Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Каратэ. Дзятлаўскія прызёры

3 медалямі ўсіх годнасцяў — залатымі, сярэбранымі, бронзавымі — вярнуліся з 2-га Адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па кіакушынкай каратэ-до спартсмены Дзятлаўскага раёна.

Чэмпіёнамі сталі Ілья Гранкоўскі (Наваельня), Віктар Мазурэвіч (Дзятлава), віцэ-чэмпіёнкаю — Анастасія Ложачнік (Дзятлава), бронзавымі прызёрамі — Андрэй Емяльянчык, Дзмітрый Пузач, Кацярына Байгот (усе з Дзятлава).



Валейбол. "Каласок"

У раённым турніры з праграмы абласной спартакіяды "Каласок" для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх паселішчаў удзельнічалі па тры хлапцоўскія і дзявочыя каманды.

У хлопцаў першае месца заняла каманда Хвінявіцкай школы. На другім - круцілавіцкія хлопцы, на трэцім - дварэцкія.

Сярод дзявочых каманд перамаглі валейбалісткі Круцілавіцкай школы. На другім месцы - дварэцкія дзяўчаты, на трэцім - гезгалаўскія. Каманда Гезгалаўскай гімназіі выступіла малодшым узростам.



Шашкі. "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука"

Паспяхова выступіў на адкрытым рзспубліканскім турніры па шашках "Мемарыял братоў Мялешкаў і Мікалая Крука" ў Слоніме дзятлаўскі шашыст Юрый Чайкоўскі. У турніры ўдзельнічалі 25 спартсменаў, у тым ліку 2 майстры спорту (мс) і 15 кандыдатаў у майстры спорту (кмс).

Набраўшы 13 ачкоў, перамог кмс С. Місюта з горада Кобрына Брэсцкай вобласці. Другі прызёр К. Кавалеўскі з горада Бранска (Расія) фінішаваў з 12 ачкамі.



Лёгкая атлетыка

Поспехам адзначылася каманда Дзятлаўскага раёна на рэспубліканскім лёгкаатлетычным турніры "Мірскія старты" з праграмы рзспубліканскага спартыўна-аздараўленчага свята "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі",

Нашы стаеры стартавалі на ўсіх трох заліковых дыстанцыях - 10.000, 5.000, 2.000 метраў. А найбольш вызначыліся на "дзясятцы".

Аляксандр Аўдзеенка, колішні выпускнік Дзятлаўскай ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 18-19 гадоў фінішаваў першы. У гэтай жа катэгорыі трэцяе месца заняў Сяргей Трошка, таксама выхаванец ДЮСШ. Трэнер ДЮСШ Аксана Афанасенкава ў катэгорыі 40-44 фінішавала другою. Віктар Пусько, таксама трэнер ДЮСШ, ва ўзроставай катэгорыі 20-34 гады заняў 12 месца, але паказаў лепшы вынік у камандзе Гродзенскай вобласці.



Шахматы. Чэмпіянат школьных каманд

Перамогаю каманды Дварэцкай школы завяршыўся камандны чэмпіянат раёна па шахматах сярод вучняў 1997-1998 гадоу нараджэння з праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў.

За каманду-чэмпіёна выступілі Уладзімір Мацюкевіч, Ілья Угрын, Алена Мацюкевіч.

На палову ачка адстала ад пераможцы і стала віцэ-чэмпіёнам каманда Хвінявіцкай школы. Бронзавы прызёр турніру - каманда Дзятлаўскай СШ №1.



Шашачны дэбют

Паўгода назад у дзятлаўскіх дзіцячых садках №1 і №2 былі арганізаваны заняткі для навучання гульні ў шашкі. Дзейі ахвотна наведвалі заняткі і ўжо засвоілі пачатковыя навыкі гульні.

