Старонкі гісторыі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СТАРШЫНЯ АНТЫФАШЫСЦКАГА КАМІТЭТА

Да 120-годдзя з дня нараджэння Г.П.Русіна

На паўночнай ускраіне Ліпічанскай пушчы, на левым беразе Нёмана, сярод пясчаных дзюнаў, прыгожа раскінулася лясная вёска Карытніца. Тут у 1893 годзе ў сялянскай сям'і нарадзіўся Георгій Паўлавіч Русін -- будучы настаўнік, падпольшчык, імем якога названа адна з вуліц Дзятлава.

Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да навукі. Ён выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым і Дзятлаўскую, так званую “второклассную”, настаўніцкую школу.



Шлях у студэнты

У пачатку XII стагоддзя ў школе Балоньі ці ўніверсітэце (Італія) ужо былі студэнты. Гэта слова пайшло ад лацінскага "студэне", што азначае "той, хто старанна працуе, авалодвае ведамі". Кожнага з выкладчыкаў называлі доктарам.

Шлях студэнта (на першым этапе вучобы ён называўся схолар) пачынаўся з запісу яго на падрыхтоўчы факультэт. Пасля гэтага ён пераходзіў на адзін са "старэйшых" факультэтаў: багаслоўскі, медыцынскі ці юрыдычны.

Лекцыі пачыналіся з пяці гадзін раніцы і працягваліся чатыры гадзіны. Падручнікаў не было, лекцыі запісваліся з кніг, якія чытаў выкладчык. Важнай формай навучання быў дыспут, які праводзіўся адзін раз у год.