Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВАЛЕЙБОЛ

18 лютага адбыўся раённы турнір па валейболе з удзелам хлопцаў і дзяўчынак 2000-2002 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Круцілавіцкай, Казлоўшчынскай, Таркачоўскай, Хвінявіцкай, Дварэцкай, Гезгалаўскай, Наваельнянскай, Вензавецкай школ, Дзятлаўскай СШ №1, гімназіі. Саперніцтва дзявочых каманд завяршылася перамогай гезгалаўскіх валейбалістак. На другім месцы — каманда Хвінявіцкай школы, на трэцім — гімназіі. Чацвёртае месца занялі валейбалісткі Дварэцкай школы, 5-6 месцы падзялілі спартсменкі Круцілавіцкай і Вензавецкай школ, сёмае месца занялі валейбалісткі з Казлоўшчыны.



ШАХМАТЫ, ШАШКІ

3 23 студзеня па 21 лютага ў Дзятлаве прайшлі чэмпіёнскія турніры па шашках і шахматах. Тытулы аспрэчвалі 20 прэтэндэнтаў.

У турніры па рускіх шашках ва ўпартай барацьбе з вынікам 19,5 ачка перамог першаразраднік Аляксандр Смаляк. Усяго на палову ачка адстаў ад яго кандыдат у майстры спорту Юрый Чайкоўскі. Трэцяе месца з вынікам 17,5 ачка заняў таксама кандыдат у майстры спорту Мікалай Венславоўскі. Дабротную гульню паказалі першаразраднік Мірон Шмыгіра, Міхаіл Вяроўка, Аляксандр Юргель.



КАЛЯДНЫ TУPHIP: ЖАНЧЫНЫ ГУЛЯЛІ Ў ВАЛЕЙБОЛ

У сельгасвытворчым кааператыве "Граніт-Агра" стартаваў штогадовы калядны турнір па волейболе.

У суботу, 16 студзеня, у cnapтыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за званне лепшай пазмагаліся чатыры валейбольныя дружыны — каманда бухгалтэрыі СВК "Граніт-Агра", каманда заатэхнікаў гаспадаркі, зборная каманда настаўнікаў Круцілавіцкай і Таркачоўскай школ, а таксама каманда свінагадоўчага комплекса "Варакомшчына".

На працягу больш як трох гадзін зацятай барацьбы накал жарсцяў і авацыі заўзятараў напаўнялі спартыўную залу ў Круцілавічах. I, як вынік, перамога дасталася самай моцнай камандзе — зборнай гранітаўскіх бухгалтараў.



ГРАНІТАЎСКАЯ СПАРТЛАНДЫЯ

Дзень абаронцаў Айчыны ў СВК “Граніт-Агра” вырашылі адзначыць нетрадыцыйна і зладавалі - “Cпартландыю” для мужчын.

Пяць мужчынскіх каманд, якія склалі вадзіцелі, спецыялісты, будаўнікі, механізатары вытворчага аддзялення №1, работнікі свінакомплекса “Варакомшчына” меліся паспаборнічаць у разнастайных конкурсах. Эмацыянальны градус спаборніцтвам ад самага пачатку задалі натхняючыя вітанні-пажаданні жанчын, з якімі да спарландцаў звярнуліся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Г. Жых, дырэктар Таркачоўскай школы-саду А. Гаўрош, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК А. Манцэвіч, дыспетчар сельгаспрадпрыемства Л. Адамчык.

Спартландыя пачалася парадным выхадам каманд, якія перад гледачамі-балельшчыкамі прайшліся “строем і з песняю”. Найлепшым чынам вызначылася пры гэтым каманда вадзіцеляў пад “кодаваю” назваю “Пяхота”.



ПЕРАМОГА І ПАРАЖЭННЕ

З выдатнай перамогі над дзеючым чэмпіёнам пачала чэмпіянат вобласці 2014 года ў вышэйшай лізе дзятлаўская жаночая валейбольная каманда “Белтэрміз”. 2 лютага ў Гродне на пляцоўцы спартыўнай залы “Белтэлекама” была атрымана валявая перамога над камандаю ГрДУ імя Янкі Купалы – 3:2. Пра матч і змены ў складзе на новы сезон расказаў трэнер і кіраўнік каманды Васіль Русін:

-- Як гуляе наш сапернік мы ведалі з мінулага года. Каманда ГрДУ вызначаецца надзейнай абаронай. Справаздачны матч мы пачалі другім нумарам, праз усю першую партыю адставалі ў ліку. Урэшце, дагналі саперніц. Але доўгая пагоня негатыўна паўплывала на розыгрыш вырашальнага ачка: памылка і мы прайгралі 25:27. Другая партыя прайшла з нашай перавагай, выйгралі 25:19. У трэцяй барацьба была роўная, завяршыўся сэт з лікам 26:24 у нашу карысць. Чацвёртую партыю ГрДУ выйграў за яўнаю перавагаю, быў момант, мы адставалі на 12 ачкоў. 25:21 на карысць ГрДУ. Прайгравалі мы і ў пятай на пераходзе – 7:8. А выйгралі яе 15:10. Здабылі 2 залатыя ачкі ў матчы з чэмпіёнам на яго пляцоўцы.



ВАЛЕЙБОЛ-2014. ЖАНОЧЫ ТУРНІР

Пасля каляднага мужчынскага ў СВК “Граніт-Агра” праз тыдзень зладзілі і жаночы валейбольны турнір.

