Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзіцячая спартакіяда па месцы жыхарства. Валейбол

Перамогшы ў занальных адборачных спаборніцтвах у Навагрудку каманды Слонімскага, Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў, хлапцоўская зборная нашага раёна выйшла пераможцай турніру і атрымала пуцёўку ў абласны фінальны турнір. Ён адбыўся ў Лідзе. Сапернікамі дзятлаўчан былі зборныя каманды Гродзенскага, Лідскага, Воранаўскага раёнаў. Нашы занялі чацвёртае месца.

За каманду выступілі Алег Мармыш, Ілья Сташэнка, Мікіта Дрозд, Уладзіслаў Сіўко, Мікіта Лакіза (усе з Дзятлаўскай гімназіі), Рыгор Карэнка, Андрэй Лябецкі, Яўген Пачабыт (вучні Дзятлаўскай СШ №3), Ілья Русін з Хвінявіцкай СШ. Трэнер каманды — Дзмітрый Кароль (Дзятлаўская гімназія).



ВАЛЕЙБОЛ: ДРУГОЕ ПАРАЖЭННЕ

Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па валейболе.
Мужчыны. 1-я ліга

Няўдала пачаў асенне-зімовую палову чэмпіянату дзятлаўскі "Белтэлекам". На летнія канікулы каманда пайшла з трохачковым адставаннем ад лідара — Ашмянаў (прайгралі гасцявы матч менавіта Ашмянам — 0:3) І надзеяй выправіць сітуацыю ў дамашнім матчы.

7 кастрычніка надзея пахіснулася, але не ўпала ў Навагрудку. Хоць і прайграў "Белтэлекам" навагрудчанам (2:3), аднак шанцы на лідарства ў групе "А" не страціў. Таму што "дапамаглі" Ашмяны, прайграўшы ў Слоніме (0:3), і таму што дамашні матч "Белтэлекам" — Ашмяны быў яшчэ наперадзе. Яшчэ заставалася надзея на рэванш, а з ім і на лідарства.



Лідарская перамога

Дзятлаўскі "Белтэрміз" распачаў асенне-зімовую палавіну чэмпіянату. На летнія канікулы каманда пайшла лідарам першынства з актывам у 13 ачкоў. На адно ачко дзятлаўчанкі апярэдзілі каманду з Ваўкавыскага раёна і на два - Свіслацкага. Лідарства было жаданае, але і з элементам нечаканасці.



Чэмпіянат вобласці па футболу. 2 верасня

У чарговым туры першын-ства ў нядзелю, 2 верасня, дзятлаўская каманда на сваім полі ўступіла футбалістам з Краснасельскагй — 0:1. Гэтым паражэннем перарвалася пяціматчавая бяспроігрышная серыя дзятлаўчан з дзвюх перамог і трох нічыйных вынікаў.

Мелі шанцы гаспадары для перамогі ці хоць бы нічыёй і ў справаздачным матчы, але не рэалізавалі шэраг галявых момантаў.



"Здаровы я - здаровая краіна"

Такую назву меў традыцыйны абласны моладзевы турысцкі злёт, які сёлета праходзіў у Мастоўскім раёне, на беразе ракі Шчары непадалёку ад вёскі Каралі. Удзел у спаборніцтвах прынялі 17 каманд, якія прадстаўлялі розныя раёны Гродзеншчыны.

За Дзятлаўшчыну выступала каманда СВК "Граніт-Агра" ў наступным складзе: Дзмітрый Аблажэй, Андрэй Аўгусціновіч, Яўген Дворык, Андрэй Дудар, Аляксандр Жых, Вольга Літвін, Арцём Літвінскі, Кацярына Нагорная, Таццяна Бортнік, Наталля Сявец, Лада Фралова, Сяргей Валчкевіч, Аляксандр Шырокіх, Дзмітрый Ёда, Уладзімір Ганчар, Міхаіл Маісеенка, Вячаслаў Сарачынскі.



