Творчасць



Калі гучаць гітарныя акорды

Уладзіслаў Ракуць — малады спявак, які нядаўна з'явіўся на раённай сцэне Дзятлаўшчыны. У наш край ён прыехаў з суседняга Слонімскага раёна. Як тлумачыць сам Уладзіслаў, такім чынам пасля армейскай службы вырашыў пачаць новы этап свайго самастойнага жыцця.

Уладзіслаў нарадзіўся ў творчай сям'і, члены якой з песняй на "ты". Дзядзька Уладзіслава — Пётр Ракуць — з'яўляецца салістам Гродзенскай абласной філармоніі. Спяваць так, як дзядзька, з'яўляецца марай Уладзіслава. Яго тата — таксама творчы чалавек. У сем гадоў ён самастойна асвоіў гітару, неаднаразова выступаў на розных святах.



МАША РАСПУЦІНА І НЕ ТОЛЬКІ

Па выніках конкурсу "Краса Дзятлаўшчыны-2014 " Кацярына Заянчкоўская атрымала тытул "Міс індывідуальнасць". Гледачоў дзяўчына ўразіла сваім творчым нумарам: яна выступіла як парадыстка вядомых расійскіх зорак. Гэтыя нумары Кацярына показала і на нядаўнім моладзевым вулічным капусніку "Тваё лета".

Сустрэўшыся з Кацярынай, карэспандэнтка газеты "Перамога" папрасіла яе адказацъ на пытанні, якія датычацца захаплення і не толъкі.
- На пачатку раскажыце крыху пра сябе, адкуль вы родам?
— Я нарадзілася на дзятлаўскай зямлі, у вёсцы Пацаўшчына, у шматдзетнай сям'і, у якой — васьмёра дзяцей: чатыры браты і чатыры сястры. Я — самая малодшая. Вучылася я ў сярэдняй школе №2, цяперашняй гімназіі. Пасля заканчэння паступіла ў Гродзенскі педадапчны каледж. Цяпер працую выхавальніцай у дзіцячым садзе №1 горада Дзятлава.



"СТАРЫХ МУРОЎ АДРАДЖЭННЕ"

Над такой назвай у Лідзе прайшоў чацвёрты абласны пленэр дзіцячай творчасці Імя Фердинанда Рушчыца — беларускага і польскага жывапісца, графіка, тзатральнага дэкаратара.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Лідская дзіцячая школа мастацтваў. Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў на пленэры прадставілі Мікіта Жынко, Роберт Асіпук, Анастасія Дарашкевіч, Валерыя Стасюк, Ангеліна Грэцкая.

Пленэр праходзіў на працягу двух дзён. Першы дзень дзеці малявалі ў ваколіцах вёскі Дворышча. Тут знаходзіцца конная школа. Удзельнікі пленэра наведалі яе, мелі магчымасць пакатацца на конях. Адметнасцю Дворышча з'яўляецца і стары млын, які цяпер рэстаўрыруюць. Што маляваць — юныя мастакі выбіралі самі. 3 работай ім неабходна было справіцца за чатыры гадзіны.



ВЫСТАВА ЎМЕЛЫХ СЫРАРОБАЎ

Да Дня сям'і на Дзятлаўскім сырзаводзе ладзілі выставу "Майстрыха і рукадзельніца", а таксама ўшанавалі шматдзетных маці.



"СОНЦА, МАМА I КВЕТКІ"

Кветкі. Іх чароўнасць і непаўторнасць усхвалены ў песнях і вершах, а мова кветак пакладзена ў аснову фларыстычнага дызайну. Кампазіцыі, букеты, карзіны з цюльпанамі, ружамі, гіяцынтамі — нават калі яны і дэкаратыўныя — гэта заўжды прыгожа, арыгінальна, вабіць вока.

Пераканаліся ў гэтым і гледачы раённага этапу абласнога фларыстычнага конкурсу “Сонца, мама і кветкі”, які днямі прайшоў у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Гэтае мерапрыемства на Дзятлаўшчыне ладзіцца ўжо некалькіх гадоў. У гісторыка-краязнаўчым музеі яно праводзілася ўпершыню. А вось патраніруе конкурс Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. Тыя, хто хаця б толькі адзін раз наведаў гэтую ўстанову дадатковай адукацыі, маглі ўпэўніцца ў майстэрстве педагогаў і навучэнцаў ствараць прыгожыя кампазіцыі з кветак, іншага прыроднага матэрыялу.



Ля Нёмана

Сонца стаяла ўжо даволі высока, яно высушыла расу, якая з раніцы яшчэ буйнымі перлінкамі вісела на гнуткай траве. Цяпер сенажаць выглядала інакш: знікла сіняватая смуга туману, трава выпрасталася і стромка цягнулася да неба, у сонечных промнях купаліся мільёны рознакаляровых кветак. Па вузкай сцяжынцы Марыя накіравалася да берага ракі. Нарэшце паставіла на зямлю вядро з пахкімі суніцамі, якое непрыемна адцягвала руку, разбулася і апусціла ў прахалодную ваду стомленыя старэчыя ногі. Рака зіхацела мільёнамі сонечных зайчыкаў, сляпіла вочы, казытала ногі і несла прэч боль і стому.

— Якая я стала нямоглая! — падумала Марыя. — Дзе мая маладосць? Калісьці яшчэ да ўзыходу сонца бегла па суніцы, збірала паўнюткае вядро, не адчувала цяжару, ішла з ім вось сюды, на бераг Немана, каб пакупацца, пагрэцца на цёплым пясочку і бегчы дамоў, будзіць і карміць сям'ю, выпраўляцца на працу. Тады ногі і рукі не ведалі стомы, а на душы было светла і радасна ад сонечнага ранку, ад прысутнасці блізкіх людзей...



Байкі старога Антонія

Эх-хе-хе... Даражэнькія мае, як жа хутка бяжыць час. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна быў малады і вабны, заляцаўся да дзяўчат. А цяпер яны завуць мяне не інакш, як дзядуля. Ране так па-заліхвацку станцаваць польку, а цяпер нават цяжка ісці. Адна радасць засталася ў жыцці: пакурыць вось гэтую люльку. Атрымаў я яе ў спадчыну ад дзеда Антонія, няхай і на тым свеце яму добра жывецца. У яго гонар назвалі і мяне. Добры быў чалавек, мой дзед Антоній, любілі і паважалі яго ў вёсцы. Умеў працаваць, быў майстрам на ўсе рукі. Бывала, нават з навакольных вёсак прыходзілі да яго з просьбай зрабіць гліняны посуд, выразаць з дрэва цацкі, розныя свісцёлкі для дзяцей.