Весткі з сельсаветаў

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Выязное пасяджэнне

У Наваельнянскім пассавеце прайшло выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку. Удзел прынялі старшыня пасялковага выканкама І.І. Кунахавец, пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Зенаў, кіраўнікі
мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, члены вулічных камітэтаў.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні прафілактыкі крадзяжоў, захавання маёмасці ўсіх формаў уласнасці.
3 інфармацыяй пра стан грамадскага парадку на тэрыторыі пассавета за 4 месяцы 2012 года выступіў А. М. Зенаў. Ён засяродзіў увагу на павелічэнні правапарушэнняў на тэрыторыі пасёлка ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 4 да 8 выпадкаў. Усе 8 — крадзяжы.



Свята вёскі Клішавічы

Свята вёскі адбылося 3-га чэрвеня. Акрамя мясцовых жыхароў, на свята прыехалі выхадцы з вёскі,
цяперашнія жыхары Наваельні, Дзятлава, Ліды, Навагрудка.

Людзі сабраліся на сядзібе Антаніны Саклевіч. Двор сядзібы, нібы казачны — на ім многа кветак, дэкаратыўных кустоў. Дзякуй Антаніне Андрэеўне за рупнасць і гасціннасць!

Свята распачала старшыня Данілавіцкага сельсавета I. Тарасевіч, якая павіншавала ўдзельнікаў, пажадала здароўя і дабра. Жыхары вёскі аддзячылі Ірыну Уладзіміраўну караваем.



Нарадзіўся хлопчык

За студзень-сакавік 2012 года Парэцкім сельсаветам выдадзена адно пасведчанне аб нараджэнні - Ігнату Бойку.

За гэты ж перыяд мінулага года былі зарэгістраваны 3 нараджэнні.

Пасведчанняў аб смерці выдадзена 7, што на 4 менш у параўнанні з гэтым жа перыядам 2011 года.



Добраўпарадкаванне

Асноўная ўвага надаецца добраўпарадкаванню тэрыторыі Парэцкага сельскага савета. Вяскоўцы арганізавана прыводзяць у парадак вясковыя могілкі і свае падворкі.

У хуткім часе будуць абгароджаны могілкі ў в. Дубраўка. Для гэтага ўжо выдзелены фінансавыя сродкі.

Дарэчы, 11 з 14 вясковых могілак, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага савета, ужо абгароджаны.



Парэцкі сельсавет: За здаровы лад жыцця.

Акрамя ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах, жыхары Парэцкага сельскага савета прымаюць удзел у гутарках і тэматычных вечарах, прысвечаных здароваму ладу жыцця, якія праводзяцца ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

У сакавіку А. Сіўко, дырэктарам Дома культуры, былі арганізаваны інфармацыйная гадзіна "Жыццё на канцы іголкі", тэматычны вечар "Жыццё без алкаголю", гутарка "Квітней жыццё, а не СНІД".



Наведалі дамы сацыяльных паслуг

Медыцынскія работнікі і работнікі пажарнай службы разам са старшынёй Парэцкага сельскага савета наведалі Дамы сацыяльных паслуг у в. Калпінскія і в. Чырвоны Бор.

Была абноўлена інфармацыя на інфармацыйных стэндах, з жыхарамі праводзіліся гутаркі.

Асаблівая ўвага была нададзена пажарнай бяспецы.



Весткі з Вензавецкага сельсавета

НА ПРЫЁМ ДА НАТАРЫУСА

9 снежня ў Вензавецкім сельскім выканаўчым камітэце вяла прыём грамадзян дзяржаўны натарыус натарыяльнай канторы. Запісаліся на прыём да натарыуса 8 чалавек. Жыхары аграгарадка ўдзячны загадчыцы натарыяльнай канторы Жанне Мікалаеўне Сёмуха за ўважлівыя і чулыя адносіны да людзей. Наведвальнікі атрымалі неабходныя кансультацыі і парады юрыста.



Казлоўшчына: весткі пассавета

БЕЗГАСПАДАРНЫЯ ДАМЫ ЗНОСЯЦЬ

Казлоўшчынскім пассаветам пастаянна вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторый. Вялікую ўвагу мясцовыя ўлады надаюць безгаспадарным хатам. Так, нядаўна была разабрана хата ў Нянадавічах, якая стаяла ля дарогі, што вядзе да мясцовага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых.

Яшчэ адну, але ўжо драўляную, хату разабралі ў вёсцы Дубароўшчына — яе рэшткі выкарыстае для ацяплення мясцовы СВК. На месцы былых пабудоваў не пакідаюць нават фундамента — зямля павінна выкарыстоўвацца ў гаспадарчых мэтах (за кошт яе, калі тэта дазваляе месцазнаходжанне, будуць пашырацца палеткі або лес).



Навіны з Меляхавіцкага сельскага савета

СВЯТЫ ВЁСАК

31 ліпеня адбылося свята вёскі Белагурна. Добры настрой прысутным дарылі Тамара Ступак і артысты Дзятлаўскага раённага Дома культуры. Ветэранаў працы са святам павіншавала Таццяна Кобзева, намеснік старшыні СВК "Белагурна" па ідэалагічнай рабоце. У час свята ладзілася выстава народных майстроў.

Вяскоўцы пабачылі вырабы з дрэва Леаніда Хаванскага, вышыўкі Галіны Клок і Ніны Чурай. Майстры атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры.



Весткі з Парэчскага сельсавета

ПЛАНАВЫЯ ВЫЕЗДЫ МЕДЫКАЎ

Згодна з графікам, зацверджаным галоўным доктарам ЦРБ, медыкі Парэцкай амбулаторыі кожны месяц выязджаюць у вёскі сельсавета. Дзякуючы такім выездам, людзі могуць прайсці медабследаванні, атрымаць назначэнні і парады медыкаў. Асаблівая ўвага надаецца жыхарам аддаленых вёсак, якім нялёгка самім дабрацца да медустановы.

БОЛЬ I ПАМЯЦЬ НАРОДА

22 чэрвеня жыхары Парэцкага сельсавета прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся ў вёсцы Вялікая Воля. У гэты ж дзень былі ўскладзены вянкі да абеліска ў вёсцы Дубраўка.