Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


САПРАЎДНЫ СПАРТСМЕН

Як жа дзівяцца ў тры разы маладзейшыя хлопцы, калі міма іх, упэўнена абганяючы па паралельнай лыжні, прабягае “дзед”. Станіславу Муху ўжо за 60, а на сёлетняй раённай лыжні ён упэўнена апярэдзіў свайго 20-гадовага ўнука і яшчэ многіх яго равеснікаў.

Актыўна захапляецца фізкультурай і спортам С. Муха з вясковага маленства. Валянцін Грынцэвічы, спартыўны арганізатар КФК СВК “Хвінявічы” прыпамінае, што як некалі гулялі ў футбол, С. Муха гэтак моцна біў па скураному мячу, што не вытрымлівалі, ірваліся швы (футбольныя мячы не заўсёды былі цэльналітыя).



МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР ПА КАРАТЭ

6 красавіка ў Гродне прайшоў адкрыты Кубак Гродзенскай вобласці па кіакушынкай каратэ-до “Вясна над Нёманам”, які сабраў каля 120 удзельнікаў з Расіі, Украіны, Польшчы і Беларусі.

Расію прадстаўлялі 34 спартсмены спартыўнага клуба “Сэйкен”. У ліку іх -- трэнер і кіраўнік каманды бранчыф Расіі, заслужаны трэнер сэнсэй Карэн Гядукян (4 дан), а таксама шасцікратная чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы, адзінаццацікратная чэмпіёнка Расіі сэнсэй Анастасія Хрыпунова (3 дан).

За каманду Украіны выступілі 4 спартсмены федэрацыі г. Кіева. Трэнер каманды -- прэзідэнт Кіеўскай федэрацыі, бранчыф Украіны ў г. Кіеве сэнсэй Алег Авечкін (3 дан).



ПЕРШЫ ЧЭМПІЯНАТ ДЗЯТЛАВА

Дэбютны -- першы адкрыты чэмпіянат Дзятлава па барацьбе кіакушынкай каратэ-до адбыўся ў горадзе 23 лютага. І адразу – на міжнародным узроўні. Удзельнікамі турніру сталі больш за 90 спартсменаў з Дзятлава, Гродна, Слоніма, Наваельні, Польшчы. Спаборніцтва ў гімназічнай спартыўнай зале доўжылася з 10 да 19 гадзін.

Выдатна выступілі дзятлаўскія каратысты – на іх рахунку 13 медалёў: 4 залатыя, 4 сярэбраныя, 5 бронзавых.

Чэмпіёнамі Дзятлава сталі Ілья Гранкоўскі, Максім Максімаў, Дзмітрый Заяц, Арцём Урбановіч.

Віцэ-чэмпіёны горада – Максім Калюта, Павел Барыгін, Кацярына Байгот, Аляфціна Янушкевіч.



HAPPY END


Валейбол. Чэмпіянат вобласці. Жанчыны. 1-я ліга

Шчаслівае завяршэнне першынства для дзятлаўскай каманды. “Белтэрміз” стаў чэмпіёнам вобласці.

Пасля паражэння 11 лістапада ў Ваўкавыску (1:3) шанцы “Белтэрміза” на тытул наблізіліся да нуля. Ваўкавыск у чэмпіёнскай гонцы вырваўся наперад. Самае горшае было тое, што дзятлаўская каманда ўжо не распараджалася ўласным лёсам. Нават абсалютны вынік (тры трохачковыя перамогі) у трох матчах, што засталіся да канца чэмпіянату, быў абавязковы, але недастатковы. Дастатковасць залежала ад страты ачкоў саперніцамі з Ваўкавыска. Спадзявацца на страту можна было ў матчы Масты – Ваўкавыск.



ЧЭМПІЁНЫ I ПРЫЗЁРЫ КАРАТЭ-ДО

9 спартсменаў з Дзятлава і Наваельні сталі чэмпіёнамі і прызёрамі адкрытага першынства Слоніма па барацьбе кіакушынкай каратэ-до. 11-ы адкрыты чэмпіянат Слоніма адбыўся 18 лістапада. У ім удзельнічалі больш за 60 спартсменаў са Слоніма, Гродна, Дзятлава, Наваельні, Баранавічаў, Беластока (Польшча).

