Цікавы субяседнік



У вёскі едзе бібліобус

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — "бібліятэка на колах". У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.



ЧАМУ НЕЛЬГА ШУКАЦЬ КЛАДЫ?

На гэтае і іншыя пытанні адказвае вядомы археолаг Пётр Русаў.

АРХЕОЛАГ З ДЗЯЦІНСТВА

-- Пётр Аляксандравіч, як даўно вы займаецеся археалогіяй?
-- З 1978 года. А першыя археалагічныя раскопкі былі зроблены яшчэ ў дзяцінстве, калі мне было пяць ці шэсць гадоў. У нашым даваенным доме старэйшы за нас хлопец, сусед па іншым пад'едзе, выпадкова выкапаў на тэрыторыі двара кававы набор. Мы, хлапчукі, вырашылі таксама "пакапаць". Чамусьці мяне прыцягнула адно месца, на якое я звярнуў увагу сяброў. Пачалі капаць, дарэчы, рукамі, і неўзабаве знайшлі залаты гадзіннік.
Увогуле, з дзяцінства я марыў займацца гісторыяй. Таксама добра ведаў хімію, біялогію, фізіку, але выбраў менавіта гісторыю.



"Роднае" Ірыны Касянковай

Паэзія — асаблівы свет. У чым яго адметнасць? Як адлюстроўваецца ў ім жыццё, яго праблемы? Што з'яўляецца крыніцай паэтычнага натхнення? Гэтыя пытанні сталі тэмай размовы карэспандэнткі газеты з Ірынай Касянковай — жыхаркай Наваельні, педагогам пачатковых класаў, паэткай.

Умногіх вашых вершах, Ірына Анатольеўна, знаходзіць адлюстраванне тэма Радзімы. Раскажыце пра яе, свае карані.
— Мой тата — беларус, мама — украінка. У свой час, калі гэта было модна, яны ездзілі на цаліну, там і пазнаёміліся. Затым вярнуліся на радзіму таты — у вёску Сямёнавічы. На жаль, цяпер гэта ўжо выміраючая веска. Мне вельмі цяжка гэта бачыць, разумець, што хутка ад яе застанецца толькі назва. Гэта характэрна і для многіх вёсак Расіі, адкуль родам мой муж Герман Анатольевіч.



Шлях да храма ў кожнага свой

Гэтая тэма стала тэмай размовы карэспандэнткі газеты з Сяргеем Ерахаўцом — прадстаўніком аб'яднання праваслаўных міліцыянераў, якое дзейнічае пры сацыяльным аддзеле храма "Всех скорбящих радость" горада Мінска, панамаром гэтага храма, студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі.

АБ СЭНСЕ ЖЫЦЦЯ I ШЛЯХУ ДА БОГА

— Сяргей, калі казаць шчыра, назва "праваслаўныя міліцыянеры" многіх здзіўляе, выклікае недавер...
— Пагаджуся. Давялося сутыкацца з гэтым. У чымсьці мы ідзем супраць нейкага ражна — грамадскага ўяўлення, меркавання аб міліцыянерах. Аднак людзі гэтай прафесіі — самыя першыя, хто змагаецца са злым, негатыўным у грамадстве. I таму, лічу, што яны павінны быць праваслаўнымі. Бацюшка, міліцыянер, доктар. На мой погляд, тэта тры прафесіі, людзі якіх павінны быць веруючымі.



Алег Смірноў: "Жанчына павінна быць дагледжанай"

Для паняцця прыгажосці не існуе адзінага тлумачэння. Камусьці падабаюцца бландзінкі, камусьці — шатэнкі, у кожнага свой эталон прыгажосці. А на погляд дырэктара навучальнага цэнтра падрыхтоўкі касметолагаў, які знаходзіцца ў Мінску, Алега Паўлавіча Смірнова, для паняцця прыгажосці і зусім не існуе вузкіх рамак. Важна толькі адно: не кожная жанчына можа быць прыгажуняй, але быць касметычна дагледжанай яна проста абавязана.

— Усё большую ролю ў чалавечых узаемаадносінах адыгрывае менавіта знешнасць, гэта — своеасаблівая візітная картка чалавека, — адзначае Алег Паўлавіч. — Знешнасць схільна да завядання з-за экалогіі, няправільнага харчавання, хваробаў. I на першых этапах з гэтым працэсам можна змагацца з дапамогай касметычных працэдур, выкарыстаннем прафесійнай касметыкі.