У межах праекта "Глыбінкай жыве Беларусь" работніцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры наведалі вёску Студзераўшчыну, каб пагутарыць з мясцовым старастам, стваральнікам легендарнага Студзераўшчынскага народнага калектыву, Антонам Гузарыкам і даведацца яго сакрэт даўгалецця.
Свой 80-ы дзень нараджэння святкуе Яўгенія Савань, ветэран працы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў працы галіны і райкама Беларускага прафесійнага саюза работні каў адукацыі і навукі.
Часта наша асабістае шчасце — не за трыдзевяць земляў, а зусім побач, варта яго толькі разгледзець. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова пазнаёміцца з сям'ёй Тарасікаў з вёскі Вялікія Шастакі. Зноў жаніх і нявеста хутка адзначаць брыльянтавае вяселле.
— Шэсцьдзясят гадоў разам праляцелі, як адно імгненне, — кажа гаспадар сям'і Станіслаў Марцінавіч Тарасік.
3 жонкай Леанардай Браніславаўнай яны нарадзіліся ў Вялікіх Шастаках. Абодва наведвалі тутэйшую школу-васьмігодку. Былі знаёмыя, а вось заўважылі адзін аднаго па-сапраўднаму пазней, калі ўжо школьнікамі не былі.
Арцемія Міхайлаўна Чурыла. Імя гэтай настаўніцы добра вядома на Дзятлаўшчыне. Пра яе часта ўзгадваюць былыя вучні. А гэта сотні людзей, якія калісьці былі дзецьмі, сядзелі за партамі і ўважліва слухалі аповеды Арцеміі Міхайлаўны. А яна як настаўніца рускай мовы і літаратуры расказвала шмат цікавага і карыснага, як педагог сеяла ў душах сваіх вучняў разумнае, добрае, вечнае, як старэйшы сябар і дарадца натхняла на дасягненне новых і новых поспехаў.
"Не богі збаны лепяць!" -- любіла паўтараць Арцемія Міхайлаўна. Яна выдатна ведала, што кожны чалавек да чаго-небудзь здатны і кожны можа знайсці сваё месца ў жыцці, калі будзе імкнуцца пражыць яго годна і сумленна.