Весткі з сельсаветаў

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ АГРАГАРАДКА

Сёлета раённыя "Дажынкі" праходзілі ў аграгарадку Жукоўшчына, і тут да іх грунтоўна падрыхтаваліся. Адрамантавалі фасад сельскага Дома культуры, у актавай зале памянялі крэслы, на сцэне -- шторы. У школе капітальна адрамантавалі дах, харчблок, фасад будынка, частку будынка аддалі пад дзіцячы сад -- тут таксама капітальна адрамантаваны ўсе памяшканні. Былі адноўлены фасады мясцовай сталовай і магазінаў. Капітальнага рамонту дачакаліся сельскія ФАП і бібліятэка. У адміністрацыйным будынку, дзе змешчаны праўленне гаспадаркі і сельскі выканкам, драўляныя вокны былі заменены на пластыкавыя, зроблены тут і касметычны рамонт памяшканняў. Ля самога будынка на новую заменена тратуарная плітка.

За знешнім выглядам мясцовых населеных пунктаў пільна сочаць работнікі зялёнага будаўніцтва сельскага выканаўчага камітэта. Яны абкошваюць тэрыторыю вакол пустуючых хат, ля крыніцы і на могілках па меры неабходнасці.



Весткі з Данілавіцкага сельсовета

ХЛОПЧЫКАЎ НАРАДЗІЛАСЯ БОЛЬШ

За прайшоўшы перыяд 2013 года ў Данілавіцкім сельскім савеце нарадзіліся 13 дзяцей: пяць дзяўчынак і восем хлопчыкаў.

ЗАНЯТЫ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕМ

На пачатку 2013 года ў Данілавіцкім сельвыканкаме налічваліся 49 беспрацоўных. Цяпер іх - 10 чалавек. Многія з гэтай катэгорыі людзей заняты на добраўпарадкаванні тэрыторыі вёсак сельсавета.

АДБУДЗЕЦЦА "АГЕНЬЧЫК"

Да Дня пажылых людзей у Данілавіцкім сельсавеце плануецца правесці святочны “агеньчык". На яго збяруцца старасты вёсак, былыя работнікі сельвыканкама. Іх павіншуюць адміністрацыя сельскага Савета, работнікі культуры. У час мерапрыемства будуць адзначаны лепшыя старасты вёсак.



Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ АГРАГАРАДКА

Сёлета раённыя “Дажынкі” праходзілі ў аграгарадку Жукоўшчына, і тут да іх грунтоўна падрыхтаваліся. Адрамантавалі фасад сельскага Дома культуры, у актавай зале памянялі крэслы, на сцэне — шторы. У школе капітальна адрамантавалі дах, харчблок, фасад будынка, частку будынка аддалі пад дзіцячы сад — тут таксама капітальна адрамантаваны ўсе памяшканні.

Былі адноўлены фасады мясцовай сталовай і магазінаў. Капітальнага рамонту дачакаліся сельскія ФАП і бібліятэка. У адміністрацыйным будынку, дзе змешчаны праўленне гаспадаркі і сельскі выканкам, драўляныя вокны былі заменены на пластыкавыя, зроблены тут і касметычны рамонт памяшканняў. Ля самога будынка на новую заменена тратуарная плітка.



Навіны Данілавіцкага сельскага савета


ВАЛЕЙБОЛЬНЫ ТУРНІР

У студзені ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў традыцыйны валейбольны турнір сярод мужчынскіх і жаночых камандаў. У мужчынскім першынстве ўдзельнічалі каманды СВК "Граніт-Агра": каманды спецыялістаў, вадзіцеляў, механізатараў аддзялення "Круцілавічы", механізатараў аддзялення "Таркачы", будаўнікоў, работнікаў свінагадоўчага комплексу.

Першае месца заняла каманда спецыялістаў. У яе складзе ігралі старшыня СВК "Граніт-Агра" С. Мазур, намеснік старшыні У. Стульба, намеснік старшыні па жывёлагадоўлі І. Манцэвіч, галоўны заатэхнік Я. Дворык, аграномы А. Тарасевіч, Р. Барадзюк, механік А. Дудар. Другое месца ў валейбольным турніры заняла каманда вадзіцеляў на чале з капітанам каманды А. Гулецкім. Трэцяе месца -- за камандай механізатараў аддзялення "Круцілавічы". Капітан каманды -- Д. Анушкевіч.



Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета

З'ЯВІЛІСЯ НОВЫЯ ЖЫХАРЫ

За прайшоўшы перыяд на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага Савета нарадзіліся шасцёра дзяцей -- два хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі. Адна з іх названа прыгожым і даволі рэдкім імем -- Віталіна.

