Спорт

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Андрэй Гульнік - чэмпіён ДДТ

Абрэвіятура "ДДТ" азначае Дом дзіцячай творчасці.

У ДДТ працуе гурток шахматна-шашачнай гульні. У гуртку пад кіраўніцтвам Аляксея Гульніка спасцігаюць прамудрасці шахматнай і шашачнай тактыкі і стратэгіі дзве групы дзяцей: старэйшая і малодшая. У кожнай групе па 12 чалавек.

Нядаўна гурткоўцы разыгралі ўнутраны чэмпіянат па шахматах. На першым этапе спаборнічалі малодшыя. Змагаліся яны і за першынство, і за пуцёўкі ў "вышэйшую лігу" гуртка. Перамог Аляксей Пацыновіч.



Шахматы: чэмпіён раёна - Андрэй Лявончык

Чэмпіёнам раёна па шахматах стаў Андрэй Лявончык.

Калі да завяршэння чэмпіянату засталіся чатыры туры, турнірная барацьба набыла эндшпільны характар. Кожны ўдзельнік першынства ўжо мог з большаю ступенню верагоднасці прагназаваць свой канчатковы вынік і расстаноўку сапернікаў у турнірнай табліцы. Кошт ачка і нават паловы ачка яшчэ падрос: страчанае на фінішы ўжо не адыгрываецца.



Турнір памяці воіна-афганца

Традыцыйны валейбольны турнір памяці воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава адбыўся ў Наваельні.

Удзельнікамі спаборніцтваў былі каманды настаўнікаў Наваельнянскай школы, камбіната хлебапрадуктаў, міжрайсельгасхіміі, міжрайагразабеспячэння, зборная каманда пассавета.

Пераможцам турніру стала каманда камбіната хлебапрадуктаў. Пераможца і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і прызамі.



Шматбор'е комплексу "Абаронца Айчыны"

Каманднымі перамогамі СШ №3 і Хвінявіцкай СШ завяршыліся раённыя спаборніцтвы па зімовым шматбор'і комплекса "Абаронца Айчыны" сярод прызыўнай і дапрызыўнай моладзі.

Турнір адбыўся ў Дзятлаве. Яго ўдзельнікамі сталі 10 каманд: тры — у першай групе гарадскіх школ, сем — у другой групе вясковых школ.



Біятлон

У спецыялізаваным комплексе "Сялец" у Навагрудскім раёне прайшло першынство БФСТ "Дынама" па біятлону, прысвечанае памяці супрацоўнікаў дзяржбяспекі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

На працягу трох дзён увага аматараў спорту была прыцягнута да таго, што адбываецца на трасе. Мяркуючы па запале, па настойлівасці, з якімі ўдзельнікі спаборніцтваў ішлі да перамогі, па колькасці гледачоу і групах падтрымкі, можна сказаць, што гэты яркі, відовішчны від спорту імкліва набірае папулярнасць сярод моладзі. На старты ў гэты раз выйшлі юнакі і дзяўчаты 1992-1993, 1994-1995 і 1990-1991 гадоў нараджэння, якія прадстаўлялі зборныя каманды з усіх рэгіёнаў рэспублікі.



Шахматы. Чэмпіянат раена

Дуэт лідараў чэмпіянату раёна па шахматах у складзе Андрэя Ранцэвіча і Андрэя Лявончыка адрываецца ад пагоні.

Доўжыцца раённае шахматнае першынство. На старце турніра лідарства захапіў Андрэй Ранцэвіч.

Пасля чатырох тураў яго дагнаў Андрэй Лявончык. У пагоню за дуэтам лідараў, адстаючы на палову ачка, выправіўся таксама дуэт — Яўген Кананкоў і Аляксандр Масляк. Далей — шахматны пелатон з адставаннем на ачко-паўтара ачка і жаданнем кампенсаваць не самы ўдалы старт.



Валейбольны турнір у СВК "Граніт-Агра"

Перамогамі мужчынскай каманды будаўнікоў і жаночай каманды адміністрацыі завяршыўся валейбольны турнір СВК "Граніт-Агра".

