Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шахматы: Чэмпіёнская гонка

Чэмпіёнскую гонку ўзначаліў дуэт Андрэя Ранцэвіча і Андрэя Лявончыка.

Чэмпіянат раёна па шахматах стартаваў 29-га студзеня. За чэмпіёнскі тытул змагаюцца 11 шахматыстаў. Ідэальна стартаваў Андрэй Ранцэвіч, у двух першых турах ён толькі перамагаў. Астатнія ўдзельнікі турніру панеслі меншыя ці большыя страты.



Хуткія шашкі

Чэмпіёнам раёна па хуткіх шашках 2011 года (турнір адбыўся 22 — 23 студзеня) стаў кандыдыт у майстры спорту Мікалай Венславоўскі.

У вострае саперніцтва двух шматгадовых лідараў дзятлаўскіх шашак Венславоўскага і Чайкоўскага сёлета рашуча ўмяшаўся Аляксандр Масляк. Ён добра падрыхтаваўся да турніру і ў напружанай барацьбе саступіў пераможцу толькі палову ачка пры набраных 16,5. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стаў Юрый Чайкоўскі, на яго рахунку 14,5 ачка.



Лыжныя гонкі

Шматмедалёва пачалі спартыўны сезон раготнаўскія лыжнікі. 17 —18 студзеня ў лыжнай "сталіцы" Гродзеншчыны — Сяльцы (пад Навагрудкам) адбыліся спаборніцтвы "Алімпійскія дні моладзі Гродзенскай вобласці па лыжных гонках". Была запрошана туды і раготнаўская каманда лыжнікаў-біятланістаў.

У першы дзень удзельнікі спаборнічалі каньковым ходам. Адразу чацвёра раготнаўцаў у розных узроставых катэгорыях сталі віцэ-чэмпіёнамі вобласці — Сяргей Брында (на дыстанцыі 5 км), Іна Ашмян (3 км), Яўген Апанасік (3 км), Дзіяна Татарынава (2 км).



Шахматны рэзерв

Больш за два гады працуе шахматны гурток Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці, якім кіруе Аляксей Гульнік. Большасць удзельнікаў гуртка ўжо выканалі нарматывы юнацкіх спартыўных разрадаў, а найбольш паспяховыя Максім Камароў і Вераніка Чыгір — другога дарослага разраду, Ілья Латушка і Андрэй Гульнік — трэцяга.

У лістападзе 2010 года юнацкая каманда ў складзе названых шахматыстаў удзельнічала ў абласных спаборніцтвах і выступіла паспяхова — фінішавала шостаю.



Шашкі

Гэтым часам на авансцэне раённай федэрацыі шахмат і шашак — шахматы. Шашысты яшчэ маюць час на падрыхтоўку да галоўнага турніру года — чэмпіянату. I, зусім верагодна, асноўных прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул па традыцыі будзе двое — Мікалай Венславоўскі і Юрый Чайкоўскі.

Апошні шашачны турнір (напрыканцы мінулага года) прайшоў у напружанай барацьбе прэтэндэнтаў, яны набралі ў выніку аднолькавую колькасць ачкоў — па 18,5. Але, дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы, першае месца заняў Мікалай Венславоўскі.



Хуткія шахматы

Чэмпіянатам раёна па хуткіх шахматах пачала каляндарны год раённая шахматна-шашачная федэрацыя. "Хуткае" першынство адбылося 15 — 16 студзеня і сабрала моцны склад удзельнікаў. Адразу стала відавочным, што барацьба за тытул і прызавыя месцы будзе вострая. Гэтак і здарылася.



Сяргей Калодка - чэмпіён раёна па шахматах!

Тытул чэмпіёна аспрэчвалі 10 прэтэндэнтаў. 3 першага тура завязалася вострая, часта непрадказальная барацьба.

Аўтарам першай сенсацыі стаў яшчэ дзеючы на той час чэмпіён раёна Віктар Урбановіч — у дзвюх партыях ён пацярпеў паражэнне ад Андрэя Лявончыка {паводле рэгламенту чэмпіянату, сапернікі праводзілі адразу па дзве партыі — белымі і чорнымі).

Стартавы тур увогуле выдаўся бескампрамісны: па дзве партыі прайгралі Уладзімір Трайнель, Юрый Чайкоўскі, Сяргей Буднік, Віктар Варонка.



Погляд у шашачна-шахматнае заўтра

Пра раённы шахматна-шашачны спорт у мінулым годзе і пра яго планы на год наступны карэспандэнт газеты "Перамога" пагутарыў са старшынёю раённай Федэрацыі шахмат і шашак М.Венславоўскім.

— Мікалай Іванавіч, як ацэніце дзейнасць вашай федэрацыі ў мінулым годзе?

— Наша грамадская спартыўная арганізацыя дзейнічае тры гады. Развіваецца. Паступова павялічваем колькасць турніраў і колькасць іх удзельнікаў. Летась мы правялі і ўдзельнічалі ў 21-ым турніры.



СШ №3: Са спортам на "ты"

Сярод гурткоў і факультатываў, якія працуюць у СШ № 1 г. Дзятлава, — шэраг секцый спартыўнага накірунку. Іх выбіраюць дзеці, для якіх спорт становіцца сапраўдным сябрам. Як, напрыклад, для Таццяны Райдзюк.

3 6-га класа дзяўчына сур'ёзна займаецца лёгкай атлетыкай. Магчыма, гэта ёй перадалося ў спадчыну: тата Тані працуе настаўнікам фізкультуры ў СШ №1 г. Дзятлава. Па словах самой дзяўчыны, заняткі спортам ёй падабаюцца, і гэта нягледзячы на нагрузкі. А яны, сапраўды, нялёгкія: шматразовыя трэніроўкі, шматлікія спаборніцтвы.