Спаборнічалі ў ім пяць поўнакамплектных каманд: зааветэрынарнай службы, адміністрацыі, Круцілавіцкай школы, свінагадоўчага комплексу, зборная каманда Данілавіцкага сельсавета і Таркачоўскай школы.

Арганізатары турніру былі і ўзрадаваны і, прызнацца, крыху нават здзіўлены ўзроўнем саперніцтва жаночых каманд. Нават тыя каманды, якія пачыналі турнір слабавата, разыграліся і на фінішы выглядалі па-спартыўнаму прыстойна.



СПАБОРНІЦТВЫ ДАПРЫЗЫЎНІКОЎ

Адбыліся раённыя спаборніцтвы па шматбор’і з комплексу “Абаронца Айчыны” хлопцаў дапрызыўнага ўзросту.

У спартыўнай зале дзятлаўскай СШ №3 і на гарадскім стадыёне ў трох відах спартыўных дысцыплін – стральбе, гімнастыцы, кросе на 3000 метраў – спаборнічалі чатыры дзясяткі хлопцаў з 14 школ раёна.

Найбольш паспяхова выступілі каманды дзятлаўскай СШ №3, Вензавецкай і Таркачоўскай школаў, якія занялі першыя месцы ў сваіх групах.
Другія месцы ў сваіх групах на рахунку Казлоўшчынскай, Хвінявіцкай і Жукоўшчынскай школаў. Трэцімі ў камандным заліку сталі Дзятлаўская і Гезгалаўская гімназіі, Лявонавіцкая школа.

У асабістым заліку абсалютна лепшы вынік паказаў вучань дзятлаўскай СШ №3 Дзмітрый Грыгілевіч (старэйшы ўзрост). Дзмітрый набраў суму ў 74 ачкі, вынікова выступіўшы ва ўсіх трох дысцыплінах (44 ачкі за стральбу, 21 – за гімнастыку, 9 – за крос).



КАЛЯДНЫ ВАЛЕЙБОЛ - 2014

Нядзельны дзень 12 студзеня ў СВК “Граніт-Агра” стаўся спартыўны. Прафкам гаспадаркі пры падтрымцы адміністрацыі сельгаспрадпрыемства зладзілі традыцыйны валейбольны турнір. Спаборнічалі пяць мужчынскіх каманд, якія склалі работнікі адміністрацыі, свінагадоўчага комплексу, вытворчага аддзялення №1, вадзіцелі, будаўнікі.

Фаварытам да пачатку спаборніцтваў быў леташні пераможца – каманда адміністрацыі на чале з капітанам Антонам Тарасевічам. Але абараніць чэмпіёнскі тытул фаварыту не ўдалося. У фінал выйшлі будаўнікі і вадзіцелі. Змагаліся напружана, мяч у мяч. На ўсе спартыўныя хітрасці пускаўся самы актыўны спартсмен гаспадаркі і капітан валейбольнай каманды будаўнікоў Дзмітрый Аблажэй, але…



“ШАШАЧНАЯ ШКАТУЛКА”

Раённы аддзел адукацыі арганізаваў серыю турніраў пад агульнаю назваю “Шашачная шкатулка” для выхаванцаў дзіцячых садкоў горада і раёна.
Серыя пачалася ўнутранымі спаборніцтвамі ў садках. У першым дзятлаўскім садку чэмпіёнам стала Мілана Сокал, другое месца заняў Ягор Ерамейчык, трэцяе - Аляксандра Ганчар. У другім гарадскім садку два чэмпіёны - Алена Мезіна і Арцём Залеўскі, яны фінішавалі з аднолькавымі паказчыкамі. Трэцяе месца заняў Арцём Камароўскі.

Дарэчы, шашкамі ў гарадскіх садках займаюцца 39 чалавек. У кожным садку абсталяваны спартыўны пакой, набыты патрэбны інвентар для заняткаў.
Затым для юных шашыстаў быў арганізаваны чэмпіянат горада. Ад кожнага з садкоў у першынстве ўдзельнічалі па 8 спартсменаў. Адміністрацыі і выхавальнікі садкоў паклапаціліся пра належную падрыхтоўку сваіх дэлегатаў на першы чэмпіянат горада. Аддзел па фізкультуры, спорту і турызме райвыканкама выдаткаваў грошы для прэміявання ўдзельнікаў чэмпіянату.



ЧАЦВЁРТЫ ТУРНІР ІНВАЛІДАЎ

Адбыўся чацвёрты чэмпіянат раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” па шашках.

Прадэманстраваўшы стабільна паспяховую гульню ва ўсіх паядынках, пераможцам турніру стаў жыхар Наваельні Анатоль Баковіч, ён набраў 11 ачкоў.
На другім месцы з сумаю ў 9 ачкоў фінішаваў зямляк чэмпіёна Фёдар Кардаш.

На трэцяе прызавое месца, набраўшы па 8 ачкоў, прэтэндавалі леташні пераможца турніру У. Нічыпар і ?. Крэйдзіч. У. Нічыпар атрымаў перавагу, паводле рэгламента турніра, за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы, ён - трэці.

Дастойна апаніравалі фаварытам першынства за шашачнай дошкай А. Ляпешка, Я. Пуйта, Д. Абярухцін.