ПРАЙШОЎ СУБОТНІК

Нядаўна прайшоў суботнік, у час якога была пастаўлена новая агароджа на могілках вёскі Гезгалы. Грошы на набыццё новай агароджы збіралі жыхары вёскі і пасёлка Гезгалы, дапамог СВК "Жукоўшчына".



Весткі Наваельнянскага пассавета

МАЛЕНЬКІХ НАВАЕЛЬНЯНЦАЎ СТАЛА БОЛЬШ

Сёлета ў Наваельні нарадзіліся 24 маленькія жыхары. Гэта на 6 больш, чым за ўвесь мінулы год (а наперадзе яшчэ два месяцы!).

Самае папулярнае імя сярод дзяўчынак — Эвеліна. Таксама зарэгістраваны такія незвычайныя, але ўсё больш частыя сёння імёны, як Эліна, Зарына, Мая (праўда, не майская, а вераснёўская).

Сярод імёнаў хлопчыкаў лідыруе Максім. Таксама сёлета называлі сыночкаў Глебам, Мацвеем, Даніілам, Янам, Яраславам і Аляксандрам. Самы багаты на немаўлятак месяц май — 5 нованароджаных, чацвёра дзяцей нарадзіліся ў верасні.



ВЕСТКІ ГЕЗГАЛАЎСКАГА ПАССАВЕТА

ЛІДЫРУЮЦЬ ДЗЯЎЧЫНКІ

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Гезгалаўскім пассавеце нарадзіліся 12 дзяцей, сем з іх — дзяўчынкі. У некаторых дзяцей даволі рэдкія імёны — Мацвей, Уладзіслава, Ева, Валерыя, Лера, Руслана.

ВЯДЗЕЦЦА РЕКАНСТРУКЦЫЯ

Ідзе рэканструкцыя фасада шматкватэрнага пяціпавярховага дома ў пасёлку Гезгалы. Рэканструкцыю праводзяць будаўнікі з Гродна. Яны мяркуюць завяршыць работы на аб'екце ў канцы восені.



ЗАЛАТОЕ ВЯСЕЛЛЕ

Нядаўна сямейная пара Івана Антонавіча і Соф'і Ціханаўны Васюкевічаў з вёскі Карыца-2 адзначыла сваё залатое вяселле. Іван Антонавіч да выхаду на пенсію быў вадзіцелем у СВК "Граніт-Агра", Соф'я Ціханаўна працавала ў паляводстве. Разам яны выгадавалі траіх дзяцей.

У актавай зале сельскага Савета, дзе адбывалася ўрачыстае віншаванне залатых юбіляраў, успомнілі іх першае знаёмства, маладыя станавіліся на ручнік, абменьваліся заручальнымі пярсцёнкамі, для іх гучаў вальс і было ім, вядома ж, "Горка!".



ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ МОГІЛАК

На тэрыторыі сельскага савета знаходзяцца 20 могілак. Вялікая ўвага ў гэтым годзе надаецца іх добраўпарадкаванню. На гэтыя мэты ўжо затрачана больш за 28 мільёнаў рублёў, з якіх 13 мільёнаў - грашовыя сродкі насельніцтва.

Праведзена поўнае агароджванне металічнай сеткай могілак вёскі Клішавічы (400 метраў), на могілках вёскі Касцюкі ўстаноўлена 120 метраў плоту з сеткі, адрамантавана і пафарбавана агароджа на могілках аграгарадка Таркачы. Закуплена ўсё неабходнае для агароджвання могілак вёскі Ахонава.



Вёска адзначае сваё свята

Стала добрай традыцыяй у Вензавецкім сельскім Савеце праводзіць святы вёсак. Гэты год — не выключэнне. У жніўні работнікі Вензавецкага дома культуры праводзілі святы вёсак Лудзічы, Кашкалы, затым завіталі ў Юравічы.

Жыхары вёскі і самадзейныя артысты размясціліся на падворку Яўгена і Людмілы Мілейкаў пад высокімі цяністымі дубамі. Адкрыў свята старшыня Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта Алег Іванавіч Шымко.

Ён павіншаваў усіх са святам і пажадаў добрага настрою, здароўя і дабрабыту. На свяце ўшаноўвалі старажылаў, ветэранаў вайны і працы, паляводаў, жывёлаводаў, механізатараў, настаўнікаў і работнікаў іншых спецыяльнасцяў, якія працавалі некалі і працягваюць працаваць цяпер на карысць нашай Радзімы.