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 13 каманд вытворчых, кіраўнічых падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства і ўстановаў, якія месцяцца на тэрыторыі СВК.

У турніры мужчынскіх каманд за перамогу змагаліся валейбольныя калектывы механізатараў круцілавіцкага і таркачоўскага аддзяленняў, вадзіцеляў, будаўнікоў, заатэхнічнай, інжынернай і агранамічнай службаў, свінагадоўчага комплексу.

Перамаглі будаўнікі. Другое месца занялі вадзіцелі, трэцяе — механізатары круцілавіцкага аддзялення.



Раготнаўская каманда - чэмпіён абласной спартакіяды

Раготнаўскія лыжнікі, якія прадстаўлялі Дзятлаўскі раён на зімовай абласной спартакіядзе для сельскіх жыхароў (спаборніцтвы адбыліся 3-4 лютага ў Лідзе), атрымалі камандную перамогу ў агульным заліку і занялі шэраг прызавых месцаў у індывідуальных гонках і эстафетах.

Медальны пачын для нашай каманды зрабіла Алена Апанасік. Яна фінішавала з трэцім вынікам ва ўзроставай катэгорыі дзяўчат 1994-1996 гадоў нараджэння. Дыстанцыю 1260 метраў (1 круг) Алена прабегла за 3 хвіліны 48 секунд. У гэтай жа катэгорыі вызначылася і самая юная з удзельніц — Дзіяна Татарынава. Яна паказала 6-ы вынік (4.18) сярод 62 стартаваўшых. У дваццатку лепшых забеглі Таццяна Лазоўская (14-е месца, 4.55) і Вікторыя Фабішэўская (16-е месца, 5.12).



Валейбол. Чэмпіянат вобласці.

29-га студзеня абедзьве нашы валейбольныя каманды - жаночая "Белтэрміз" і мужчынская "Белтэлекам" -
выправіліся ў паход за тытуламі чэмпіянату вобласці ў першай лізе.

Жаночы "Белтэрміз" стартаваў у Мастах. Мастоўская каманда, як і летась, адзін з фаварытаў чэмпіянату. Як і летась, дзятлаўчанкі прайгралі гасцявы матч 0:3. Не сказаць, каб перавага гаспадынь пляцоўкі была вялікая, але ў кожным з трох сэтаў гасцявая каманда ў якім-небудзь з кампанентаў гульні ды саступала.

Вынік па сэтах наступны: 25:21, 25:20, 25:17. Чаго бракавала дзятлаўчанкам? На думку трэнера каманды Васіля Русіна, на пачатку матча гасцей бянтэжыў вялікі аб'ём залы. Нязвыклы ён для нашых валейбалістак. Пакуль адаптаваліся, упісаліся ў аб'ём, адпусцілі саперніц у ліку. Наступнай праблемай стаў прыём планернай падачы. Сваёю ж падачай азадачыць мастаўчанак удавалася нячаста, наша падача была прасцейшая і лягчэйшая для прыёму. Выявілася і частая для стартавых матчаў няўзгодненасць у дзеяннях — памылкі ў падзеле зонаў адказнасці на пляцоўцы.



Зімовы міні-футбол: гульня працягваецца

У зімовым адкрытым чэмпіянаце раёна па міні-футболу лідыруе трыумвірат — дзятлаўскія "Ніва" і "Універ", казлоўшчынскае "Юнацтва".

У турніры ўдзельнічаюць 8 каманд. Тры — "Усмешка", "Ніва", "Універ" — прадстаўляюць Дзятлава, яшчэ тры — "Юнацтва", "Факел", "Old Friends" (Старыя сябры) — з'яўляюцца прадстаўнікамі Казлоўшчыны, "Спартак" змагаецца за спартыўны гонар Наваельні. Восьмая каманда — з Паўлава (Слонімскі раён).

Першы зімовы раённы чэмпіянат па міні-футболу стартаваў 22-га студзеня і прадоўжыцца да сакавіка-красавіка. Матчы праходзяць у спартыўнай зале Казлоўшчынскай школы зазвычай па выхадных днях, іншым разам — па вячэрніх серадах і пятніцах.