Весткі з сельсаветаў

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Свята вёскі Страла

Сумеснымі намаганнямі Жукоўшчынскага сельвыканкама і мясцовых установаў культуры праведзена свята вёскі Страла. На ім шанавалі юбіляраў, самых маленькіх жыхароў вёскі. У іх гонар гучалі віншаванні і песні, некаторыя нават не ўседзелі на месцы і пачалі танцаваць.

Усіх жыхароў вёскі павіншаваў са святам старшыня сельвыканкама М. А. Дубіцкі. Да яго пажаданняў і віншаванняў далучылася намеснік старшыні СВК "Жукоўшчына" па ідэалогіі А. Л. Свіб.



16 сакавіка: весткі з сельсаветаў

АБМЯРКУЕМ ГЕНЕРАЛЬНЫ ПЛАН

У будынку Казлоўшчынскага пасялковага выканаўчага камітэта (г. п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 16) з 16 па 26 сакавіка будзе праходзіць грамадскае абмеркаванне генеральнага плана гарпасёлка Казлоўшчына. Як паведаміла старшыня Казлоўшчынскага пасялковага выканкама Л. Л. Вайтовіч, генеральны план будзе вывешаны ў будынку выканкама, і кожны жадаючы на працягу названых дзён з 8 да 17 гадзін зможа азнаёміцца з генпланам, унесці свае слушныя прапановы і заўвагі.



Весткі з Казлоўшчынскага пассавета

УРУЧАНЫ ЮБІЛЕЙНЫ МЕДАЛЬ

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшыня савета ветэранаў Казлоўшчынскага пассавета Сцяпан Рыгоравіч Дзянісік атрымаў юбілейны медаль "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г." Гэтай узнагароды ён удастоены за ратныя і працоўныя дасягненні, за ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення.



Як святыню Айчыну беражыце

Пад такой назвай прайшла канцэртная праграма ў Наваельнянскім доме культуры.

Яе адкрыла юная ўдзельніца гуртка "Ельнічка" Паліна Ходар песняй "Азірніся навокал". Затым да прысутных у зале мужчын са словамі віншавання з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь звярнулася старшыня выканкама Наваельнянскага пассавета Ірына Кунахавец. Яна пажадала прадстаўнікам моцнай па-ловы чалавецтва міру і радасці, дабрыні і шчасця.

Віншавальныя музычныя падарункі ўручылі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзейнасці. Прысутныя ў зале цёпла прымалі фальклорны гурт "Світанак", салістаў Паліну Сівову, Карыну Шэнаеву, Віку Анушкевіч. Спадабаліся забаўляльная праграма "Абы здароўе", якую правяла ўдзельніца аб'яднання "Забавушка" Кацярына Нагорная, і гумарыстычная праграма, з якой выступілі тэатр-мініяцюр "Арлекін" і драматычны калектыў "Мельпамена".



Абласны семінар-вучоба

У Парэцкім сельсавеце прайшлі выязныя практычныя заняткі кіраўнікоў справамі райвыканкамаў Гродзеншчыны. У іх удзельнічалі 30 спецыялістаў.

У Парэцкім сельсавеце ўдзельнікі абласнога семінара-вучобы знаёміліся з вопытам сумеснай работы сельвыканкама са старастамі вёсак, усімі зацікаўленымі службамі. Да ўвагі кіраўнікоў справамі былі прадстаўлены відэафільмы з каментарыямі старшыні сельвыканкама А. Ядэйкі.



Весткі правапарадку

НА КАНТРОЛІ - ПЫТАННІ ПРАВАПАРАДКУ

У выканкаме Казлоўшчынскага пасялковага савета адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Разгледжаны шэраг праблемных пытанняў: аб паводзінах грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, сямейных скандалістаў, пра абстаноўку ў сем'ях, дзе непаўналетнія прызнаны, што знаходзяцца яны ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Па разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні, распрацаваны мерапрыемствы па паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі пассавета.



Шануюць народныя традыцыі

Заўсёды цікава калядуюць у вёсцы Студзераўшчына Войневіцкага сельсавета, бо тут ёсць адзін
са старэйшых у раёне фальклорных гуртоў.

Гэты калектыў славіцца спявачкамі, дасканалым веданнем народных традыцый. Адметна, што тут існуе і дзіцячы фальклорны гурт: дзяўчынкі пераймаюць ад матуляў і бабуляў майстэрства народных спеваў, вывучаюць традыцыі і абрады.

Вось і сёлета жыхары Студзераўшчыны атрымалі шмат зычанняў ад калядоўшчыкаў. Дзіцячы фальклорны гурт "Званочкі", якім кіруе Аліна Міхайлаўна Мішчук, вадзіў па вёсцы "казу", насіў калядную зорку, і, пераапрануўшыся ў цыган, весяліў вяскоўцаў.



Весткі з сельсаветаў

УТРЫМАННЕ ДАРОГ—НА КАНТРОЛІ ВЫКАНКАМА

Пачатак гэтай зімы быў з вялікім снегам. Частыя снегапады стваралі перашкоды для руху транспарту. Аднак кіраўніцтва СВК "Вензавец", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", выканкам Вензавецкага сельсавета не пакідалі вяскоўцаў сам-насам з праблемамі: ачыстка дарог ад снегу праводзілася пастаянна. Жыхары аддаленых вёсак удзячныя кіраўнікам і калектывам названых арганізацый за тое, што дарогі ўтрымліваліся ў належным парадку, да іх маглі даехаць прадстаўнікі любой службы.



Калядны турнір па валейболу

У Наваельнянскім пассавеце адбыўся Калядны турнір па валейболу.

У ім удзельнічалі каманды ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", ААТ "Наваельнянскае міжрайагразабеспячэнне", зборная пасялковага савета.

Першае месца занялі валейбалісты Наваельнянскага КХП. Ім дастаўся пераходны кубак.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.



З павагай да старасці

3 музыкай, кветкамі, цёплымі словамі работнікі ўстановаў культуры Вензавецкага сельсавета частыя госці ў дамах састарэлых грамадзян. Віншуюць іх са святамі, асабістымі юбілеямі.

Вось і нядаўна ў сельвыканкам ад імя жыхароў Міроўшчыны звярнулася Тамара Міхайлаўна Васільчыкава.