Выбары

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЫБАРЫ АДБЫЛІСЯ

23 верасня прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дзятлаўшчына таксама па 55 выбарчай акрузе выбірала прадстаўніка інтарэсаў нашага раёна ў парламенце. Афіцыйныя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Цэнтрвыбаркам абяцае агучыць да канца бягучага тыдня.

У раёным цэнтры працавалі 4 участкі для галасавання – Ленінскі, Кастрычніцкі, Чырвонаармейскі і закрыты ўчастак для галасавання Дзятлаўскай ЦРБ. Датэрміновае галасаванне пачалося яшчэ ў аўторак, 18 верасня, а ў нядзелю, 23 верасня, на выбарчыя ўчасткі прыйшла асноўная колькаць тых, хто пажадаў скарыстацца канстытуцыйным правам і аддаць свой голас.



Праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №55 ЕРМАНТОВІЧА Леаніда Аляксеевіча

Дарагія сябры!

Найперш хачу падзякаваць усім, хто вылучылі мяне кандыдатам ў дэпутаты Парламента. Я шчыра ўдзячны вам, шаноўныя мае землякі, і спадзяюся, што ў час галасавання мяне падтрымаюць і іншыя выбаршчыкі.
Маё рашэнне ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах – вынік доўгага роздуму, рады з калегамі, абмеркавання ў коле сям’і і проста блізкіх людзей. Мы прыйшлі да высновы, што веданне жыцця, вопыт кіраўнічай працы, практыка вырашэння сацыяльных праблемаў можа прыдацца ў законатворчасці. Мне ўжо даводзілася аналізаваць праекты законаў, уносіць прапановы, што выцякалі з рэальнага жыцця, якія затым атрымлівалі адлюстраванне ў прынятых заканадаўчых актах.

Я вырас і пачаў працоўны шлях на Лідчыне. На маёй малой Радзіме жыве мая радня, сябры дзяцінства, знаёмыя. Таму мне вельмі блізкая гэта зямля, я ведаю мясцовыя традыцыі, адчуваю характар лідчан, знаёмы з праблемамі гэтага буйнога рэгіёна.