Транспарт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗДАРЭННЕ ЛЯ НАВАЕЛЬНІ

25 студзеня за 6 кіламетраў ад Наваельні адбылося здарэнне. Сышлі з рэек 27 вагонаў цягніка, які рухаўся з Літвы ў Салігорск. Рух цягнікоў, які быў паралізаваны на ўчастку Ліда–Баранавічы, аднавілі на наступны дзень, і цягнікі пайшлі па раскладзе.

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, у мінулую суботу каля 8 гадзінаў раніцы за 6 кіламетраў ад гарпасёлка Наваельня сышоў з рэек цягнік ААТ “Беларуськалій”, які з 59-ю пустымі вагонамі рухаўся ў Салігорск. У выніку аварыі перакуліліся 3 вагоны, 27 сышлі з рэек, пацярпелых няма. Было пашкоджана чыгуначнае палатно, з-за чаго перапыніўся рух цягнікоў на ўчастку Ліда–Баранавічы.

На час ліквідацыі наступстваў здарэння быў арганізаваны рух 4-х аўтобусаў паміж станцыямі “Наваельня” і “Нёман”.



3 Казлоўшчыны - у Гродна

3 06.11.2009 жыхары гарпасёлка Казлоўшчына будуць мець магчымасць напрамую дабірацца да Гродна, паколькі ўнесены змены ў рух аўтобуса Дзятлава-Гродна (праз Руду Яварскую, Масты).

Так, па нядзелях гэты аўтобус будзе заходзіць у Казлоўшчыну і адтуль у 16.12 адпраўляцца на Гродна. Прыбыццё ў абласны цэнтр — у 19 гадзін.