У райвыканкаме

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ - 2014

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2013 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

  • Бургун Святланы Іванаўны – галоўнага бухгалтара СВК “Жукоўшчына”;
  • Вайціховіч Галіны Паўлаўны – загадчыцы малочнатаварнай фермы “Круцілавічы” СВК “Граніт-Агра”;
  • Даргевіча Віктара Леанідавіча – трактарыста-машыніста СВК “Русь-Агра”;
  • Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча – дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • Загдай Наталлі Віктараўны – прадаўца шостага разраду магазіна “Дом гандлю” г. Дзятлава Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;


ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ І ПРАФІЛАКТЫКІ ВЫТВОРЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ

З 7 арганізацый раёна прадаставілі заяўкі і неабходныя дакументы для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2013 год.

Найбольш эфектыўна ў дадзеным накірунку працуюць ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ВУ “Дзятлаварайгаз”, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. У 2013 годзе ў названых арганізацыях не дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Наладжаны сістэматычны кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы, штомесяц праводзяцца Дні аховы працы, абавязковыя медыцынскія агляды, своечасова і ў адпаведнасці з нормамі выдаецца спецвопратка.



ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА ЗА 2013 ГОД

Разгледзеўшы матэрыялы, якія былі прадастаўлены для падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прызнаў:

  • пераможцам спаборніцтва сярод пасялковых сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
  • пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў – працоўны калектыў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Дварэц-Агра”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод школ раёна – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Наваельнянская сярэдняя школа”;


ВЫНІКІ СПАБОРНІЦТВА

Падведзены вынікі спаборніцтва сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі, павелічэнні эфектыўнасці і якасці ў зімова-стойлавы перыяд 2012-2013 года.

Прысуджана першае месца – СВК “Граніт-Агра” (старшыня С. Мазур, намеснік старшыні па жывёлагадоўлі І Манцэвіч, галоўны ветурач Т. Анушкевіч);
другое месца – СВК “Вензавец” (старшыня У. Быстрыцкі, насмеснік старшыні па жывёлагадоўлі П. Пышынскі, галоўны ветэрынарны доктар С. Ананка);
трэцяе месца – СВК “Войневічы” (старшыня В. Маліка, галоўны заатэхнік К. Саўко, галоўны ветэрынарны доктар Б. Кулеш).



ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ

На падставе рашэння Дзятлаўскага райвыканкама ад 14 лютага 2005 года №89 “Аб правядзенні штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму" і пратаколаў пасяджэння раённай камісіі па ахове працы ад 5 сакавіка 2013 года раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

1. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю да 100 чалавек калектыў ААТ “Наваельнянская міжрайсельгасхімія” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 10 базавых велічыняў.

2. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю ад 101 да 300 чалавек калектыў КУПМС “Дзятлаўскае ПМС” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 15 базавых велічыняў.

3. Прызнаць пераможцам сярод суб’ектаў гаспадарання раёна з колькасцю звыш 300 чалавек калектыў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” з выдачай сертыфіката “Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы” і ўручэннем грашовай прэміі ў памеры 15 базавых велічыняў.



ВЫНІКІ АГЛЯДУ СУПРАЦЬПАЖАРНАГА СТАНУ

З мэтай шырокага прыцягнення насельніцтва да правядзення пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў, прывядзення ў пажарна-бяспечны стан жылых дамоў, навучання насельніцтва правілам пажарнай бяспекі, прадухілення пажараў і гібелі на іх людзей, у раёне праведзены агляд супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах.

Лепшых вынікаў дабіліся аглядавыя камісіі Рудаяварскага сельвыканкама, Казлоўшчынскага і Наваельнянскага пасялковых выканаўчых камітэтаў. Рашэннем раённай камісіі пераможцам прызнана аглядавая камісія Казлоўшчынскага пасялковага выканаўчага камітэта.



СТАЎКА НА ПАВЫШЭННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ РАБОТЫ

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе і задачы на 2013 год былі разгледжаны і абмеркаваны на сумесным пасяджэнні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

Была адзначана станоўчая работа па выкананні большасці паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год суб’ектамі гаспадарання.

У аграрным сектары раёна дасягнуты пэўныя вынікі, забяспечана станоўчая дынаміка развіцця па асноўных накірунках сельскагаспадарчай вытворчасці. Тэмп росту валавога прадукта склаў 108,8% пры прагнозным паказчыку 108.6%.



РАБОТА ПРЫЗНАНА НЕДАСТАТКОВАЙ

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі заслуханы і абмеркаваны прадстаўленні пракуратуры Гродзенскай воблаеці "Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, прычынаў і ўмоваў, якія садзейнічаюць іх проціпраўным паводзінам", пракуратуры Дзятлаўскага раёна "Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў сферы прафілактыкі злачыннасці і правапарушэнняў, прадухілення супрацьпраўных паводзінаў грамадзян у быце, а таксама прычынаў і ўмоваў, якія ім садзейнічаюць".

Было адзначана, што ў дадзеным накірун-ку структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, пассельвыканкамамі, суб'ектамі прафілактыкі праводзіцца пэўная работа па стабілізацыі і паляпшэнні крымінагеннага становішча ў раёне, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, прадухіленні супрацьпраўных паводзінаў грамадзян.



Пераможцы спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці

Сярод пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў - працоўны калектыў Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў - працоўны калектыў ААТ "Боркаўскі крухмальны завод".

Сярод агульнаадукацыйных школ раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Дзятлава".

Сярод дашкольных установаў раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Дварэцкі яслі-сад".

Сярод пазашкольных установаў і вучэбна-вытворчых камбінатаў раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава".



Лепшыя арганізацыі па ахове працы

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2011 год. Усяго прынялі ўдзел 34 арганізацыі раёна.

Пераможцам сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю да 100 чалавек признаны калектыў філіяла "Аўтамабільны парк №16 г. Дзятлава" ААТ "Гроднааблаўтатранс". Сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю ад 101 да 300 чалавек - калектыў СВК "Вензавец".

Адзначана станоўчая работа па стварэнні ўмоваў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, прафілактыцы працоўнага траўматызму, прафесійнай захваральнасці ў СВК "Жукоўшчына", ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", СВК "Граніт-Агра", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ізакам", камунальным унітарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас".