Выхаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТАЛЕНТАМ СПРЫЯЕ ВЯСНА

Пачатак вясны для навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў традыцыйна пазначаны шэрагам конкурсаў, у якіх юныя таленты спрабуюць свае здольнасці, дэманструюць узровень дасягнутага за час вучобы майстэрства.



ШКОЛА МАЁЙ МАРЫ

Для таго, каб разумець, якой школе аддаюць перавагу бацькі, у якой школе з задавальненнем жадаюць вучыцца дзеці, аб якой школе мараць педагогі, а таксама з мэтай выяулення праблемаў, якія ёсць у сярэдняй школе №3 г. Дзятлава, і пошуку шляхоў іх рашэння у школе пачаў рэалізацыю даследчы міжпрадметны праект “Школа маёй мары”.

Ініцыятарамі праекта з'яўляюцца настаўнікі чацвёртых класаў С. I. Ванчук, Т. С. Шалесная, Г. М. Герус, А. М. Шундрык і кіраўнік дзеючага на працягу чатырох гадоў клуба “Сям'я" А. С. Шалесная. Аб'ектам даследавання з'яўляюцца праблемы сучаснай адукацыі і магчымыя шляхі іх рашэння на базе школы №3 г. Дзятлава. Удзельнікі дадзенага праекта - навучэнцы 1-11 класаў, іх бацькі, сваякі, педагогі. Колькасць удзельнікаў - каля 250 чалавек. Час распрацоўкі і ўкаранення праекта - 3 месяцы (сакавік - май 2015 года).



НАПОЎНІ ЖЫЦЦЁ МАСТАЦТВАМ

Эстэтычная адукацыя. Наколькі запатрабаваная яна ў наша тэхнагеннае стагоддзе? Што дае дзецям? Аб гэтым карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з загадчыцай філіяла Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў у пасёлку Гезгалы Аленай Ігараўнай Ярмак.

- Алена Ігараўна, колькі цяпер дзяцей займаецца ў філіяле?
- Сёння на чатырох аддзяленнях — фартэпіяна, струнныя музычныя інструменты, баян-акардэон, мастацкім — займаецца 51 чалавек. Таксама два разы на тыдзень заняткі па класе "баян-акардэон”, сальфеджыа, фартэпіяна наш выкладчык праводзіць у Жукоўшчынскай школе.



ДЗІЦЯ ПАВІННА ВЫХОЎВАЦЦА Ў СЯM'l

“Калі мы не можам стварыць мір, дзе дзеці не будуць пакутаваць,
давайце хаця б зробім меншай колькасць дзяцей, якія пакутуюць”. (Альбер Камю)

Кожнае дзіця павінна выхоўвацца ў сям'і, адчуваць любоў і падтрымку блізкіх, разумець, што яно патрэбнае. На дапамогу дзіцяці, якое страціла сувязі са сваёй біялагічнай сям'ёй, прыходзіць замяняючая сям'я. У ёй забяспечваюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для індывідуальнага развіцця дзіцяці і яго сацыялізацыі, набыцця вопыту сямейнага жыцця.

Прыёмная сям'я, як форма ўладкавання дзяцей, мае не толькі шэраг перавагаў, але і вялікі сацыяльны патэнцыял. У прыёмнай сям'і дзіця жыве на працягу тэрміну, які прадугледжаны дагаворам. Уладкаванне дзіцяці ў прыёмную сям'ю не цягне за сабой узнікнення аліментных і спадчынных праваадносінаў. У прыёмнай сям'і дзіця юрыдычна свабоднае і можа быць усыноўлена. На яго ўтрыманне штомесяц выплачваюцца грашовыя сродкі на харчаванне, абутак і вопратку, камунальныя паслугі. Аплачваецца і праца прыёмных бацькоў.



ЭСТЭТЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ. ПРЫЧЫНЫ ВЫБРАЦЬ ЯЕ

Ці патрэбна дзіцяці вучыцца маляваць або іграць на музычным інструменце? Гэтае пытанне вельмі часта паўстае перад бацькамі. Многія з іх станоўча адказваюць на яго, прыводзячы сваіх дочак і сыноў развіваць здольнасці ў дзіцячую школу мастацтваў. I такое рашэнне не абавязкова сведчыць пра тое, што пасля дзіця стане мастаком або музыкантам. Бацькі разумеюць, што уменне маляваць або музыцыраваць стане для дзіцяці дадатковым бонусам у жыцці, адкрые перад ім новыя гарызонты.

Зазірнуўшы ў гісторыю, мы знойдзем цікавы факт: музыцы і маляванню з малых гадоў вучылі прадстаўнікоў арыстакратычнай культуры Еўропы і Расіі. Умець музыцыраваць, маляваць было абавязковым патрабаваннем свецкай культуры. Гэта выхоўвала добры густ, знаеміла з багаццем сусветнай культуры, вучыла бачыць і цаніць прыгажосць навакольнага свету, адчуваць яе душой. Усе гэтыя якасці развіваюцца ў дзіцяці і цяпер, калі яно наведвае школу мастацтваў. Таксама заняткі ў ёй выхоўваюць волю і дысцыпліну: каб дасягнуць добрых вынікаў, займацца на музычным інструменце або маляваннем трэба пастаянна, рэгулярна. Амаль з той жа ўпартасцю, з якой трэніруюцца спартсмены, каб дасягнуць добрых вынікаў на спаборніцтвах. Праўда, у час трэніровак яны могуць атрымаць траўмы, а вось заняткі музыкай або маляваннем выхоўваюць характар без гэтай рызыкі.



