Ваенны камісарыят



Вясновы прызыў дзятлаўчан

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 4 мая ў Дзятлаве каля помніка Я. Фогелю і П. Пятрову ў гарадскім парку.



Дзятлаўчан праводзілі ў армію

Провады ў армію - асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на працяглы перыяд апынуцца ў далечыні ад роднага дома.



ЗАНЯТКІ АДБЫЛІСЯ Ў ДВАРЦЫ

Інструктарска-метадычныя заняткі былі праведзены на базе Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта са старшынямі сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў і службовымі асобамі, якія адказваюць за вядзенне воінскага ўліку ў сельскіх саветах.

Такія заняткі праводзяцца штогод на базе розных сельсаветаў з навучальнай мэтай. Кіраўніцтва ваеннага камісарыята імкнецца падрыхтаваць грамадзян, якія ў ваенны перыяд будуць аказваць дапамогу сельскаму выканаўчаму камітэту пры правядзенні вайсковых мерапрыемстваў. Трэба ў даступнай форме службовым асобам данесці інфармацыю пра парадак дзеянняў пры аб'яўленні мабілізацыі.

Для таго, каб навучанне было дзейсным і зразумелым, праводзяцца практычныя паказы, разгортваюцца пункты збору і адпраўкі сельскага выканаўчага камітэта, умоўна даводзяцца вучэбныя заданні і практычна паказваюцца дзеянні адміністрацыі пункта пры аб'яўленні мабілізацыі.