Ветэраны



Уручылі юбілейныя медалі ветэранам

На Дзятлаўшчыне ў рамках раённай акцыі "Сэрцам адданыя роднай зямлі", прымеркаванай да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, праходзілі ўручэнні юбілейных медалёў "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.



Святочнага настрою!

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Шалеснага сустракалі ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. Аляксандр Дубовік выказаў удзячнасць ветэрану за яго салдацкі ўклад у перамогу над фашызмам, сардэчна пажадаў Фёдару Васільевічу бадзёрасці і светлага настрою, духоўнай крэпасці і лепшага здароўя.



Юбілейныя медалі ўручылі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

На Дзятлаўшчыне стартавала раённая акцыя "Сэрцам адданыя роднай зямлі", прымеркаваная да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У рамках акцыі ў раёне праходзяць уручэнні юбілейных медалёў "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.



Віншаванні прымалі ветэраны

22 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоу урачысты пленум, прымеркаваны да 25-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў.

Сярод гасцей свята былі М. С. Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, А. С. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, П. I. Чырко, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і гаспадарак Дзятлаўшчыны.

В. М. Літвіна, намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў выступіла з дакладам, у якім расказала аб гісторыі стварэння арганізацыі, яе рабоце, найбольш актыўных членах і планах надалей.



Л.Кашко: Галоўнае - займаць актыўную жыццёвую пазіцыю

Сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня стварэння Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў. За час яе існавання ажыццявіўся шэраг цікавых праектаў, зроблена нямала карысных справаў. Імёны многіх ветэранаў вайны і працы назаўсёды засталіся ў памяці землякоў. Пра дзейнасць, гісторыю арганізацыі і планы надалей карэспандэнтцы газеты расказаў яе старшыня Л. Ю. Кашко.

Леанід Юльянавіч, на пачатку раскажыце, як стваралася арганізацыя.
— У студзені 1987 года ў былым СССР была створана Усесаюзная арганізацыя ветэранаў вайны і працы. Яна аб'яднала ўсіх ветэранаў краіны і вызначыла за галоўную мэту абарону іх сацыяльных інтарэсаў і грамадзянскіх правоў. На чале савета ветэранаў Беларусі на той час быў Герой Сацыялістычнай працы А. Я. Андрэеў, былы кіраўнік партызанскага руху.