Юбілеі

 

Дзятлаўскае ДТСААФ - лепшае ў вобласці

Сёлета рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту" адзначае сваё дзевяностагоддзе. 3 гэтай нагоды ў Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбылося ўрачыстае пасяджэнне.

— Дзятлаўская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ другі год запар — лепшая ў вобласці, — адзначыў ў прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі Валянцін Варабей.

Сам Валянцін Анатольевіч сёлета быў узнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы член ДТСААФ", Ганаровай граматай і юбілейным медалём арганізацыі.



НІЗКІ ВАМ ПАКЛОН, ВЕТЭРАНЫ!

На пачатак снежня прыпалі адразу два знакавыя 90-гадовыя юбілеі.
Днямі сустрэлі іх ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар гарпасёлка Наваельня Міхаіл Сцяпанавіч Гурыновіч і ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, працаўніца тылу Анастасія Іванаўна Салікава з аграгарадка Вензавец.



ДЗЕВЯНОСТАЕ ЛЕТА ВЕТЭРАНА

Заўсёды прыемна сустракацца з цікавымі людзьмі, а калі такі чалавек амаль равеснік стагоддзя, прыемна асабліва. 12 ліпеня свой 90-ы Дзень нараджэння адзначыў Аляксандр Аляксандравіч Валуевіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы настаўнік беларускай мовы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, які прысвяціў педагагічнай дзейнасці 45 гадоў свайго жыцця.

3 пажаданнямі здароўя, дабрабыту, актыўнага даўгалецця ў госці да ветэрана завіталі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ", раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага савета ветэранаў працы галіны, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, рэдакцыі газеты "Перамога".



ЛЮБОЎ ДА ДЗЯЦЕЙ - У СПАДЧЫНУ

Жыццё кіраўніка - гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць, цярпенне, прафесійнае майстэрства і прадпрымальнасць. Усімі гэтымі якасцямі, безумоўна, валодае Людміла Мікалаеўна Курто.

Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў, як упершыню адчыніў свае дзверы дзіцячы сад №2 горада Дзятлава, а Людміла Мікалаеўна стала першым
яго кіраўніком.

Будучы педагог нарадзілася ў горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці, там атрымала сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння педагагічнага інстытута працавала выхавальніцай у Астраўцы, Ашмянах, Гродне. Калі разам з мужам пераехала ў Дзятлава, Людміла Курто працягнула шлях у педагогіцы — працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе №1 райцэнтра.



ПАВІНШАВАЛІ ЮБІЛЯРА: КАХНОВІЧ І.І.

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыў ганаровы жыхар Дзятлава Іван Іосіфавіч Кахновіч.

Усё сваё жыццё ён звязаў з сельскай гаспадаркай: працаваў у саўгасе "Раготна", узначальваў калгас імя К. Заслонава, быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама.



А. КАРПОВІЧ: "ДЗЯКУЙ БОГУ, ШТО ДАЖЫЛА ДА ТАКІХ ГАДОЎ ПРЫ ПАМЯЦІ"

“Сто гадоў жыцця табе", - зычым мы, выказваючы чалавеку найлепшыя пажаданні з прыемнай нагоды. Для Анастасіі Сцяпанаўны Карповіч, доўгажыхаркі з аграгарадка Дварэц, якая нядаўна перайшла стогадовы рубеж, яе гады сталі не толькі багаццем і скарбонкай вопыту. Жыццё жанчыны - як цікавая кніга, ад якой не адарвацца, поўная захапляльных гісторый, на жаль, не заўсёды такіх шчаслівых, як хацелася б.

Анастасія Сцяпанаўна з'явілася на свет у 1914-м, калі ўжо ішла Першая сусветная вайна. Сям'я жыла ў вёсцы Сямёнавічы - бацькі, старэйшы брат і я на. Сялянскай дзяўчыне давялося расці ў нялёгкія для народа часы, на сваей біяграфіі адчуць усе павароты тагачаснай ліхой і непрадказальнай гісторыі народа.