I вось днямі адбылася першая таварыская матчавая сустрэча каманд двух садкоў. За сад №1 гулялі Захар
Шмыгін, Арцём Цітоў, Сяргей Нядбайлік, Кацярына Макуца, Валерыя Лазута. Каманду сада №2 (афіцыйная назва - дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава) склалі Яўген Кардаш, Данііл Шуляк, Яраслаў Самсон, Арцём Пятраш, Паліна Загдай.

Юныя спартсмены паставіліся да спаборніцтваў вельмі сур'ёзна, усведамляючы сваю адказнасць за вынік каманды. Не ўсе справіліся з хваляваннем, стаўшы ўдзельнікамі, магчыма, першага ў жыцці афіцыйнага турніру, з дзіцячай непасрэднасцю ўспрымалі поспехі і няўдачы.



Шашкі. Чэмпіянат школьных каманд

За першае каманднае месца ў першынстве раёна па шашках еярод вучняў 1997-1998 гадоў нараджэння з праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў змагаліся каманды Хвінявіцкай і Жукоўшчынскай школ.

Матч завяршыўся ўнічыю. Па дадатковым паказчыку (лепшы вынік сустрэчы на трэцяй дошцы) першае месца ў турніры прысуджана хвінявіцкім шашыстам. Чэмпіёнскі тытул камандзе прынесла Вікторыя Горбач, якая перамагла Кацярыну Кучынскую.

Трэцяю фінішавала каманда Казлоўшчынскай школы.

У асабістым заліку на першай дошцы першае месца заняў Павел Калодка (Жукоўшчынская СШ), другое - Цімафей Турык, трэцяе - Іван Альшэўскі (абодва з Казлоўшчынскай СШ).



Шашкі. Асабісты чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёны раёна па шашках 2012 года - Цімафей Турык і Вікторыя Горбач.

Асабістае першынство раёна па шашках сярод школьнікаў 1997 года нараджэння і малодшых адбылося 5 красавіка. Цімафей Турык, вучань Казлоўшчынскай школы, завяршыў яго на першым месцы, набраўшы 5 ачкоў з 7 магчымых.

На чэмпіёнскі тытул, акрамя Турыка, прэтэндавалі яшчэ трое шашыстаў - Яўген Калодка (Дзятлаўская гімназія), Мікіта Русін (Хвінявіцкая СШ), Ілья Угрын (Дварэцкая СШ) - усе яны набралі па 4,5 ачка, адстаўшы на палову ачка ад чэмпіёна.



Шматбор'е

За яўнаю перавагаю перамагла ў спаборніцтвах шматбор'я комплексу "Абаронца Айчыны" для прызыўнай і дапрызыўнай моладзі ў групе гарадскіх школ каманда Дзятлаўскай СШ №3. За яе выступілі Дзмітрый Жэгала, Дзмітрый Грыгілевіч, Юрый Язубчык, Андрэй Пашукевіч, Сяргей Паўцель.

На рахунку дзятлаўчан 530 ачкоў. У хлопцаў з гэтай каманды і тры асабіста лепшыя вынікі. Дзмітрый Жэгала набраў 146 ачкоў, Дзмітрый Грыгілевіч — 139, Юрый Язубчык — 125. Акрамя таго, Дзмітрый Грыгілевіч паказаў лепшы асабісты вынік у стральбе — 45 ачкоў, Дзмітрый Жэгала — у гімнастыцы (24) і ў кросе (29), Юрый Язубчык пры кіданні гранаты (30).

Другое месца з сумаю 373 ачкі заняла каманда Казлоўшчынскай школы ў складзе Яўгена Верстака, Вадзіма Лупача, Яўгена Чорнага, Вадзіма Кедука. Яўген Вярстак паказаў лепшы вынік у спрынтарскім забегу на 100 метраў — 34 ачкі.



Плаванне. Тэст Купера

Перамогаю каманды ЦРБ завяршыўся турнір па плаванні (тэст Купера) з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры (КФК). Медыкі першынствавалі з сумаю 31979 ачкоў. У камандны залік пайшлі два лепшыя вынікі, якія паказалі Анатоль Куцко і Таццяна Ермалаева.