Традыцыі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Радасць Нараджэння Хрыстовага - пажылым людзям

7 снежня настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч з выхаванцамі нядзельнай школы наведалі насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.



ВЯСКОВАЯ ХАТА: ЯЕ HAPOДHЫ ІНТЭР'ЕР

Па роду дзейнасці часта даводзіцца бываць у вёсках раёна. Сустракаюць яны працяглымі вуліцамі, абапал якіх стаяць хаты. Вокнамі, нібыта вачамі, яны "ўглядаюцца” ў вясковае жыццё. А яно ў цяперашніх сельскіх населенных пунктах няспешнае, нават паступова сыходзіць з іх. Аб чым сведчаць пусты я хаты з забітымі вокнамі, што некалі руплівы гаспадар абрамляў прыгожымі разнымі налічнікамі або аканіцамі, да вырабу якіх майстар падыходзіў творча і з фантазіяй. Аб тым, што вясковая хата жылая, нагадвае дымок, які няроўнай стужкай віецца над комінам.

Назіраючы за стужкай дыму, міжволі ўзгадваеш, што нездарма сімвалам жыцця, яго крыніцай ва ўяўленнях беларусаў, іншых славянскіх народаў, ды і не толькі іх, была печ. Будуючы хату, печы адводзілі пачэснае месца. Яна і крыніца цяпла, і карміцелька, і нават у лекавых мэтах выкарыстоўвалі яе нашы продкі. Няма нічога лепшага, як, прастудзіўшыся, паляжаць на печы. Глядзіш, і хваробу як рукой зніме.



КРЫЖ-АБАРОНЦА

Здаўна склалася традыцыя ставіць манументальныя крыжы па-за храмам на зямлі. Яны вырабляюцца з каменя ці дрэва і маюць вышыню да некалькіх метраў. Такія крыжы заклікаюць да малітвы і глыбокай пашаны Богу, таму і называюцца паклоннымі. На Дзятлаўшчыне традыцыя усталёуваць паклонныя крыжы жыве і сёння.

КРЫЖ ПРЫ ДАРОЗЕ

Сям'я Цімафейчыкаў - адзіная праваслаўная ў вёсцы Колкі. Хоць у невялікім драўляным доме гаспадыня Любоў Валянцінаўна жыве адна, але дзеці і ўнукі бываюць тут часта, ды не гасцямі, а памочнікамі. Нядаўна іх сіламі і зберажэннямі ў Колках быў узведзены металічны наклонны крыж, які асвяціў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, ён падзякаваў сям'і за богаўгодную справу. Любы, хто едзе або ідзе з Казлоўшчыны ў напрамку Раклевічаў, можа спыніцца ў Колках, памаліцца і папрасіць вышэйшага заступніцтва і дапамогі ў справах.



ЗАХАВАЕМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ

Пры Погірскім сельскім клубе-музеі працуе дзіцячы клуб выхаднога дня "З бабулінай сявенькі". Клуб наведваюць школьнікі, якія цікавяцца мясцовымі традыцыямі, абрадамі, святамі. Дзеці збіраюць легенды, казкі, паданні, песні. Гэтую фальклорную спадчыну прадстаўнікам маладога пакалення перадаюць старажылы мясцовасці. Таксама з задавальненнем дзеці прымаюць ўдзел у абрадах, якія праводзяцца ў сваёй мясцовасці. Гэта і абрады да Юр'я, Вялікадня, Дажынак.

Пасяджэнне дзіцячага клуба праходзіць у апошнюю нядзелю кожнага месяца. Цяпер удзельнікі клуба рыхтуюцца да правядзення абрада Вялікадня. Напрыканцы мая плануем правесці мерапрыемства "У гасцях у цёткі Ганны".