Паспяхова выступілі ў першынстве прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна, якія займаюцца барацьбою ў мясцовых аддзяленнях абласнога грамадскага дзіцяча-юнацкага аб'яднання "Спартыўны клуб "Барс".

У катэгорыі 9-11 гадоў (да 33 кілаграмаў) сярэбраным прызёрам чэмпіянату стаў Ілья Барыгін з гарпасёлка Наваельня.



РАЁННАЯ СПАРТАКІЯДА. ТЭНІС

У турніры па настольным тэнісе, які адбыўся 17 лістапада, удзельнічалі 13 каманд. Перамагла фаварытная каманда ДРБУ №119 у складзе Ігара і Паўла Мацюкоў, якія і ў заліку спаборніцтваў першай і другой ракетак каманд занялі першыя месцы.

На другім месцы – каманда ЦРБ: Мечыслаў Васкель і Дзяніс Баковіч. Мечыслаў заняў другое месца ў заліку першых ракетак, Дзяніс – трэцяе ў заліку другіх ракетак.

Тройку прызёраў замкнуў дуэт з Казлоўшчынскага ліцэя – Пётр Ясюлевіч і Сяргей Баляба. Пётр у заліку першых ракетак – трэці, Сяргей у заліку другіх ракетак каманд – пяты.



ЗА ЯЎНАЮ ПЕРАВАГАЮ


Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па валейболе. Жанчыны. 1-я ліга


“Белтэрміз” (Дзятлава) – Масты – 3:0



НЕ ЧАКАЛІ

Мы лічылі свіслацкую каманду саперніцай дзятлаўскага "Белтэрміза" ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул і пралічыліся.

11 лістапада "Белтэрміз" паехаў у Ваўкавыск і... прайграў тры ачкі. Пасля нядаўняй дамашняй перамогі над гэтай камандай з лікам 3:0 такога развіцця падзей ніяк не чакалі. I дарэмна. Дзятлаўскі разгром ваўкавычанкі ўспрынялі хваравіта. I дзейсна: неадкладна пачалі ўзмацняць склад, абнавілі яго напалову.

"Белтэрміз" добра пачаў гульню, павёў у ліку. Гаспадыні дагналі, лік зраўнялі, выйшлі наперад, выйгралі сэт - 25:20. І яшчэ нарасцілі сваю гульнёвую перавагу ў другой партыі - 25:12. У "Белтэрміза" разладзіўся прыём, выпала з гульні падстрахоўка. На прыёме памыляліся ўсе, не паспявалі на блок. У трэцяй партыі госці ўсё ж навязалі барацьбу, выйгралі сэт (25:22) і адскочылі ад паражэння. Але толькі часова.



Летняя абласная спартакіяда для сельскіх жыхароў

Праз занальныя адборачныя спаборніцтвы прабіваліся ў фінальны турнір зборныя каманды раёна па міні-футболу, стрытболу, валейболу. З задачай справілася толькі жаночая валейбольная каманда. Дзяўчаты занялі першае месца ў занальным турніры. Фінальны турнір склаўся для іх менш паспяхова, фінішавалі за крок да прызавога месца – на чацвёртым.

За каманду выступілі Наталля Сівец, Кацярына Нагорная, Людміла Адамчык, Алеся Манцэвіч (усе – прадстаўніцы СВК “Граніт-Агра”), Марыя Баравік, Ала Лапатэй, Аксана Баброўнік, Ксенія Лубешка, Вераніка Шэўка, Юлія Сіняк.



Дзіцячая спартакіяда па месцы жыхарства. Шашкі. Шахматы

Зборная каманда раёна па шашках спаборнічала ў Гродне і заняла шостае месца ў абласным турніры — самае высокае за шэраг апошніх гадоў.

За каманду выступілі Ангеліна Галаванёва (Казлоўшчынская СШ), Вікторыя Горбач (Хвінявіцкая СШ), Мікіта Русін (Хвінявіцкая СШ), Ілья Угрын (Дварэцкая СШ), Канстанцін Трошын (Жукоўшчынская СШ). Каманда выступала пад кіраўніцтвам трэнера Валерыя Грынцэвіча (Хвінявіцкая СШ).