Святочная нагода

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УРАЧЫСТАСЦЬ ДА ДНЯ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

17 лістапада 2012 года ў раённым Доме культуры адбудзецца ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Пачатак у 11 гадзін.

Аддзел ідэалагічнай работы



Ушанаваны падатковыя работнікі

8 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначылі падатковыя работнікі. Напярэдадні ў падатковай інспекцыі адбыўся сход калектыву. На ім старшыня райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык уручыў узнагароды.

Ганаровай граматай райвыканкама адзначана шматгадовая, старанная праца намесніка начальніка падатковай інспекцыі Івана Баляслававіча Гірыка. Ён працуе ў падатковай інспекцыі з першых дзён утварэння — больш за 22 гады. Увесь гэты час узначальвае адзін з самых складаных участкаў работы — падаткаабкладанне фізічных асобаў.