Віншаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Букет віншаванняў ад мужчын

Па даўняй традыцыі ў СВК "Вензавец" праводзіцца "агеньчык"-шанаванне для жанчын гаспадаркі. Не стаў выключэннем і гэты сакавік. Віншаванні ў гонар дарагіх жанчын выказвалі мужчыны сельгаскааператыву.

Першым свае віншаванні выказаў старшыня СВК "Вензавец" Мікалай Анатольевіч Бубноўскі. Да яго цёплых словаў далучыліся намеснікі старшыні СВК Ігар Баляслававіч Крывулька і Віктар Іванавіч Грыцук, спецыялісты гаспадаркі і механізатары Анатоль Афанасьевіч Сіняк, Аляксандр Мікалаевіч Баканаў і іншыя.

Мілым дамам мужчыны дасылалі не толькі свае віншаванні, але і прысвячалі серэнады. Музычныя "паштоўкі" даслалі Аляксандр Ківуля, Часлаў Свіб, а ім дапамагалі Аляксандра Маленчык, Кацярына Свіб, Настасся Лякасава.



4 сакавіка адзначаецца Дзень міліцыі

Шчыра і сардэчна віншуем усіх супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам — Днём міліцыі. Пабудова беларускага грамадства немагчыма без забеспячэння аховы правоў, свабоды, законных інтарэсаў нашых людзей і дзяржавы. I гэтую ўскладзеную на яе ганаровую і адказную задачу дастойна ажыццяўляе беларуская міліцыя. Ад надзейнай, зладжанай, эфектыўнай работы раённай міліцыі залежаць наш спакой і дабрабыт, упэўненасць у абароне ад злачынных пасягальніцтваў.

Работнікі раённага аддзела ўнутраных спраў заўжды адказна і ўзорна выконвалі і выконваюць свой службовы і грамадзянскі абавязак, робячы ўсё неабходнае для таго, каб грамадзяне раёна маглі спакойна працаваць і адпачываць. Яны надзейна ахоўваюць дзяржаўную і асабістую маёмасць людзей.



Віншавальны букет для мужчын

3 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны.

Прыйшоўшыя на праграму мелі магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад святочнага канцэрта, але і паўдзельнічаць у латарэі, якая праводзілася перад пачаткам мерапрыемства ў фае раённага Дома культуры.

А ў глядзельнай зале гасцей урачыстасці павіталі вядучыя канцэрта А. Добыш і С. Малышчык. Права павіншаваць усіх мужчын, былых і будучых абаронцаў Айчыны, ветэранаў Узброеных Сіл было прадастаўлена ваеннаму камісару Дзятлаўскага ваеннага камісарыята В. Абухаву.