Выпісваем і чытаем

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АЗБУКА ПАДПІСКІ - 12/2013

Падпіска на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2014 года заканчваецца 28 снежня. У вас, шаноўныя падпісчыкі, засталося ўжо няшмат часу, каб вызначыцца, што будзеце чытаць у новым годзе. Магчыма, у выбары газеты ці часопіса дапаможа наш агляд выданняў з беларускага каталога.
“ЧАЦВЕР” – газета, якая на сваіх старонках змяшчае інфармацыю пра пенсіі і зарплаты, змяненні ў заканадаўстве, якія тычацца насельніцтва, ёсць праграма тэлебачання, прагноз надвор’я, гараскоп, царкоўны каляндар. Падпісная цана на 6 месяцаў – 45300 рублёў.

“УРАДЖАЙНЫЯ СОТКІ” – часопіс, на старонках якога змяшчаюцца разнастайныя парады дачнікам, садаводам і агароднікам. Наладжаны абмен вопытам паміж чытачамі выдання. На старонках “Ураджайных сотак” вы знойдзеце інфармацыю пра арыгінальныя тэхналогіі вырочшвання раслін, новыя сарты, дэкаратыўнае афармленне ўчастка, развядзення садовых і хатніх кветак, шматлікія парады па захаванні здароўя і падаўжэнні даўгалецця. Месяцовы каляндар змяшчаецца кожны год у кастрычніцкім нумары выдання. Выходзіць часопіс 6 разоў за паўгоддзе, падпісная цана – 42300 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Працягваем знаёміць чытачоў з падпіснымі выданнямі з беларускага каталога на першае паўгоддзе 2014 года.

“ГАСПАДЫНЯ” – сямейны часопіс, які вось ужо на працягу 20 гадоў застаецца добрым, надзейным сябрам і дарадчыкам для многіх чытачоў. На старонках выдання – карысная інфармацыя садаводам і агароднікам, аматарам рукадзелля і кулінарыі, тым, хто клапоціцца пра свой дом і сям’ю, сваё здароўе і прыгажосць. Падпісная цана на паўгода 51000 рублёў. Для пенсіянераў, інвалідаў, навучэнцаў і студэнтаў – 48000 рублёў.

“ГОЛАС ДУШЫ” – газета духоўна-асветніцкай тэматыкі. Чытачоў зацікавяць такія рубрыкі, як “Слова Божае ў нядзелю”, “З календара хрысціяніна”. На старонках выдання шмат павучальнага і цікавага знойдуць усе, хто верыць у Бога, хто хоча быць бліжэй да яго. Газета выходзіць раз у месяц. Падпісная цана на адзін – 7500 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Сёння запрашаю вас пазнаёміцца яшчэ з некалькімі выданнямі з беларускага падпіснога каталога. Магчыма, яны вас зацікавяць, і будзе нагода наведаць паштовае аддзяленне або праз паштальёна аформіць падпіску.

“КІМ БЫЦЬ?” – гэты часопіс сапраўдны компас і праваднік па свеце прафесій для старшакласнікаў, іх бацькоў, педагогаў. Як правільна выбраць сваю дарогу ў жыцці, якія новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў вучэбных установах, якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваны на рынку працы? Адказы на гэтыя пытанні чытачы знойдуць на старонках выдання. Падпісная цана на адзін месяц 43900 рублёў.

“КАЛЯНДАР ПРАВАСЛАЎНЫХ СВЯТАЎ НА 2014 ГОД” – газета-часопіс, у якой змешчана ўсё пра галоўныя праваслаўныя святы: даты, царкоўныя каноны, абрады, традыцыі, парады, як правільна сустракаць і праводзіць святочныя дні. Каштуе каляндар 9400 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Працягваецца падпіска на першае паўгоддзе 2014 года. Атрыманы падпісныя каталогі на беларускія газеты і часопісы. Пагартаем іх разам. Калі што-небудзь з прапанаванага зацікавіць, звяртайцеся да паштальёнаў, у паштовыя аддзяленні, выпісвайце і чытайце.

“АЎТАДАЙДЖЭСТ” -- штотыднёвая газета для аўтамабілістаў. На яе старонках чытачы знойдуць адказы на шматлікія пытанні, якія тычацца аўтамабіля, усё самае новае і цікавае з аўтамабільнага свету, прыватныя аб’явы. Выданне з’яўляецца арганізатарам самых вядомых у Беларсі аўтагонак. Падпісны кошт на паўгоддзе 104700 рублёў.

“АДАМ+ЕВА” – назва газеты гаворыць сама пра сябе. Узаемаадносіны мужчын і жанчын, цікавае з жыцця зорак эстрады і кіно, аповеды пра звычаі народаў свету, гараскопы, сканворды, рубрыка знаёмстваў – усё гэта можна знайсці на 16 старонках газеты. Падпіска на 6 месяцаў каштуе 23100 рублёў.