Страхаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НАМ ВЫ МОЖАЦЕ ДАВЕРЫЦЬ САМАЕ ДАРАГОЕ

На пытанні адказвае А. Абрамчык, дырэктар філіяла СТАА “Белкаапстрах” у горадзе Гродне.

Пытанне: Анатоль Антонавіч, што сабой уяўляе ваша страхавая кампанія?
Адказ: страхавое таварыства “Белкаапстрах” – беларускі страхоўшчык з універсальным партфелем страхавых паслугаў. Правы і інтарэсы страхавальнікаў надзейна абаронены і забяспечаны наяўнасцю статутнага фонду, страхавых рэзерваў і сістэмай перастрахавання.
Страхавое таварыства зарэгістравана і дзейнічае з 1992 года, мае ліцэнзію на ажыццяўленне больш чым 30 відаў страхавання, уключаючы абавязковыя віды страхавання. Наша арганізацыя з’яўляецца адной з лідыруючых кампаній на страхавым рынку. Заснавальнікам нашай кампаніі з’яўляецца Рэспубліка Беларусь у асобе Дзяржкамітэта па маёмасці. Прасцей кажучы, наша арганізацыя -- дзяржаўная.



НАМ ВЫ МОЖАЦЕ ДАВЕРЫЦЬ САМАЕ ДАРАГОЕ

У 2012 годзе страхавая кампанія Белкаапстрах адзначыла 20-гадовы юбілей.
Гутарка з А. АБРАМЧЫКАМ, дырэктарам філіяла СТАА “Белкаапстрах” у г. Гродне.

Пытанне: Анатоль Антонавіч, зрабіце, калі ласка, экскурс у гісторыю стварэння вашага філіяла як часткі вядомай і стабільнай страхавой кампаніі Белкаапстрах.
Адказ: загад аб стварэннні філіяла падпісаны ў красавіку 1993 года. Пачынаць было няпроста. Бо пачынаць давялося ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на страхавым рынку. Мы разумелі: заяваць увагу кліента, вытрымаць канкурэнцыю можна толькі ў тым выпадку, калі людзі нам павераць. З першых крокаў мы стараліся заваяваць давер людзей і апраўдаць надзеі.



ВЫПАДАК НЕ НЯШЧАСНЫ, А СТРАХАВЫ

“Застрахуйце сябе і будзеце застрахаваныя”, – нездарма, як мантру, паўтараюць страхавыя работнікі. Бо бяда прыходзіць заўсёды знянацку і найчасцей з вялікімі стратамі. Прадбачыць такое немагчыма, а вось загадзя дапамагчы самому сабе – цалкам рэальна.

Так сёлета ў адзін з красавіцкіх дзён размеранае жыццё шматдзетнай сям’і Асіпукоў было перавернута дагары нагамі. У доме, дзе на той момант жылі тры сям’і – 10 дзяцей і дарослыя, здарыўся пажар. Уся сям’я літаральна засталася без даху над галавой. Акрамя даху, агнём былі моцна пашкоджаны два верхнія паверхі збудавання.



УЧОРА, СЁННЯ, ЗАЎТРА - МЫ З ВАМІ!

Гэтыя словы з'яўляюцца карпаратыўным дэвізам кампаніі "Белдзяржстрах", якая 3 снежня 2012 года адзначыць 91 год з дня ўтварэння. Напярэдадні гэтай даты, а таксама прафесійнага свята страхавых работнікаў карэспандэнт газеты гутарыць з начальникам прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Дзятлаўскім раёне С. Пылам.

— Сяргей Пятровіч, што сёння ўяўляе сабой кампанія "Белдзяржстрах"?
— Гэта — буйнейшая страхавая кампанія, якая займае амаль 60% на рынку страхавых паслугаў у Беларусі. Белдзяржстрах мае 142 адасобленыя падраздзяленні ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, буйных гарадах. Акрамя гэтага, шэраг карпаратыўных пасрэднікаў, сярод якіх ААТ "ААБ "Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", "Белпошта", "Белтэлекам".



Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў

У сваім жыцці мы вельмі часта сутыкаемся з сітуацыямі, якія адбываюцца з-за якой-небудзь дробнай памылкі або звычайнай няўважлівасці. Паспешліва збіраючыся на работу, можна недаглядзець за прарванай на кухні трубой. Ды і проста няякасны кран, які лопнуў у ванне, можа ў час вашай адсутнасці нарабіць шмат бедаў.

