Юбілей



Усё жыццё на сувязі

Якога чалавека можна назваць шчаслівым? Напэўна, таго, у якога ёсць, перш за ўсё, тыя, хто яго любіць, клапатлівыя бацькі, яго сям'я. Мне вельмі пашанцавала: у мяне вялікая і дружная сям'я, і акрамя таты, мамы і маёй малодшай сястры, у мяне ёсць бабулі і дзядулі.



Завіталі госці

Пражыць 100 гадоў. Удумацца толькі, якая гэта лічба, цэлы век. Колькі падзей адбылося за гэты час, колькі радасцяў і расчараванняў перажыта. Такія людзі - легенда, вялікая рэдкасць для нашага часу, аднак вельмі радуе, што яны ёсць. 3 нагоды 100-гадовага юбілею да Марыі Мілейка завіталі госці. Жыве яна ў дачкі ў горадзе Дзятлаве.



ПАД ЗНАКАМ САВЫ


ПАД ЗНАКАМ САВЫ ПРАЦУЮЦЬ СУПРАЦОЎНІКІ РАЁННАГА АДДЗЕЛА ДЭПАРТАМЕНТА АХОВЫ, І ЯНЫ АДЗНАЧЫЛІ 60-ГОДДЗЕ СВАЁЙ СЛУЖБЫ

На ўрачыстасць, прымеркаваную да юбілею службы аховы, у Дзятлаўскім раённым доме культуры сабраліся і цяперашнія супрацоўнікі аддзела, і ветэраны службы. Усе прыйсці не змаглі, бо нават у свята многія – на працы. Няма ўжо і тых, хто стаяў ля вытокаў службы аховы. Памяць пра іх – хто не дажыў да гэтай юбілейнай даты, удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі хвілінай маўчання. А сённяшні кіраўнік аддзела аховы Дзяніс Міхайлавіч Цумараў узгадаў гісторыю службы, людзей і падзеі ў жыцці калектыву. Ён падзякаваў падначаленым за добрасумленную службу, іх жонкам – за надзейны тыл, выказаў асаблівую пашану ветэранам службы аховы, пажаданні поспехаў і ўдачы.



Са святам, шаноўная Яніна Юльянаўна

Быць настаўнікам — гэта не проста прафесія, гэта — заклік душы. Нават у наш час, калі маральныя каштоўнасці страчваюць сваю сілу, добрае і мудрае слова застаецца ў цане, а ўласны станоўчы прыклад з'яўляецца найлепшым метадам выхавання.

Таму каштоўнасць працы і сённяшніх, і былых педагогаў нельга недаацэньваць. 3 гэтай нагоды хочацца расказачь пра Настаўніцу з вялікай літары, ветэрана педагагічнай працы, Яніну Юльянаўну Марцінчык.



Настаўнік - гэта на ўсё жыццё

7 студзеня свой 80-ы, юбілейны, Дзень нараджэння сустракала былая настаўніца Дзятлаўскай СШ №2 (цяпер гімназіі №1) Ганна Паўлаўна Кахновіч. 3 гэтай урачыстай датай яе прыйшлі павіншаваць Лідзія Андрэеўна Ляўкевіч, настаўніца Дзятлаўскай гімназіі №1, былая калега, і вучні гімназіі — Валерыя Сівая, Антон Латушка і Паліна Латушка.

Ганна Паўлаўна родам са Слонімшчыны. Скончыла матэматычны факультэт Баранавіцкага інстытута. Працавала ўсё жыццё настаўніцай матэматыкі. Першыя крокі ў прафесіі ў далёкім 1952 годзе рабіла ў Горках, у вясковай школе, — на той час муж, Іван Іосіфавіч, працаваў у мясцовай гаспадарцы заатэхнікам.



Ветэран вайны і працы прымала віншаванні

Нядаўна сваё 90-годдзе адзначыла жыхарка пасёлка Казлоўшчына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Вікенцьеўна Краўчанка. У гэты дзень яе павіншавалі старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Л. Кашко, старшыня Казлоўшчынскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі С. Дзянісік, спецыяліст Казлоўшчынскага пассавета А. Скарабагатава, дзеці і ўнукі.

Марыя Вікенцьеўна — удзельніца атрада "Барацьба" Ленінскай партызанскай брыгады. На гэтым франтавым шляху жанчына ішла побач са сваім мужам Іванам Аляксеевічам. Пазнаёміліся яны яшчэ да вайны, у вёсцы Ананічы, адкуль родам Марыя Вікенцьеўна. Прыгожая дзяўчына, выдатная танцорка, яна адразу ж прыцягнула ўвагу маладога ветэрынарнага доктара, які прыехаў працаваць у Казлоўшчыну.



Віншаванні прымаў ветэран вайны і працы

10 лістапада сваё 90-годдзе адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Раготна Мікалай Аляксандравіч Андура.



Бабулін век

Чацвёра дзяцей, адзінаццаць унукаў, шаснаццаць праўнукаў — такую багатую сям'ю мае жыхарка хутара Ліпічанская Пушча, што каля вёскі Чырвоны Бор, Зінаіда Мікалаеўна Жыбко. Яна сёлета справіла стогадовы юбілей.

Нарадзілася 1 ліпеня 1911 года на Дзятлаўшчыне, на хутары Капец. Зінаіда жыла ў вялікай працавітай сям'і — мела дзевяць братоў і сясцёр.

Замуж пайшла рана, у сямнаццаць гадоў, за Івана Якаўлевіча Жыбко, які працаваў конюхам, а потым — рабочым у калгасе.



Сэрца, аддадзенае дзецям

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Марыя Маісееўна Шэсцель, былая выхавальніца дзійячага сада №2 г.Дзятлава. Напярэдадні юбілею жанчыну запрасілі на ўрачыстае мерапрыемства. якое падрыхтавалі ў яе гонар выхавальнікі і выхаванцы дзіцячага садка.

Яшчэ з біблейскіх часоў нам вядома мудрасць: "Што пасееш, тое і пажнеш." Усе сваё жыццё Марыя Маісееўна сеяла ў душах дзяцей разумнае, добрае, вечнае. Яна аддавала сваё сэрца падрастаючаму пакаленню. Праз гады клопат і любоў вярнуліся да яе, бо нічога на гэтым свеце не праходзіць марна.

Калектыў дзіцячага сада сустрэў юбілярку гасцінна: запрасілі прайсціся па садку, зазірнуць у групы, кабінеты. Усё тут з часам памяняла свой выгляд. Прыгожая сучасная мэбля, утульныя пакоі, дызайнерскія знаходкі выхавальнікаў — радуюць вока наведвальніка. Прыемна думаць, што тут пачынаюць дарогу ў дарослае жыццё маленькія дзятлаўчане, вучацца разумець і шанаваць прыгожае.



Прафсаюз святкаваў юбілей

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, адбылося ў сярэдняй школе №1 г. Дзятлава. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама I. С Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. В. Мацюкевіч.

3 гісторыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі пазнаёміў старшыня райкама прафсаюза С. Б. Фабішэўскі. Асаблівую ўвагу ён засяродзіў на развіцці Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, гісторыя якой пачынаецца з 1948 года. Яна звязана з імёнамі С. С Лазовіка, А. I. Бабарыкі, К. А. Прыгодскай, С. I. Плюты, Н. А. Верабей.