Вандроўкі



Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - добрая традыцыя ў нашай краіне. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве няспынны вытворчы працэс, многія жадаючыя адправіцца ў вандроўку заступілі на змену.

Тыя ж„ каму пашанцавала правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута — вёскі Кашкалы.



Гасцінна сустракаў Ваўкавыск

Хіба гэта не цікавы занятак — вандроўкі, асабліва калі выправляется ў дарогу з цікавымі табе людзьмі і аднадумцамі. Так атрымалася і 8 лютага.



Па святых мясцінах: Лаўрышаўскі манастыр

3 ініцыятывы прэзідыума раённага жансавета і яго старшыні Г. Чура актывісткі жаночага руху Дзятлаўшчыны ажыццявілі чарговую паездку па адметных мясцінах Беларусі. Да Полацка, Брэста, Нясвіжа, Міра, Жыровічаў дабавіўся Лаўрышаўскі манастыр. Папаўняючы веды пра родны край, жанчыны даведаліся цікавую, адметную гісторыю гэтага святога месца, якое знаходзіцца паблізу вёскі Гнесічы на Навагрудчыне.

МАНАСТЫР СВЯТОГА ЕЛІСЕЯ

Упершыню Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр узгадваецца ў 1225 годзе. Але, хутчэй за ўсё, пабудаваны ён быў значна раней. Зразумела, што, каб узвесці мураваную пабудову тым часам, спатрэбілася шмат сілаў і гадоў.



Інваліды пабачылі Сынкавічы і Жыровічы

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіерэй Мікалай Пінчук разам з прадстаўнікамі Дзятлаўскага таварыства інвалідаў наведаў храм-крэпасць Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы на Зэльвеншчыне і Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

У Сынкавічах паломнікі даведаліся пра дзівосную гісторыю храма, пра цуды, якія адбываюцца па малітвах вернікаў ля іконы Божай Маці "Усецарыца". Інваліды мелі магчымасць памаліцца ля вялікіх святыняў.

Затым удзельнікі паездкі накіраваліся ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Айцец Мікалай расказаў пра Жыровіцкую ікону Божай Маці, храмы і святыні Жыровіцкага манастыра.



Наведали святыя мясціны Брэстчыны

Педагогі і выхаванцы Дзятлаўскай нядзельнай школы разам з Благачынным цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіерэем Мікалаем Пінчуком наведалі храмы і святыні Брэстчыны. Паломніцтва пачалося ля помніка прападобнамучаніку Афанасію Брэсцкаму - святому апекуну брэсцкай зямлі.

Пасля адмовы здрадзіць Праваслаўю 5 верасня 1648 года ігумен Афанасій быў жорстка пакараны: яго закапалі жывым у зямлю. Цела было знойдзена ў маі 1649 года і пахавана ў манастыры. Шанаванне яго як святога пачалося адразу пасля смерці. Мошчы святога Афанасія цяпер захоўваюцца ў кафедральным саборы горада Брэста. Паломнікі пабылі ў кафедральным Свята-Сімяонаўскім саборы, дзе пакланіліся святым мошчам прападобнамучаніка.