Былі выпадкі, калі з-за гэтага заліваліся ўсе ніжнія паверхі. I кампенсаваць даводзіцца са сваёй кішэні. А гэта вельмі і вельмі нятанна. Што ж рабіць, калі сямейны бюджэт не можа дазволіць непрадбачаных расходаў? Адказ вельмі просты — страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэраў. Страхавы поліс — гэта "запасныя грошы", пра якія не думает і не ўспамінаеш, пакуль усё добра. Гэта — спакой сёння і заўтра.



Белкаапстрах паклапоціцца пра транспарт

Пытанне: ці можна заключыць дагавор добраахвотнага страхавання транспарту грамадзян у СТАА "Белкаапстрах?"

Адказ: СТАА "Белкаапстрах" ажыццяўляе добраахвотнае страхаванне транспартных сродкау грамадзян. Дагавор страхавання заключаецца па адным ці некалькіх варыянтах страхавання.

Базавы гадавы страхавы тарыф па ўсіх варыянтах страхавання складае 5% ад страхавой сумы. Варта зазначыць, што гэта — самы нізкі тарыф сярод іншых страхавых кампаній у рэспубліцы.



Абараніцеся ад рызыкі і выпадковасці

Не на слухах знаемая сітуацыя жыхарам шматкватэрных дамоў: вечарам вяртаешся дамоў, а ля парога цябе чакаюць раз'юшаныя суседзі з ніжняга паверха, якія патрабуюць кампенсацыі матэрыяльных стратаў за затопленае жыллё.

Прадбачлівыя гаспадары, якія своечасова звярнуліся ў страхавую кампанію, у такіх выпадках аказваюцца ў выйгрышы. Белкаапстрах ажыццяўляе выплаты па страхаванні кватэраў, з якіх пераважная большасць звязана з пашкоджаннем вадой, прасцей кажучы — з затапленнямі. Але пералік рызыкі, які кампенсуе страхаванне, значна шырэйшы. Застрахаваўшы кватэру ў Белкаапстраху, вы абараняеце сябе не толькі ад заліцця, але і ад пажару і іншых няшчасных выпадкаў, а таксама ад стыхійных бедстваў і неправамерных дзеянняу трэціх асобаў.



Страхаванне хатняй маёмасці

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і на ўмовах Правіл СТАА "Белкаапстрах" заключае дагаворы дабравольнага страхавання хатняй маёмасці грамадзян з фізічнымі асобамі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і звязаны са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем хатняй маёмасці, што знаходзіцца ва ўладанні, карыстанні, распараджэнні страхаўніка ці іншага названага ў дагаворы выгоданабывальніка:



У замежную паездку - са страхоўкай

Пытанне: ці ажыццяўляе ФСТАА Белкаапстрах страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробы тых, хто выязджае за мяжу?

Адказ: ФСТАА ажыццяўляе добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробы на час паездкі за мяжу ў адпаведнасці з Правіламі. Страхавальнікамі прызнаюцца суб'екты грамадзянскага права — дзеяздольныя фізічныя асобы, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Страхавальнікі — фізічныя асобы заключаюць дагаворы страхавання на сваю карысць (у гэтым выпадку яны з'яўляюцца застрахаванымі асобамі) або на карысць іншых асобаў.



Ваш спакой сёння і заўтра

ФСТАА "Белкаапстрах" прапануе паслугі па страхаванні фізічных асобаў ад няшчасных выпадкаў. Страхавальнікамі могуць быць суб'екты грамадзянскага права: дзеяздольныя фізічныя асобы; юрыдычная асобы любой арганізацыйна-прававой формы; індывідуальныя прадпрымальнікі.

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству і не звязаны з нанясеннем шкоды жыццю або здароўю страхавальніка ці іншай названай у дагаворы юрыдычнай асобы ў выніку няшчаснага выпадку.

Няшчасным выпадкам прызнаецца раптоўная, непрадбачаная і ненаўмысная для застрахаванай асобы падзея, якая адбылася ў перыяд дзеяння дагавору страхавання і суправаджаецца траўмамі, раненнямі, калецтвам або іншымі пашкоджаннямі, у выніку якіх парушаецца часова ці пастаянна здароўе, або надышла смерць застрахаванай асобы.