Ваша здароўе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАЧАЦЬ КУРЫЦЬ ЛЁГКА. ПАЗБАВІЦЦА СКЛАДАНА

Чаму і як курэнне з'яўляецца ў жыцці? Як пазбавіцца ад гэтай звычкі? Якое стаўленне да яе тых, хто не курыць? На гэтыя пытанні карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Мікалай Дзядовіч:
-- Упершыню я паспрабаваў курыць яшчэ ў школе. Адзін з настаўнікаў гэта заўважыў. Пасля гутаркі з ім я зразумеў, што курыць шкодна. Аднак ужо ў студэнцкія гады зноў вярнуўся да гэтай звычкі. Перад адным з экзаменаў я хваляваўся, чамусьці прыйшла думка, што трэба пакурыць. У выніку курэнне стала маёй шкоднай звычкай на больш чым дваццаць гадоў. Курыў я вельмі шмат, пакуль не з'явіўся такі характэрны для заядлых курцоў кашаль, пачаліся праблемы са здароўем. Захаваць здароўе -- гэта і стала для мяне матывацыяй кінуць курыць. А яшчэ курэнне -- гэта вельмі дарагая звычка ў матэрыяльным плане. Пазбавіцца ад яе -- значыць сэканоміць грошы.



РУХ – ГЭТА ЖЫЦЦЁ

Агульнавядома, што рух з’яўляецца асноўным стымулятарам жыццядзейнасці арганізма чалавека. Пры добрай фізічнай форме актыўна працуюць сэрца, лёгкія, крывяносныя сасуды, мышцы, а з-за недастатковай фізічнай актыўнасці ў людзей з’яўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэмаў, захворванняў нервовай сістэмы і касцёва-мышачнага апарата, аслабленне ахоўных сіл арганізма.

Фізічныя практыкаванні – гэта любая мышачная актыўнасць, якая дазваляе падтрымліваць добрую фізічную форму. Такія практыкаванні (асабліва бег) выклікаюць павелічэнне мышачнай масы і шчыльнасці касцей.



КАБ АДЧУВАЦЬ СЯБЕ Ў НОРМЕ

Калі вы адчуваеце, што вам або вашаму дзіцяці хочацца ўвесь час спаць, з’яўляецца слабасць, часта баліць галава, хутчэй за ўсё, гэта авітаміноз. Недахоп любога вітаміну ў арганізме прыводзіць да парушэння асноўных біяхімічных працэсаў.

Бледнасць і стомленасць могуць сведчыць аб недахопе вітаміну С. Папоўніць яго дапамогуць адвар шыпшыны, цытрусавыя, чорныя парэчкі. Трэшчынкі на вуснах, валасы і пазногці, якія сякуцца і слаяцца, гавораць пра дэфіцыт вітаміну А. Яго шмат у моркве, сметанковым масле, яйках. Калі дзіця стала капрызнае, дрэнна спіць ноччу – тут відавочны недахоп вітамінаў групы В. Паспрабуйце разнастаіць рацыён грэцкімі арэхамі, жытнім хлебам і рысам.



ПРАФІЛАКТЫКА – ЗАЛОГ ЗДАРОЎЯ

20 лютага праводзіцца Дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Узровень распаўсюджанасці такіх захворванняў у Беларусі даволі вялікі, узрост большасці хворых – 15-29 гадоў.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, найбольш распаўсюджаныя фактары, якія павышаюць рызыку захваральнасці на ІППШ сярод маладых людзей, наступныя: ранняе палавое жыццё, выхаванне ў ненадзейных сем’ях, ранняя алкагалізацыя, дашлюбныя палавыя сувязі.



ЗІМОВЫЯ ПРАВІЛЫ ХАРЧАВАННЯ

У халодную пару года неабходна перагледзець свой штодзённы рацыён і прытрымлівацца некаторых “зімовых” правілаў харчавання.

Неабходна павялічыць каларыйнасць і “энергаёмістасць” ежы. Зімой рабіце акцэнт на так званы “цяжкі” бялок, вельмі неабходны для імунітэту – мяса, рыбу, птушку. Таксама неабходны нашаму арганізму і малочны бялок. Кожны дзень выпівайце 1-2 шклянкі малака, кефіру, ражанкі або іншых малочных прадуктаў. Абавязкова павінна прысутнічаць у меню сезонная агародніна: белакачанная капуста, брокалі, пастарнак, тапінамбур, рэпа, буракі, морква, цыбуля, бульба; а таксама злакі, зерневыя кашы і хлеб. Арганізму неабходныя “марудныя” вугляводы, якія аддаюць сваю энергію паступова і раўнамерна.

