Турысцкае лета

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“ЗДАРОВЫ Я - 3ДАРОВАЯ КРАІНА!”

3 17 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі прайшоў абласны моладзевы турзлёт "Здаровы я - здаровая краіна!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у турзлёце прынялі 19 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Дзятлаўшчына ўпершыню прымала ўдзельнікаў падобнага мерапрыемства. На гасціннай дзятлаўскай зямлі моладзь вобласці павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык. Апроч яго, з прывітальным словам да ўдзельнікаў турзлёту звярнуліся першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандр Міхайлавіч Коўш, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, Васіль Кандрацьевіч Міхно, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Браніславаўна Сцепаненка, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер'евіч Мацюкевіч. Яны падкрэслілі важнасць падобных мерапрыемстваў, якія скіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод моладзі рэспублікі. Менавіта ёй будаваць заўтрашні дзень нашай краіны.



Абласны турзлёт моладзі

Напрыканцы ліпеня ў Мастоўскім раёне адбыўся абласны маладзёжны турыстычны злёт. Дзятлаўскі раён на ім прадстаўляла каманда СВК "Граніт-Агра", пераможца раённага турзлёту.

Арганізатары турысцкага мерапрыемства прапанавалі яго ўдзельнікам насычаную праграму даволі сур'ёзнага турысцкага ўзроўню. "Гранітаўцам" давялося прыкласці вялікія намаганні, каб выс-тупіць годна.

Страчанае ў спартыўных дысцыплінах яны пастараліся кампенсаваць у арганізацыйна-творчых конкурсах. Занялі пятае месца ў конкурсе турысцкага быту, пятае месца — у конкурсе патрыятычнай песні, шостае месца — у конкурсе насценных газет, пятае месца — у спаборніцтвах па распілоўцы бервяна. У канчатковым выніку фінішавалі ў групе каманд, якія занялі 10-15 месцы. I гэта для каманды-дэбютанта абласнога турзлёту зусім няблага.