Юбілейная дата



Дарадчыца, сябар і дарагі чалавек

Яе любілі вучні, паважалі бацькі. Яна імкнулася прывіць дзецям самыя лепшыя якасці чалавечага характару: дабрыню і спагаду, ветлівасць і чуласць. У гэтым годзе адсвяткавала сваё васьмідзесяцігоддзе цудоўная жанчына і сяброўка Марыя Сташэнка.



Працаваць - значыць працаваць добрасумленна

Ляціць час птушкай. Зусім нядаўна жыццё, як чысты ліст паперы, ляжала перад табой, душа была поўная мараў і надзей, а вось ужо ты падводзіш вынікі і сумуеш па няздзейсненаму ці ганарышся тым, што напісана. Мы хочам павіншаваць з 70-годдзем Надзею Ілюковіч, былую настаўніцу матэматыкі СШ №3.



На работу ішла, як на свята

Людзі, якія вялі актыўны лад жыцця ў маладыя гады, не могуць жыць спакойна і на пенсіі. Іх цікавіць усё, што адбываецца навокал, яны такія ж актыўныя, як і раней, і ў іх шмат сяброў. Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла ветэран працы Яніна Ігнацік, якая жыве ў вёсцы Літаварцы Дзятлаўскага раёна.

Павіншаваць юбілярку з днём нараджэння прыехалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, прадстаўнікі клуба ветэранаў працы "У коле сяброў" пры Дварэцкім доме культуры, а таксама намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце КСУП "Дварэц-Агра" Аляксандр Сачык.



Не дарэмныя яе намаганні

"Ніколі не спыняцца на дасягнутым, ставіцца з павагай да мінулага і смела глядзець У будучыню! Трэба верыць, што задумы ажыццявяцца, надзеі не згаснуць, мары спраўдзяцца, і зрабіць усё магчымае, каб умацаваць імідж школы як адной з лепшых установаў адукацыі раёна", — так сцвярджае Ганна Франюк,