі.

Адным з інструментаў кантролю грамадзян дадзенай катэгорыі з'яўляецца рэгістрацыя іх па месцы часовага знаходжання. Як паказвае практыка, большасць правапарушэнняў, звязаных з парушэннямі правілаў знаходжання ў Беларусі, учыняюцца замежнымі грамадзянамі з-за няведання парадку, тэрмінаў, асаблівасцяў рэгістрацыі часовага знаходжання.



Калі кіраўніка адпраўляюць на пенсію

Адной з асноўных задач, што стаяць перад спецыялістамі ўпраўлення па пра-цы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, якія займаюцца пенсійнымі пытаннямі, з'яўляецца аказанне работадаўцам прававой дапамогі ў падрыхтоўцы дакументаў для назначэння і пераразліку пенсій.

Для выканання гэтай задачы праводзіцца работа з работадаўцамі. Са спецыялістамі, адказнымі за прадастаўленне дакументаў для назначэння і пераразліку пенсій, разглядаюцца пытанні па своечасовым паведамленні ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб змене ўмоваў, якія ўплываюць на выплату пенсій працуючым пенсіянерам:
- аб падліку стажу работы для назначэння працоўных пенсій і парадку пацвярджэння працоўнага стажу на падставе персаніфікаванага ўліку;
- дакументах, якія пацвярджаюць працоўны стаж;
- запаўненні даведак аб заработнай плаце і іншае.