ЧАЛАВЕК, АДДАНЫ ПЕДАГОГІЦЫ

У студзені адзначыла сваё 80-годдзе былая настаўніца СШ №2 горада Дзятлава Вера Іосіфаўна Ціхановіч.

У 1958 годзе яна прыехала працаваць на Дзятлаўшчыну настаўніцай рускай мовы і літаратуры пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. Першапачаткова працавала ў Нагародавіцкай сямігадовай школе, затым была пераведзена ў СШ №2 горада Дзятлава, у якой выкладала каля 20 гадоў. Пленная праца Веры Іосіфаўны на педагагічнай ніве неаднаразова адзначалася ганаровымі граматамі раённага і абласнога аддзелаў адукацыі, а ў 1980 годзе — Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР.

За час сваёй педагагічнай дзейнасці Вера Іосіфаўна выхавала не адно пакаленне вучняў, якія цяпер годна працуюць у розных кутках Беларусі. У ліку іх — Святлана Вінцукевіч, дырэктар адной з віцебскіх школаў, Алена Нічыпар, галоўны бухгалтар СВК "Граніт-Агра”, Аляксей Гірык, інжынер ДРБУ-119 горада Дзятлава, Наталля Вянско, медыцынская сястра Дзятлаўскай раённай бальніцы, Ала Аблажэй, фармацэўт дзятлаўскай аптэкі.



ДЗЯТЛАЎСКАЯ ЦРБ: ГІСТОРЫЯ Ў АСОБАХ. Ч.2

(Працяг)

ЛІЗАВЕТА НАМЯРЭНКА, старшая медсястра стаматалагічнага аддзялення паліклінікі
Стаматалогія - адна з найбольш хутка прагрэсуючых сфераў медыцыны. Лізавета Ізраілаўна не адно дзесяцігоддзе працуе ў ей. 3 1997 года яна з'яўляецца старшей медсястрой стаматалагічнага аддзялення паліклінікі, а прыйшла працаваць у “зубны” кабінет увогуле ў 1975-ым.
У тыя ўжо далёкія часы стаматалогія і зубапратэзны кабінет размяшчаліся асобна ад корпуса паліклінікі, у адным з будынкаў на плошчы 17 Верасня.

Галоўным інструментам доктара-стаматолага была бормашына, а цынкфасфатныя і іншыя пломбы цэментнага тыпу, замешваннем якіх ва ўсе часы займаецца менавіта медсястра стаматалагічнага кабінета, застывалі нашмат даўжэй і мелі якасць пры награванні павялічвацца ў памеры, ад чаго часта пакутавалі зубы.



ДЗЯТЛАЎСКАЯ ЦРБ: ГІСТОРЫЯ Ў АСОБАХ

У ліпені 1944 года ў выніку працяглых баёў тады яшчэ гарадскі пасёлак Дзятлава быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэннем раённага кіраўніцтва 14 ліпеня ў дзятлаўскім маёнтку Радзівілаў адчыніла свае дзверы раённая бальніца. Кожны, хто цікавіцца гісторыяй райцэнтра або развіцця медыцыны на Дзятлаўшчыне, можа знайсці гістарычную даведку ў архівах. Мы ж звернемся да сведчанняў тых, хто гэту гісторыю ствараў - былых і сённяшніх работнікаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

НІНА ЯНІСОН, медыцынская сястра

Ніна Андрэеўна, адна са старэйшых работніц Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, прыехала ў Дзятлава пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 1947 года яна працавала спачатку ў рэгістратуры паліклінікі, затым - у хірургічным аддзяленні бальніцы. Па словах жанчыны, раённая медыцына ў тыя гады толькі пачынала прыводзіцца ў сістэму: у бальніцы працавалі лічаныя дактары, не хапала і сярэдняга медыцынскага персаналу. Часта і працяглы час медсестрам даводзілася выконваць функцыі доктара як на прыёме, так і ў аддзяленні.