"ЗЯЛЁНЫЯ ШКОЛЫ" Ў КАЗЛОЎШЧЫНЕ

У рамках сумеснага праекта ЕС/ПРААН "Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца праект "Зялёныя школы". У 2013 годзе заяўку на ўдзел у ім падала Казлоўшчынская сярэдняя школа. Што гэта за праект, якія накірункі ён уключае? Аб гэтым расказала Тамара Аляксандраўна Буяк, настаўніца біялогіі Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

-- У праграме "Зялёныя школы" задзейнічаны 15 педагогаў і 51% вучняў нашай установы адукацыі. Праграма рэалізуецца праз факультатыўныя заняткі "Дзікая прырода Беларусі", "Зялёныя школы", навучальную дзейнасць, класныя і інфармацыйныя гадзіны, аб'яднанні па інтарэсах "Прырода ў горадзе", "Экалогія горада", навуковае таварыства "Эйкас".



ЮДАШКІНУ І НЕ СНІЛАСЯ

На Дзятлаўшчыне прайшоў паказ апошняй калекцыі пазасезоннай дзіцячай моды, прымеркаваны да Дня сям’і. Адбыўся ён не ў моднай галерэі, а ў дзіцячым садку №2 горада Дзятлава.

Адзначаць Дзень сям’і стала ўжо традыцыйным у групе выхавальніцы Алены Мікалаеўны Капковіч. І штогод сямейнае свята – гэта сюрпрыз як для бацькоў маленькіх выхаванцаў, так і для саміх дзяцей.

Галоўная ідэя фэшн-паказу – касцюмы, створаныя ўласнымі рукамі з даступных матэрыялаў. Дызайнерамі і стваральнікамі модных вобразаў сталі бацькі выхаванцаў, рэжысёрам шоу і аўтарам пастаноўкі – сама Алена Мікалаеўна.



СКАРБОНКА ПЕРАМОГ ПАПОЎНІЛАСЯ

Свет мастацтва. Ён дорыць радасць і супакаенне, магчымасць рэалізаваць сябе, свае здольнасці. Было б толькі жаданне іх развіваць. Вядома, гэта нялёгкая праца, якая патрабуе ўседлівасці, цярпення, настойлівасці. Аднак вынік гэта апраўдвае: таленавіты чалавек заўсёды прыцягвае ўвагу. Ды і знаёмства са светам мастацтва станоўча ўплывае на ўнутраны свет чалавека, далучае яго да прыгажосці і духоўнасці. Асабліва гэта патрэбна ў наш такі тэхнагенны час.

Сёння навучыцца маляваць, іграць на розных музычных інструментах можна ў школе мастацтваў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў, за плячыма якіх не адзін выпуск таленавітых дзяцей. Камусьці школа мастацтваў дала магчымасць развіць свой талент, для кагосьці стала першай прыступкай у прафесію.
Караліна Орсік, Аляксандра Шатненка, Юля Пранюк, Сяргей Бадалаў, Дар'я Волкава -- гонар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. У гэтым спіску і Вольга Лішык, цяперашняя навучэнка школы мастацтваў.



Засвойваюць свет прыгажосці

Больш за 250 юных музыкантаў і мастакоў сёлета адчыняць дзверы ў Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў. Вось ужо каля пяцідзесяці гадоў яна штогод сустракае сваіх выхаванцаў. За гэтыя гады 1200 дзяцей атрымалі пасведчанне аб заканчэнні музычнай школы, больш за 200 — звязалі сваё жыццё з музыкай.

Некаторыя з іх выкладаюць у школе, у якой вучыліся. Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў складаецца з двух аддзяленняў — музычнага і мастацкага. Дзеці вучацца іграць на фартэпіяна, скрыпцы, акардэоне, гітары, баяне, домры, балалайцы, цымбалах, духавых інструментах, займаюцца жывапісам, малюнкам, лепкай, вывучаюць гісторыю мастацтваў. I ўсё гэта — пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных педагогаў.



Краязнаўчая работа

Пачуццё любові да Радзімы і народа пачынаецца з ведаў аб роднай прыродзе, гісторыі, культуры, з прыхільнасці да роднай хаты, цікавасці да людзей і іх працы, клопату пра бацькоў, умения жыць у згодзе з суседзямі, навакольнай рэчаіснасцю. Таму важная роля ў выхаванні школьнікаў належыць краязнаўству. Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што краязнаўства не толькі было і ёсць, але і будзе стрыжнем патрыятычнага выхавання.

Важным фактарам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму моладзі з'яўляюцца школьныя музеі. Асноўныя іх заданы — вывучэнне гісторыі і культуры з мэтай развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых здольнасцяў вучняў, выхаванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.