У камітэце дзяржкантролю

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РАБОТА ПА РЭКАНСТРУКЦЫІ МАЛОЧНАТАВАРНЫХ ФЕРМАЎ ПРЫЗНАНА НЕДАСТАТКОВАЮ

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі маніторынгу выканання ў Гродзенскай вобласці даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб завяршэнні рэканструкцыі малочнатаварных фермаў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці запланавана рэканструяваць і мадэрнізаваць, тэхнічна пераабсталяваць і капітальна адрамантаваць 108 малочнатаварных фермаў. У тым ліку ў Ваўкавыскім раёне – 8, у Воранаўскім – 11, у Гродзенскім – 6, уДзятлаўскім – 7, у Зэльвенскім – 8, у Іўеўскім – 5, у Карэліцкім – 9, у Лідскім – 6, у Мастоўскім – 4, у Навагрудскім – 9, у Астравецкім – 6, у Ашмянскім – 6, у Свіслацкім – 3, у Слонімскім – 7, у Смаргонскім – 7, у Шчучынскім – 6 фермаў.



АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРАК АБ’ЕКТАЎ АЎТАСЭРВІСУ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з УДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ў жніўні-верасні бягучага года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў адносінах суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі аўтасэрвісу на тэрыторыі вобласці.

Абследавана больш за 20 станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.

Праведзеныя мерапрыемствы паказалі, што калі з боку дзяржавы прымаюцца меры і рэалізуюцца мерапрыемствы па ўдасканаленні сістэмы і забеспячэнні празрыстасці паслугаў па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, то з боку ўладальнікаў істотных крокаў насустрач не назіраецца.