З алімпійскім натхненнем

На Дзятлаўшчыне, ва ўрочышчы Рыбакі адбыўся 12 турысцкі злёт работнікаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк", прымеркаваны да 90-годдзя "Беларусбанка".

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык і начальнік філіяла №400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Іван Іосіфавіч Гоман. Яны далі старт турысцкім спаборніцтвам банкаўскіх работнікаў.

На ўрачыстым пастраенні таксама ўсе яго ўдзельнікі павіншавалі Івана Іосіфавіча Гомана з прысваеннем яму ганаровага звання "Чалавек года Гродзеншчыны". Мы ганарымся, што кіраўнік менавіта нашага банка, ураджэнец Дзятлаўшчыны, атрымаў гэтае высокае званне напярэдадні юбілею "Беларусбанка".



Перафарміраванне на маршы

У абноўленым, амалоджаным складзе пачала сезон 2012 года дзятлаўская футбольная каманда. Змяніўся і кіраўнічы склад калектыву. Прадстаўнічыя, арганізацыйныя і трэнерскія функцыі выконваюць Аляксандр Жэгала, Юрый Сарока, Уладзімір Ганчар.

Стартавала ў чэмпіянат каманда на леташнім узроўні. Прайграла ў Гродне (1:6) і Скідалі (1:4), унічыю (1:1) завяршыла дамашні матч з Ашмянамі. Летась вынікі гасцявых матчаў з названымі сапернікамі былі не лепшыя: Гродна — Дзятлава — 3:0, Скідаль — Дзятлава — 6:1, дамашні матч з Ашмянамі завяршыўся ўнічыю — 0:0.



У залатым і сярэбряным водбліску

Завяршыліся вясновыя палавіны чэмпіянатаў мужчынскіх і жаночых каманд.

Дзятлаўскі мужчынскі "Белтэлекам" упэўнена трымаецца на другім месцы ў занальнай групе "А". Каманда набрала 9 ачкоў у чатырох матчах. Па 3:0 былі абыграны Слонім і Карэлічы, з лікам 3:1 — Навагрудак. Адзінае і непрыемнае паражэнне каманда пацярпела ў Ашмянах — 0:3.

Упэўнена лідыруе ў першынствё ашмянскі "Будаўнік". Усе матчы ашмянцы выйгралі па 3:0 і набралі максімальную суму ачкоў. Каб аспрэчыць у фаварыта групы першае месца, дзятлаўчане павінны правесці асеннюю палову чэмпіянату гэтак жа паспяхова, як ашмянцы — вясновую. Гэта значыць, патрэбны 100-працэнтны вынік. Складаная задача.



Кубак за перамогу

Другі год запар чэмпіёнам раёна па міні-футболу (у зале) стала казлоўшчынская команда "Old Friends".

Як і летась, перамога "старым сябрам" (гэтак перакладаецца на беларускую мову назва калектыву) дасталася ў вострым саперніцтве з дзятлаўскай "Нівай".

За "Old Friends" выступілі Андрэй Лазута, Людвіг Пякарскі (капітан каманды), Анатоль Дзегіль, Іван Лазута, Аляксандр Дзегіль, Аляксандр Пятроўскі, Алег Станіславовіч, Ігар Ражко, Аляксандр Нагорны, Вячаслаў Палуносік, Алег Хілімончык, Аляксей Плюснін, Дзмітрый Мазоль.



Май і спорт

Спартыўную праграму першамайската свята ў Дзятлаве склалі лёткаатлетычныя эстафеты школьных команд і команд КФК па вуліцах города, забег на "мілю Жалабоўскага" для ўсіх аматараў лёгкой атлетыкі, турніры па шашках, канаце, гіры на городской плошчы, міні-футбольны турнір на стадыёне, гонкі на лыжаролерах і ролікавых коньках.

Лёгкаатлетычная эстафета КФК (з праграмы раённай спартакіяды)

Дзеючы чэмпіён эстафеты — СВК "Хвінявічы" — пацвердзіў свой статус, перамог другі год запар. Другое месца заняла каманда СВК "Жукоўшчына", трэцяе — СВК "Граніт-Агра".