Весткі прафсаюза

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЕСТКІ ПРАФСАЮЗА. ЛІСТАПАД - 2014

УЗНАГАРОДЫ АД АБКАМА ПРАФСАЮЗА

На Дзятлаўшчыне стала традыцыяй да прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшаноўваць лепшых работнікаў і актывістаў прафсаюзнага руху. Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі адзначаны Таццяна Навагран (Парэцкі спіртзавод), Кацярына Янкевіч (СВК "Русь-Агра"), Уладзімір Бакшук (СВК "Хвінявічы").

Падзякамі, Падзячнымі пісьмамі і прэміямі абласнога камітэта прафсаюза адзначаны Уладзімір Падліпскі (СВК "Граніт-Агра"), Святлана Драб (СВК "Белагурна"), Віктар Адамчык (Дзятлаўскае ПМС), Вольга Палуносік (Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод).