Ветэранам - пашана



Ветэран Фёдар Шалесны: "Цяпер я добра жыву"

У невялікай вёсцы Лозкі нашага раёна ёсць прыкметны дом, які пазначаны беларускім, расійскім і савецкім сцягамі. I гэта не элементы дэкору, а патрыятызм, памяць гаспадара гэтага дома Фёдара Васільевіча Шалеснага пра сваё цяжкае мінулае.
Ён не па чутках ведае, што такое вайна. У гады Вялікай Айчыннай ён праяўляў адвагу, каб абараніць сваю Радзіму. Служыў з 1944 года на II Беларускім фронце ў складзе 163-га стралковага палка, вызваляў акупіраваныя тэрыторыі.

- Я пачынаў служыць у Жытоміры, а потым мы накіраваліся ў Венгрыю, - распавядае Фёдар Васільевіч.
У Жытоміры тады яшчэ 20-гадовы Фёдар Шалесны навучаўся кулямётнай справе. У Венгрыі, куды ён трапіў пасля, развівалася "Будапешцкая аперацыя", мэта якой - разгром нямецкіх войскаў і вывад краіны з вайны.