Каб ад правільнага зімовага харчавання не набраць лішнюю вагу, лепш ужываць вугляводы ў першай палове дня, а на вячэру есці нятлустае мяса, рыбу з вялікай колькасцю зяленіва або нізкакаларыйныя кісламалочныя прадукты. І як мага больш рухацца. Чым больш вы будзеце рухацца, тым больш актыўна будзе працаваць абмен рэчываў, і ў вас будзе больш энергіі для жыццядзейнасці.



КІДАЙЦЕ КУРЫЦЬ!

Курэнне з’яўляецца прычынай развіцця многіх сур’ёзных захворванняў, у тым ліку сардэчна-сасудзістых, анкалагічных, туберкулёзу. Але гэту прычыну можна прадухіліць. Тытунёвыя кампаніі штогод трацяць шмат сродкаў, каб новыя спажыўцы тытуню станавіліся залежнымі ад тытунёвых вырабаў, а тыя, хто ўжо курыць, не кідалі гэту шкодную звычку. З дапамогай рэкламы, кінапрадукцыі тытунёвая прамысловасць адцягвае ўвагу ад рэальнасці і смяротнага ўздзеяння тытуню.



УМАЦОЎВАЕМ ІМУНІТЭТ ВОСЕННЮ

Каб умацаваць імунітэт восенню, неабходна паўнавартасна харчавацца, прычым абавязкова разнастайна і збалансавана.

Уключайце ў сваё меню хаця б двойчы на тыдзень рыбу, морапрадукты і рыбін тлушч. Гэтыя прадукты з’яўляюцца добрай крыніцай бялку, ёду і поліненасычаных тлустых кіслотаў.

Не менш важныя для арганізма і кісламалочныя прадукты, якія ўтрымліваюць жывыя мікраарганізмы. Такія прадукты падтрымліваюць нармальную мікрафлору кішэчніка і стымулююць імунную сістэму.

Умацаваць імунітэт дапамогуць і прадукты, багатыя на клятчатку: жытні хлеб, хлеб з вотруб’ем, насенне гарбуза і сланечніка, арэхі. Карысна ўжываць збобожжавыя (грэчку, аўсянку, пшаніцу), а таксама яйкі, асабліва перапяліныя.



ПРАВІЛЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

Здаровы лад жыцця – гэта такі лад жыцця чалавека, мэтай якога з’яўляецца прафілактыка захворванняў і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя.

Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця

* Харчаванне. Ешце больш агародніны, садавіны, прадуктаў з утрыманнем клятчаткі.



ПРАСТУДА: ПРАФІЛАКТЫКА І ЛЯЧЭННЕ

Прафілактыка вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі (ВРВІ) складаецца з агульнага аздараўлення, умацавання арганізма і стымуляцыі імунітэту шляхам загартоўвання, заняткаў фізкультурай на свежым паветры, лыжамі, катаннем на каньках, плаваннем, ужываннем паўнавартаснай, багатай на вітаміны ежы.
У разгар інфекцыі рэкамендуецца абмежаваць наведванне масавых мерапрыемстваў, пазбягаць занадта цеснага кантакту з хворымі, як мага часцей мыць рукі.

Выходзячы з дому, змазвайце нос знутры аксілінавай маззю ці маззю з віферонам, спецыяльнымі супрацьпрастуднымі бальзамамі. Пакрытая “змазкай”, слізістая абалонка носа становіцца амаль неўспрымальная да вірусаў, яны гінуць, не паспеўшы прайсці далей па дыхальных шляхах.



ПРОЙДЗЕ АНАНІМНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ

У Дзятлаўскім раёне пад наглядам псіхіятра знаходзяцца каля тысячы людзей, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў. Па псіхіятрычную дапамогу ўпершыню штогод звяртаюцца 180 чалавек.

Такі стан душы, як прыгнечаны настрой, празмерны сум, адчай, парушэнні сну і апетыту, зніжэнне энергетычнага патэнцыялу і працаздольнасці, сведчаць аб наяўнасці дэпрэсіі. Яна з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі суіцыду. Аб псіхічных расстройствах сведчаць і злоўжыванне алкаголем, ужыванне псіхатропных рэчываў.